ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Антонио Катифоро - Жизнь Петра Великого - читать в ЛитвекБестселлер - Александр Владимирович Бурьяк (Bouriac) - Антон Чехов как оппонент гнилой российской интеллигенции - читать в ЛитвекБестселлер - Саймон Дженкинс - Краткая история Европы - читать в ЛитвекБестселлер - Кристин Ханна - Улица Светлячков - читать в ЛитвекБестселлер - Борис Акунин - Медвежатница - читать в ЛитвекБестселлер - Карстен Себастиан Хенн - Служба доставки книг - читать в ЛитвекБестселлер - Александра Черчень - Пари на сиротку - читать в ЛитвекБестселлер - Ольга Рузанова - Сын губернатора (СИ) - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Валянцін Зуб >> Детские остросюжетные >> Таямнічы надпіс >> страница 3
— Сухоты.

Жэнька па голасу пазнаў і госцю — цётку Антаніну, суседку. Яна была яшчэ не старая, але моцна пасівелая. Такой яна зрабілася пасля таго, як фашысты ўгналі ў Германію яе адзіную дачку Аню. Пасля вайны Аня вярнулася, але была заўсёды задуменная і ціхенька кашляла ў рог хусцінкі. А ўчора цётка Антаніна завезла Аню ў бальніцу.

— Эх-хэ-хэ, — цяжка ўздыхнула маці,— няма на свеце нашага доктара Карнея Пракопавіча, а то б ён яе хутка вылечыў.

— Не, Людачка, сухоты не так проста вылечыць, няма яшчэ такога лякарства, каб выпіў і паздаравеў.

— А я кажу табе, што такое лякарства было ў Карнея Пракопавіча. Ён цэлую працу пра гэта напісаў. Ды вось бяда — забілі яго фашысты, а ўсе паперы з сабой забралі. Вось у тых паперах, мусіць, і быў сакрэт таго лякарства, бо пасля вайны чалавек з Мінска прыязджаў і ўсё распытваў пра Карнея Пракопавіча, як ён загінуў і ці не даваў каму схаваць якіх папер. Але так і паехаў ні з чым.

Жэнька раптам усхапіўся, як апараны. Паперы! Можа, гэта і ёсць праца доктара? Можа, гэта яна схавана пад тым дрэвам? Нават пачатак надпісу аб гэтым гаворыць: «Тут схавана праца».

— Мама, усё, што ты зараз расказала цётцы Антаніне, гэта праўда?

Маці здзіўлена паглядзела на сына:

— А ты што, яшчэ не спіш? Вядома, праўда. Але чаму гэта так цябе цікавіць? — спытала яна.

Адказу яна не пачула, бо Жэнькавага і духу ўжо не было ў хаце. Ён імчаўся да Толіка з такой хуткасцю, што аж у вушах свістала. А калі прыбег, то ўбачыў Васілька, які пабаяўся праспаць і прыйшоў начаваць да Толіка.

— Хлопцы! — усхвалявана загаварыў Жэнька. — Гэты надпіс невыпадковы і не жарт. Я ўсё ведаю… Ведаю нават, што далей напісана: «Тут схавана праца Долахава».

— Якога Долахава? — запытаў Васілёк.

— Доктара Долахава… Карнея Пракопавіча… расстралянага немцамі.

— Гэта таго самага доктара, які твайму брату аперацыю рабіў?

— Ага, таго самага.

І Жэнька расказаў сябрам усё, што ён пачуў ад маці.

— Калі так, дык мы павінны, чаго б ні каштавала, знайсці гэтыя паперы, — сказаў Толік.

— Вось толькі ці ўдасца нам знайсці той пень з працягам надпісу, — усумніўся Жэнька.

— Знойдзем, абавязкова знойдзем! — горача загаварыў Васілёк. — І мне здаецца, што тут няма нічога складанага. Кавалак бервяна з літарамі мы будзем прымерваць да кожнага пня, пакуль не знойдзем, з якога ён спілаваны… Ніна сказала, што возчыкі вазілі гэтыя бярвенні з Косінскай дзялянкі. Нічога цікавага яны не бачылі, толькі каля аднаго дрэва знайшлі нейкі стары бот. А тата Ніны, дзядзька Кастусь, казаў, што на Косінскай дзялянцы яшчэ ў 1944 годзе, адразу пасля вызвалення, быў знойдзены забіты партызан, і на ім быў чамусьці толькі адзін бот. Яго пахавалі ў брацкай магіле там жа, у лесе.

— Гэта ўсё вельмі важна, — зазначыў Толік. — Магчыма, мы за адзін дзень і не ўправімся. Трэба будзе застацца пераначаваць. Дык вы папярэдзьце дома, каб не хваляваліся.

— Тады давайце хутчэй рыхтавацца да экспедыцыі! — захваляваўся Васілёк і хацеў ужо некуды бегчы. Але Толік спыніў яго:

— Пачакай, трэба яшчэ намеціць маршрут. Да Шэрвінскага лесу, дзе знаходзіцца Косінская дзялянка, можна дабірацца па рэчцы і лесам, у абход балота. Дык які шлях мы выберам?

— Давайце паплывем на лодцы, гэта ж так здорава! — без доўгіх разважанняў прапанаваў Васілёк.

— Можна і на лодцы, толькі назад дабірацца супраць цячэння не так ужо і лёгка будзе, — запярэчыў Толік.

— А я думаю, гэта будзе ўсё ж лягчэй, чым цягнуць на сабе рукзакі з прадуктамі, ды яшчэ рыдлёўкі ў дадатак, — падтрымаў Васілька Жэнька.

— Добра! — згадзіўся нарэшце Толік. — На лодцы дык на лодцы. Толькі дамовімся: не ныць, калі ў паходзе цяжка давядзецца і мазалі будуць на ўсю далонь…

— Ёсць не ныць! — весела закрычаў Васілёк.

— А цяпер спаць! — даў каманду Толік. — На досвітку адчальваем.

— Ну, я пабег. Добрай ночы! — развітаўся Жэнька з сябрамі.

— Глядзі не спазняйся!

— Не спазнюся… — даляцеў Жэнькаў голас ужо з-за дзвярэй.

Прыгоды на рацэ

Жэнька не спазніўся. Калі ён прачнуўся, сонца яшчэ не ўзышло. Толькі на ўсходзе барвавела яркая зара. На дварэ было халаднавата; на траве, на лістах дрэў і кустоў віселі буйныя кроплі расы.

Жэнька хуценька памыўся, выпіў кубак халоднага малака, потым закінуў за спіну рэчавы мяшок, які падрыхтавала яму маці, і выйшаў на вуліцу.

Увечары маці, пачуўшы, куды яны збіраюцца, сказала:

— Ну што ж, едзь. Калі вы адшукаеце гэтыя паперы, вялікую справу зробіце… Толькі будзь асцярожны.

Калі Жэнька прыбег да Толіка, той ужо не спаў. Васілька нідзе не было відаць.

— Ну вось, а ты баяўся, што я прасплю, — пахваліўся Жэнька. — А дзе Васілёк?

— Пабег дадому адпрошвацца, а заадно Зінаідзе Антонаўне запіску аднясе: трэба папярэдзіць, каб нас сёння не чакалі. Ніхто ж не ведаў, што гэта да Косінскай дзялянкі трэба дабірацца.

— Не мог раней збегаць… — прабурчаў Жэнька.

— А мы з ім ужо на электрастанцыю схадзілі,— сказаў Толік.

— Навошта?

— Адпілавалі кавалак бервяна з надпісам. Учора ж не паспелі. Вось паглядзі…— і Толік паказаў Жэньку досыць шырокі круглячок.

— А-а, — збянтэжана працягнуў Жэнька. — Ну, тады…

…І вось па спакойнай рацэ плыве лодка. У лодцы трое — Толік, Жэнька і Васілёк. На дне ляжаць рукзакі, рыдлёўкі, Жэнькава плашч-палатка і круглячок з надпісам.

На вёслах сядзіць Толік. Жэнька ляжыць на носе і глядзіць, як лодка рассякае гладзь вады і як узнікаюць спачатку ледзь прыкметныя хвалі, як потым яны ўсё большаюць і большаюць і нарэшце зліваюцца адна з адной удалечыні.

Васілёк сядзіць на карме з кароткім вяслом у руках — кіруе.

Лёгка слізгаціць лодка. Міма праплываюць зялёныя берагі з густымі кустамі, нахілёнымі да вады вербамі…

Вецер наляцеў нечакана. Неба раптам зацягнула чорнымі хмарамі, паліў касы дождж.

На рацэ ўзняліся хвалі. Лодка з хлопцамі то высока ўзлятае на грэбень, то імкліва падае ўніз.

— Эх, добра! — налягаючы на вёслы, крычыць Толік і гарэзліва падстаўляе твар буйным кроплям дажджу.

— Не разумею, чаму ты радуешся, — бурчыць Жэнька, выглядваючы з-пад плашч-палаткі, у якую ён захутаўся з галавой. — Цяпер наогул перакулімся, і дзе там выратуешся ў такое надвор'е.

— Не перакулімся! — усё гэтак жа весела крычыць Толік і на ўсю моц налягае на вёслы.

— Давайце дзе-небудзь схаваемся ад дажджу, перачакаем, — прапаноўвае Жэнька.

— А дзе ты схаваешся? — пытаецца Толік. — У кустах? Там яшчэ горш прамочыць.

— Я ведаю, дзе можна схавацца, — сур'ёзна заўважае Васілёк.

У Жэнькі ў вачах