ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Анастасия Вячеславовна Плотникова - Как создать свой онлайн-курс, или Сам себе методолог - читать в ЛитвекБестселлер - Александра Вячеславовна Шинкаренко - Приключение Беллы и её друзей - читать в ЛитвекБестселлер - Александр Гор - Дикий прапор. Книга 2 - читать в ЛитвекБестселлер - Максим Олегович Ильяхов - Ясно, понятно. Как доносить мысли и убеждать людей с помощью слов - читать в ЛитвекБестселлер - Николай Свечин - Уральское эхо - читать в ЛитвекБестселлер - Анна и Сергей Литвиновы - Смерть за добрые дела - читать в ЛитвекБестселлер - Виктор Державин - Агентурная разведка. Часть 1. Внедрение «Спящих» - читать в ЛитвекБестселлер - Виктор Державин - Агентурная разведка. Часть 2. Нелегальный резидент. Поиск - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Адам Міцкевіч >> Поэзия и др. >> Пан Тадэвуш >> страница 81
газетах.


КНІГА ДЗЕВЯТАЯ

р.165:

А з Жоўтай кнігай вы знаёмы, пан Сапліца?

"Жоўтая кніга", за колер вокладак гэтак празваная,- кніга варварскіх ваенных рускіх законаў. Часта ў мірным часе ўрад аб'яўляе цэлыя правінцыі на ваенным становішчы і на аснове "Жоўтай кнігі" аддае ваеннаму камандзіру поўную ўладу над жыццём і маёмасцю грамадзян. Вядома, што ад 1821 года аж да рэвалюцыі ўся Літва падпарадкоўвалася "Жоўтай кнізе", экзекутарам якой быў вялікі князь-цэсарэвіч.

р.456-457:

Валочыць за сабой даўгое ў сажань дрэва,

З той крамянёвай гузаватай булавою...

Літоўская булава робіцца гэткім чынам: наглядаюць малады дуб і насякаюць яго ад нізу да верху сякерай так, каб, разрэзаўшы кару і мяздру, злёгку параніць дрэва. У гэтыя насекі утыкаюць вострыя каменні, якія з часам урастаюць у дрэва і ўтвараюць цвёрдыя гузы. У старажытныя часы булавы з'яўляліся галоўнай зброяй літоўскай пяхоты; ужываюцца яшчэ

часамі дагэтуль і завуцца "насекамі".

р.468-469:

І як тут мешчанін, што зваўся Чарнабацкі

Збіў Дэева і знішчыў цэлы полк казацкі.

Пасля паўстання Ясінскага, калі літоўскія войскі адступалі пад Варшаву, маскалі набліжаліся да пакінутай Вільні. Генерал Дэеў на чале штаба ўязджаў праз Вострую браму. Вуліцы былі пустыя, жыхары пазамыкаліся ў дамах. Адзін мешчанін, заўважыўшы гармату, пакінутую ў завулку і набітую карцеччу, накіраваў яе на браму і выстраліў. Гэты адзін стрэл выратаваў тады Вільню: генерал Дэеў з некалькімі афіцэрамі загінуў, а рэшта, баючыся засады, адступіла ад горада. Не ведаю дакладна прозвішча таго мешчаніна.

р.762:

Ў Літве наезд апопші меў канец вось гэткі

Бывалі і пазней яшчэ наезды, хоць не такія слаўныя, аднак шумныя і крывавыя. Каля 1817 года грамадзянін У... ў Навагрудскім ваяводстве пабіў на наездзе ўвесь наваградскі гарнізон і ўзяў у палон камандзіраў.


КНІГА ДЗЕСЯТАЯ

р.112:

Вось за бітву пад Нові, вось за Прэйсіш-Ілаў..

Пэўне, Preusish Eulau.

р. 811-812

Таргавічане ды надумалі і ўрадам

Мяне ушанаваць...

Здаецца, Стольнік быў забіты каля 1791 года, падчас першай вайны.

КНІГА АДЗІНАЦЦАТАЯ

У змесце:

Вясеннія знаменні.

Адзін рускі гісторык падобным чынам апісвае прыкметы і прадчуванні народу маскоўскага перад вайной 1812 года.

р.12:

На рунь не бегла

Рунь - гэта зелянеючая азіміна.

р. 43:

Усе на поўнач! Быццам вырай пакідалі...

Вырай у вясковай мове значыць час асенні, калі адлятаюць вандроўныя птушкі. Ляцець у вырай - гэта значыць ляцець у цёплыя краіны. Адсюль у пераносным сэнсе народ называе выраем цёплыя краіны і наогул нейкія казачныя краіны, што знаходзяцца за марамі.

р.117 :

Завецца кніга тая "Кухар дасканалы"

Кніга гэта вельмі рэдкая, выдадзеная больш за сто гадоў таму назад Станіславам Чарнецкім.

р. 121:

Што гэта нават папу Урбана здзівіла.

Гэта рымскае пасольства не раз малявалі і апісвалі. Гл. "Кухар дасканалы", прадмова: "Гэта пасольства задзівіла ўвесь заходні свет, давяла да ведама шаноўнейшага Папы рымскага як багацце дому так і роскаш стала, ...што адзін з рымскіх князёў сказаў: "Сягоння Рым шчаслівы,

маючы гэткага пасла". Чарнецкі сам быў кухмайстрам Асалінскага.

р.218:

Маршалкам дэлегацыі ўсяго павету...

У Літве з уступленнем французскіх і польскіх войскаў былі арганізаваны па ваяводствах канфедэрацыі і выбраны дэлегаты ў сейм.

р. 246:

Пад Гогэнліндэн...

Вядома, што пад Гогэнліндэн польскі корпус пад камандай генерала Князевіча вырашыў лёс перамогі.


КНІГА ДВАНАЦЦАТАЯ

р.28:

Яго калісьці быццам Радзівіл-Сірота...

Радзівіл-Сірота зрабіў далёкія падарожжы і выпусціў апісанне свайго паломніцтва ў Святую зямлю.

р. 159:

Сервіз жа ў гэтым часе ў фарбах адмяніўся.

У шаснаццатым і на пачатку семнаццатага стагоддзя ў эпоху росквіту мастацтваў нават банкеты рыхтаваліся мастакамі і былі поўныя сімвалаў і тэатральных сцэн. На слаўным банкеце, наладжаным у Рыме для Льва X, знаходзіўся сервіз, які прадстаўляў пачаргова чатыры пары года; ён, пэўне, служыў узорам радзівілаўскаму. Сталовыя звычаі адмяніліся ў Еўропе каля паловы васемнаццатага стагоддзя, у Польшчы пратрымаліся найдаўжэй, чым у іншых краінах.

р.189:

Ці мо Пінэты бесаў вам прыслаў на службу?

Пінэты - слаўны на ўсю Польшчу штукар. Калі ў нас гасцяваў, не ведаем.

р. 356-357:

Ці ж я Цыбульскі,- Ключнік скрыўдзіўся не ў жарты,-

Які прайграў салдатам рускім жонку ў карты.

Вядомая ў Літве жаллівая песня пра паню Цыбульскую, якую муж прайграў у карты маскалям.

р. 405-406:

Зрабіць быў змушаны ў адзежы перамену

І апрануцца па-французску адмыслова.

Мода насіць французскае ўбранне панавала на правінцыі ад 1800 да 1812 года. Моладзь большасцю мяняла стыль вопраткі перад шлюбам, па жаданню нявест.

р. 480 :

Пра спрэчку Рэйтана і князя фон Дынасаў…

Гісторыя спрэчкі Рэйтана з князем De Nassau, не даведзеная Войскім да канца, вядомая з падання. Для чытача зацікаўленага падаем яе заканчэнне: Рэйтан, усхваляваны самахвальствам князя De Nassau, стаў ля яго на вузкай сцяжыне; якраз вялізарны адзінец, раз'юшаны стралянінай і цкаваннем, імчаў на сцежку. Рэйтан вырывае ў князя з рук стрэльбу, сваю кідае на зямлю і, хапіўшы рагаціну, а другую падаючы немцу: "Зараз,- сказаў,- убачыш, хто лепш валодае пікай". Ужо кабан надбягаў, калі Войскі Грачэха, які стаяў воддаль, трапным стрэлам зваліў звера. Паны перш гаеваліся, а потым памірыліся і багата ўзнагародзілі Грачэху.

р.555:

Нябожчык Карп пусціў сваіх сялян на волю.

Расійскі ўрад не прызнае іншых вольных людзей, апроч шляхты. Сяляне, вызваленыя ўладальнікам, зараз жа запісваюцца ў "сказкі" царскіх сталовых маёмасцяў і замест паншчыны змушаны плаціць яшчэ большы аброк. Вядома, што ў 1818 годзе грамадзяне Віленскай губерні прынялі на сейміку праект вызвалення ўсіх сялян і назначылі з гэтай мэтай дэлегацыю да цара, але ўрад загадаў праект скасаваць і ніколі больш пра яго не згадваць. Пад рускім урадам няма іншага спосабу даць чалавеку "вольную", як толькі запісаць яго ў сваю "фамілію". Шмат хто такім чынам атрымалі шляхецтва з ласкі ці за грошы.