Литвек - электронная библиотека >> Бернар Клавель >> Проза >> Бацькава падарожжа >> страница 35
котка. Дэнiза выцерла палову стала i замерла з крошкамi ў левай руцэ, якую прыцiскала да грудзей з настаўленай далоняй, быццам збiралася жабраваць.

- Тата, - прашаптала яна яшчэ раз, - раскажы мне пра Марыю-Луiзу.

Кантэн неадрыўна глядзiць на полымя. Ён вагаецца, бо думае, з чаго пачаць. Яму цяжка гэта зрабiць, але ён ведае, што пасля будзе лягчэй.

Кантэн робiць дачцэ знак, каб яна хутчэй канчала свой занятак, i адразу пачынае расказваць.

Ён расказвае, а сам сочыць, як павольна i старанна ссоўвае дзяўчынка крошкi па цыраце i абводзiць анучай кожны намаляваны на ёй букет кветак.

Урэшце яна канчае выцiраць, кладзе анучу на месца, ссыпае крошкi ў гаршчок i iдзе да буфета. Кантэн ведае, што яна спынiцца перад партрэтам Марыi-Луiзы, якога ён пазбягаў увесь гэты ранак, аднак заўсёды яго погляд натыкаўся на ўсмешку i крыху сумныя вочы старэйшай дачкi.

Шэль, 17 чэрвеня 1965 года