Литвек - электронная библиотека >> Даниил Иванович Хармс >> Юмористическая проза >> Пра з'явы ды існаванні >> страница 3
бессаромніца! Ходзіць голая без усякага сораму. А калі сядзіць, дык нават ногі, як след, не сцісне разам, так што ўсё на паказ. А там у яе, ну, проста заўжды мокра. Так, іншым разам, і цячэ. Скажаш ёй: ты б хоць пайшла ды вымылася, а яна кажа: ну, там не трэба часта мыць, і возьме, насовачкай проста выцера. Гэта яшчэ добра, калі насовачкай, а то і проста рукой. Толькі яшчэ горш размажа. Я ніколі ёй рукі не падаю, у яе вечна ад рук непрыстойна пахне. І грудзі ў яе непрыстойныя. Праўда, вельмі прыгожыя і пругкія, але такія вялікія, што, па мойму, проста непрыстойна. Вось ўжо Фама жонку знайшоў сабе! Чым яна яго завабіла, не разумею!