Литвек - электронная библиотека >> Ларыса Антонаўна Геніюш >> Проза >> Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза >> страница 186
class='book'> 182 Берыя Лаўрэнцій Паўлавіч (1899–1953) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з галоўных арганізатараў і кіраўнікоў палітычных рэпрэсій у СССР у 1930–1950-я гг.

(обратно)

183

Палітаванне (польск. politowanie) — спачуванне, жаль.

(обратно)

184

Чэрчыль Уінстан Леанард Спенсер (1874–1965) — ангельскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі ў 1940–1945 і 1951–1954 гг.

(обратно)

185

ІТЛ (исправительно-трудовой лагерь) — выпраўленча-працоўны лагер.

(обратно)

186

Шуман Роберт (1810–1856) — нямецкі кампазітар.

(обратно)

187

Armia Krajowa — польская падпольная ваенная арганізацыя, якая дзейнічала падчас Другой сусветнай вайны на акупаванай тэрыторыі і падпарадкоўвалася польскаму эміграцыйнаму ўраду ў Лондане (1939–1945).

(обратно)

188

ОЛП — асобны (особый) лагер палітычных.

(обратно)

189

Майданек — канцэнтрацыйны лагер, створаны фашыстамі падчас Другой сусветнай вайны ў прадмесці Любліна (Польшча).

(обратно)

190

Überkultiviert (ням.) — звышкультурны.

(обратно)

191

Segregować (польск.) — сартаваць.

(обратно)

192

Зарэцкі Міхась (сапр. Касянкоў; 1901–1937) — празаік, драматург; у 1936 г. быў арыштаваны і праз год расстраляны.

(обратно)

193

ДОК — дрэваапрацоўчы (обрабатывающий) камбінат.

(обратно)

194

Раманчук Сымон (1916—1951?) — беларускі вайсковы дзеяч, адзін з актывістаў Беларускай краёвай абароны. Арыштаваны савецкімі спэцслужбамі ў 1946 г. Спрабаваў арганізаваць паўстанне вязняў у Інце, паводле неўдакладненых звестак быў расстраляны.

(обратно)

195

Рашэтнік Пётра (1926–2008) — удзельнік беларускага незалежніцкага руху, сябра Саюза беларускай моладзі. У 1948 г. быў арыштаваны і асуджаны на 25 гадоў няволі; пасля вызвалення жыў у Баранавічах.

(обратно)

196

Кацык — удзельны князёк.

(обратно)

197

БУР — барак узмоцненага рэжыму.

(обратно)

198

Люцыяй Антонаўна Клагіш (Тэтэрэ) — тэатральная дзяячка ў даваеннай Латвіі.

(обратно)

199

Трансава — тарфяная багна, дрыгва.

(обратно)

200

Herrschende Volk (ням.) — паноўны народ.

(обратно)

201

Лінкальн Аўраам (1809–1865) — палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт (1861–1865) ЗША.

(обратно)

202

Талстой Леў (1828–1910) — расійскі пісьменнік.

(обратно)

203

Тагор Рабіндранат (1861–1941) — індыйскі пісьменнік, мастак, кампазітар, грамадскі дзеяч.

(обратно)

204

«Пранікае ў мяне страх, калі бачу сметнікі, што чакаюць змучаных рук паэта, калі бачу гэтых сабакаў, што мяне на сметнік вядуць пад штыхом» (з польск.).

(обратно)

205

Федароўскі Міхал (1835–1923) — польскі і беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг.

(обратно)

206

“Не бацька пайшоў, не маці прыйшла…” (з польск).

(обратно)

207

Архіепіскап Кантэберыйскі — кіраўнік англіканскай царквы.

(обратно)

208

Трумэн Гары (1844–1972) — амерыканскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт ЗША (1945–1953).

(обратно)

209

«Запарожац за Дунаем» — першая ўкраінская опера (паст. у 1863 г.), яе аўтар — кампазітар С. Гулак-Артымоўскі.

(обратно)

210

Каруза Энрыка (1873–1921) — італьянскі спявак (тэнар).

(обратно)

211

Гюго Віктор Мары (1802–1885) — французскі пісьменнік.

(обратно)

212

Шышэя Кастусь (1922—2004) — сябра Беларускай незалежніцкай партыі; у 1944 г. быў дэсантаваны на вызваленую саветамі тэрыторыю для арганізацыі беларускай нацыянальнай партызанкі; арыштаваны НКВД, пасля вызвалення жыў у Вільні.

(обратно)

213

Коц — баваўняная альбо шарсцяная коўдра.

(обратно)

214

ОРС — аддзел (отдел) раённага забеспячэння (снабжения).

(обратно)

215

«Радзіма мая дарагая» — песня Ю. Семянякі на сл. А. Астрэйкі.

(обратно)

216

Маякоўскі Уладзімір Уладзіміравіч (1893–1930) — расійскі савецкі паэт.

(обратно)

217

Тата мой… забіты ў гродзенскай турме…– бацька паэткі Антон Міклашэвіч з Гродна быў высланы ў Гулаг, дзе, відавочна, і загінуў.

(обратно)

218

Adorować (польск.) — пакланяцца, кленчыць.

(обратно)

219

Каўпак Сідар Арцёмавіч (1887–1967) — украінскі дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху на Украіне падчас Другой сусветнай вайны.

(обратно)

220

Цютчаў Фёдар Іванавіч (1803–1873) — расійскі паэт і дзяржаўны дзеяч.

(обратно)

221

Беларуская народная самапомач — нацыянальная арганізацыя ў акупаванай немцамі Беларусі, створаная ў 1941 г. паводле загаду гаўляйтэра В. Кубэ.

(обратно)

222

ААН — Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, міжнародная арганізацыя дзяржаваў, створаная ў 1945 г. для падтрымкі міру, бяспекі і супрацоўніцтва.

(обратно)

223

Шаптыцкі Андрэй (1865–1944) — мітрапаліт, з 1900 г. кіраўнік украінскай уніяцкай царквы.

(обратно)

224

Zbrodnia (польск.) — злачынства.

(обратно)