ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Эмили Нагоски - Как хочет женщина.Мастер-класс по науке секса - читать в ЛитвекБестселлер - Георгий Иванович Челпанов - Учебник логики - читать в ЛитвекБестселлер - Герман Симон - Признания мастера ценообразования. Как цена влияет на прибыль, выручку, долю рынка, объем продаж и выживание компании - читать в ЛитвекБестселлер - Бодо Шефер - Путь к финансовой свободе - читать в ЛитвекБестселлер - Эндрю Лэй - Харизма. Искусство производить сильное и незабываемое впечатление - читать в ЛитвекБестселлер - Бодо Шефер - Законы победителей - читать в ЛитвекБестселлер - Александр Тимофеевич Огулов - Азбука висцеральной терапии - читать в ЛитвекБестселлер - Кристин Ханна - Соловей - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч >> Рассказ >> Белае полымя

Уладзімір Караткевіч Белае полымя

Прысвячаецца Мiколу Садавому


Ужо трэцi дзень панствавала над тундрай вялiкая багiня поўначы – Завея. Трэцi дзень, бавячыся, яна перасыпала з месца на месца снегавыя дзюны, раздзьмухвала на iх равучае белае полымя i скакала ў ягоных языках шалёны i аднастайны танец.

I чалавек трэцi дзень ляжаў у палатцы, занесенай снегам, i напалову спаў, напалову не спаў. У нейкi з гэтых дзён, 1 лютага 19ЗЗ года, яму споўнiлася трыццаць год, але ён не ведаў, калi быў гэты дзень: сёння, учора цi пазаўчора. Ён не ведаў нават, дзень знадворку цi ноч. Прабiваючы часам снег, ён ведаў толькi, што завея не скончылася, – вось i ўсё.

I ў цемры перад яго пасiвералым тварам, якi адзiн толькi не быў прыкрыты спальным мяшком, праносiлiся стракатыя прывiды.

Уяўляўся яму родны дом на беразе Нёмна, буслiныя шапкi ў шатах векавых дубоў, струменьчык малiнавага варэння, што паузе з лыжачкi. Да болю часам хацелася туды, на залатыя лугi Заходняй Беларусi, якая зараз звалася шыпячым i брыдкiм словам “крэсы”.

Часам, калi ён драмаў, прывiды ставалi iншыя: вадакачкi, гудкi загнаных цягнiкоў, стрэлы ў натоўп, раздзёртыя крыкам iрты:

– Хлеба! Волi! Мовы! Хлеба! Хлеба!

Матрос, што раздзiрае цяльняшку на грудзях, роўная рысь каня, сцяг з кулаком, якi перадаў яму, пятнаццацiгадоваму камандзiру эскадрона, адзiн з кiраўнiкоў Венскаrа паўстання.

А потым боль паражэння i адступленне з роднай зямлi, якая на доўгiя-доўгiя гады застанецца чужой рабыняй, мачыхай яму, Андрэю Падкове.

I вечныя пошукi цяжкага, каб забыць пра гэта. I нарэшце Крайняя Поўнач i Белае Полымя, што палае над занесенай палаткай.

Чаго так цягне туды, над зялёныя гiганцкiя дрэвы? Так, ён, напэўна, проста стамiўся. Служба вялiкаму гаспадару, iмя якога Народная Асвета, вечная гульня з Белым Полымем, подыхi, якiя замярзаюць, вылятаючы з рота, шоргаюць i завуцца тут “зорным шэптам”, бо у мёртвай цiшынi толькi зоры мiльгаюць, толькi яны здатныя нараджаць гукi.

Зямля, большая за Францыю, горы, тундры, вулканы, камянiстыя астравы. Некалькi год катаржнай працы: вывучэнне карацкай, эскiмоскай, ламуцкай, алеуцкай моў. Пераклад на гэтыя мовы падручнiкаў, стварэнне школ.

Ён яшчэ застаў тут гандляроў, якiя нажывалi тысячы працэнтаў прыбытку, ураўнаважваючы на вясах вiнчэстэр сабалiнымi футрамi. I ў яго стралялi за барацьбу супраць гэтага.

Ён яшчэ бачыў тут папоў, якiя раз у тры гады, везучы на нартах некалькi пудоў свечак, вiно i прасвiры, ехалi з гэтай Божай благадаццю адпяваць памёрлых, хрысцiць народжаных i вянчаць жанатых. Яны вярталiся з нартамi, поўнымi пушнiны, спаўна, па таксе, атрымаўшы за благадаць. I яго праклялi у царкве, бо ён не даваў гэтага рабiць.

Наледзi, наледзi, наледзi. Збiтыя да крывi ногi сабак, цынга, смарагдавыя i малiнавыя стрэлы паўночнага ззяння, страшны голад на Анадыры. Бязлiтасна-халоднае святло месяца ў палярнай начы.

Ён звык спадзявацца толькi на ўласную волю i рукi ды яшчэ на нешматлiкiх сяброў: настаўнiкаў, якiя адкрывалi эскiмоскiя школы у зямлянках, крытых дзёрнам, дактароў, якiя спынялi вымiранне паўночнага народа, на семдзесят працэнтаў хворага трахомай, на сорак працэнтаў – спадчыннай ганарэяй.

Нiхто не скардзiўся. Вялiкiя народы, якiя давялi тэты люд да такога, павiнны былi плацiць доўг, вярнуць людзям веру у справядлiвасць i чалавечнасць.

I вымiранне спынiлi. Застаўся адзiн, апошнi бiч: дзевяноста дзевяць непiсьменных з сотнi.

Бязмежны край, станоўi ў дзесятак хат на сотнi кiламетраў адно ад другога, беднасць, якая не дазваляла ўзяць у iнтэрнаты ўсiх дзяцей, карлiкавыя школы, настаўнiкi, якiя не разумелi мовы дзяцей, i дзецi, якiя не разумелi мовы настаўнiкаў.

Трашчаў чэрап ад думак, балелi рукi ад працы, балеў каршэнь ад намаганняў з Хабараўска.

I гэта яшчэ не было самым цяжкiм. Чукчы i каракi з аленямi качавалi па ўсёй “Францыi”, тыя чукчы i каракi, што, бадай, больш за ўсiх людзей на зямлi любяць сваiх дзяцей: нiколi не б’юць iх, не лаюць, размаўляюць з iмi, як з дарослымi. Яны, споўненыя любовi да дзяцей, нiколi б не аддалi сыноў i дачок у iнтэрнат. Кожны трэцi чалавек – дзiцёнак школьнага ўзросту. Што рабiць з iмi?

I ён знайшоў выхад: качавыя школы.

Хай школа iдзе за чародамi ў некалькi тысяч аленяў, хай яна спыняецца, калi спыняюцца i ставяць юрты пастухi, хай iдзе далей, калi аленi з’ядуць ягель.

Святла чакаць нельга, як хлеба, як волi.

I вось таму ён, Андрэй Падкова, загадчык аблана, ляжаў тут у задыханай вiльготнай палатцы, еў вяленае мяса i баяўся выпiць глыток спiрту, каб не заснуць мацней, чым трэба. О Мацi-Завея, мацi-Завея, Белае Полымя, якое рвецца з узвышшаў у каламутнае неба!

Якая свiнцовая, якая чыгунная стома! Ад яе перадчасна сiвеюць скронi i твар, выдублены марозам, стае чырвоным, як сасновая кара. Здзiўляцца нечаму. За спiною пяць тысяч кiламетраў, наперадзе яшчэ тры. I ўсё гэта за тры месяцы.

Колькi давялося практыкавацца, каб стаць добрым каюрам, каб не браць лiшняга са сцiплых дзяржаўных сродкаў. Асабiста для сябе, каб не залежаць ад другiх у часе, купiў ён запрэжку санак, пераабсталяваў нарты.

Стома!

Пяты год Андрэй адзiн выязджаў у свой шлях па школах вобласцi. Выязджаў звычайна 15 – 20 лiстапада i вяртаўся ў першых чыслах мая. У гэты год ён быў павiнен, хоць нiхто не загадваў гэтага, праехаць па ўсiх школах заходняга ўзбярэжжа, перасячы бязлюдную ўсходнюю тундру, праехаць па школах на ўзбярэжжы Ледавiтага акiяна да Чукоткi, потым наведаць эскiмоскiя i чукоцкiя школы, спусцiўшыся да Анадыра.

I толькi там чакаў першы адпачынак: плаванне на караблi ў Петрапаўлаўск.

Пакiнуўшы ў апошнiх чыслах студзеня апошнюю сялiбу Гіжыгiнскага раёна, падгатаваўшы сябе i сабак, папоўнiўшы запасы, Андрэй паглыбiўся ва Ўсходнюю тундру, у якой можна блукаць тыднямi i не сустрэць людзей.

Тэрмiны былi сцiслымi, шлях вялiкiм, але трывалыя i непераборлiвый сабакi былi здаровымi, i Падкова ведаў, што не загiне у снягах.

Першыя днi былi добрымі, i ён рабiў па сто – сто дваццаць кiламетраў у суткi, зусiм як звыклыя мясцовыя людзi. Ён ведаў, што i яны не вельмi любяць такiх далёкiх шляхоў, i ганарыўся, што ён iдзе тут сам, адзiн.

Але потым прыйшла яна, Завея. З цiхiм звонам паiмчала тундраю замець, выпусцiла з шырокага рукава мiльёны белых пчол.

– Вымаражу! Задушу! Пу-у-ста зраблю-у-у!

I вось ён трэцiя суткi ляжаў тут, пад снегам, як пясец. Думкi ад безрабоцця лезлi у галаву дурныя, слабыя, нiкчэмныя: пра чмялiны мёд, пра верасы пад залатымi соснамi на Нёмне, куды зараз усё адно не было дарогi. Плюнуць на ўсё, паехаць туды, дзе зялёныя дрэвы.

З гора ён заснуў, а калi прачнуўся i паварушыў харэем белую па душку над галавою – Завея знiкла i было сонца.

Ледзь выдраўшыся са снежнай магiлы, ён, не трацячы