ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Лю Цысинь - Темный лес - читать в ЛитвекБестселлер - Лю Цысинь - Вечная жизнь Смерти - читать в ЛитвекБестселлер -   (Dayrin) - Лайм и горький шоколад (СИ) - читать в ЛитвекБестселлер - Михаил Афанасьевич Булгаков - Мастер и Маргарита - читать в ЛитвекБестселлер - Надежда Николаевна Мамаева - На пересдачу — с клыками! - читать в ЛитвекБестселлер - Михаил Лабковский - Хочу и буду. 6 правил счастливой жизни или метод Лабковского в действии - читать в ЛитвекБестселлер - Илья Жегулев - Ход царем. Тайная борьба за власть и влияние в современной России. От Ельцина до Путина - читать в ЛитвекБестселлер - Флориан Иллиес - Любовь в эпоху ненависти - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч >> Недописанное >> Крыж Аняліна (пачатак аповесці)

Уладзімір Караткевіч Крыж Аняліна (пачатак аповесці)


Стары Віленскі шлях, так званы Чорны шлях, даўным-даўно затравелы па краях і незваротна пабіты пасярэдзіне байракамі і ярамі, усё ж аддана змяіцца між гарбоў, як памяць аб даўно мінулых днях. Служыць сваю сумную службу.

Калі, едучы з усходу, звярнуць з яго направа - адразу ж за празрыстай Лошай і старой карчмой, што зберагалася й дагэтуль, праз нейкі кіламетр на Палушы, злева можна ўбачыць, як на скрыжаванні дарог схіліўся, нібы грудзьмі на нешта збіраючыся легчы, старажытны дубовы крыж.

Дубовы, шэра-белы, бо выбелены ўсімі вятрамі і ўлевамі, што прамчалі над яго галавой.

...Кіламетрах у сарака ад Вільні. Кіламетрах у шасці-сямі ад цяперашняй літоўскай мяжы. Гэта калі ісці шляхам, а як нацянькі, лесам, то будзе кіламетраў пяць з беларускім хвосцікам.

У самым цэнтры так званай сучаснай цывілізацыі - і нязмерна далёка ад яе.

...Высокі. Мабыць, на тры даўгалыгія чалавечыя росты. З цэлага неабчасанага дуба: відаць усе шышкі, наросты, звівы і зморшчыны былога дрэва, якое даўно перастала быць жывым.

...Пасечаны. Так што не разбярэш, дзе былыя зморшчкі кары, а дзе расколіны і трэшчыны, зморшчкі часу.

Кароткая перакладзіна - таксама з цэлага дубовага бервяна - не ўрэзана ў яго. Людзі проста знайшлі дуб, што ў адным месцы выгінаўся лукам. Адмералі на стаўбуры па метры ў кожны бок ад гэтага лука. І выразалі адмеранае. І гэты лук шчыльна прыціснулі да грудзей гіганта-стаяка. І моцна прыбілі.

Стаіць, як волат, што гне на грудзях дубовае бервяно. Пасечаны, каржакаваты, увесь у выкрыўленнях і гулях: невыносна напяліся мускулы.

Непасільны і, аднак, вытрыманы цяжар. Нязмерная - і, аднак, зробленая праца.

Стаіць - а над ім павольна прапаўзаюць тысячы сонцаў, прабягаюць на срэбных нагах мільёны дажджоў.

Чорны шлях даўно памёр. Пранізлівымі гудкамі прарэзала зямлю і цішыню чыгунка. Прабіў сінія лясныя ўзгоркі новы шлях.

Крыж мала хто бачыць. І гэта шчасце... для крыжа.

Лоша прабягае непадалёк. У цяні вербаў і ліпаў. Зялёная ад іх. Але там, дзе яна вырываецца на сонца, дзе не мые і без таго чыстыя рэдкія косы водарасцяў, там адразу відаць, якая яна. Слязістая, як дыямент найчысцейшай вады. Жывы, ледзяны, імклівы дыямент.

Лоша - азначае па-літоўску стронга, фарэль. Рака, дзе імчыць лоша, віруе стронга, упіваецца ў плынь фарэль.

А можа, гэта і не з літоўскай, а з беларускай? Жонку лася называюць сям-там таксама "лоша". Самка лася, ласіха, ласіца - "лоша". П'е гарбаносай пысай ваду вось з гэтай рэчкі, і кроплі падаюць з цёплых вуснаў.

Хто ведае? Дый ці трэба гэта ведаць? Лоша - рэчка, з якой п'юць ласіхі і ў якой гуляе стронга.

А над рэчкай, над амаль нябачнымі ў зелені хутарамі, над раскошнымі, мокрымі - аж, здаецца, вазьмі і выцісні расу - дрэвамі крыху бляклае паўночнае неба.

Палі, што мякка пераліваюцца па ўзгорках. Узгорках, адначасова вострых ад высокіх яловых лясоў і, разам з тым, невымоўна мяккіх у сваіх пералівах. Палі між дымчата-сініх, нібы ягады ядлоўцу, лясоў. Палі між грыў. Палі ў мяккіх лагчынах. Палі, жоўтыя ад жыта, ружова-белыя ад грэчкі, сінія ад валошак, залатыя ад лубіну. І віецца па гарбах і між іх сцежка, ныраючы ў малінавыя разлівы канюшыны.

У вечным імкненні рэчкі і супраць яго - срэбная страла стронгі. Лес па імю Руднік над самай Лошай... І найбліжэйшая ад крыжа вёска Палушы - па Лошы. А яшчэ - Сяржанты. Ды яны далёка. А так вакол - проста рэдкі россып хутароў.

А унь там, наводдаль, заімшэлыя закінутыя могілкі і некалькі камяніскаў ад разбуранага ў незапамятныя часы кляштара. Малога. Чалавек на пяць-шэсць, як яно часта вадзілася тут. Такога, пра які на Сажы і Ветцы сказалі б: не кляштар, а скіт.

А тут, ля шляху, ля паваротні на даўно забыты прасёлак, яшчэ сто год таму стаяла карчма.

...Мы з сябрам, мясцовым чалавекам, паснедалі на хутары ў яго сястры і зараз ідзём палявой - дарогай не дарогай, а чымсьці такім накшталт гэтага - туды, куды глядзяць вочы.

Дзень цудоўны, блакітна-шэры і весела-журботны. Дарога мяккая. На ўспылі звіняць званочкі, а ў небе - самотны жаўрук. Далягляд хвалісты і бязмежны. Лясы і палі, палі і лясы.

Гэтыя некалькі дзён нам абсалютна няма чаго рабіць. Усе прыязні, боль, варажнечы - далёка. Мы здорава ўламілі хатняга сыру і чырвонай, аж у ліловае, вяндліны. Сербанулі густога кіслага малака.

Нам весела. Зямля сама сцелецца пад ногі. Мы здольныя заспяваць. Для паўнаты шчасця не хапае толькі сабакі, які бег бы наперадзе, закруціўшы хвост бублікам.

І ўсё ж ва ўсім нейкі лёгкі сум, што ніадкуль не праменіцца, а нібыта раўнамерна - і спрадвеку - рассцелены ў гэтай прыродзе, у гарбах, палях, срэбных стронгах, у небе, ва ўсім, што навокал.

Я не першы раз тут. І кожны раз, калі б я ні прыехаў, - гэтая лёгкая журба, разлітая ў паветры. Гэта заўсёды так, узімку ці ўлетку. Уся розніца, што ў адзін час лясы шызыя, а ў другі - фіялетавыя. А сум адзін. Я добра ведаю яго, я нават крыху шчаслівы ім, як ад сумнай музыкі. І ўсё ж гэта журба.

- Слухай, Альгерд, - я не ведаю, як растлумачыць свой настрой, - адкуль тут усё разлітае... Ну, разумееш, як бы сонца ні ззяла, як бы весела палі ні беглі... Адкуль тут такое...

- Адценне журботы? - пытае ён.

 - Ну так. Ну весела ж нам. Добра разам. Сябры вакол. Прыгажосць гэткая. Але чаму тады "Антона з казой" ці "Бабку Любку з дзедам" спяваць не хочацца? Чаму заўсёды на спявучае, доўгае, шчымлівае крыху цягне, скажы ты мне?

- Не ведаю. Сам не ведаю чаму... Зямля... Зямля нібыта не збыла штосьці. Вось беражэ ў сэрцы, нявыкупленае.

- Ну вось... Ты ж ведаеш, пару разоў я не адзін сюды прыязджаў... Адзін раз з ёю... Ты ж ведаеш, я... мне добра з ёю, як ні з кім. І ўсё адно сум адусюль.

Сябар крыху ніжэйшы, мажнаваты, разважліва думае:

- А табе не здаецца, што ты сённяшні свой настрой на той прыезд пераносіш? Што ты зараз тужыш, а табе здаецца, што тужыў тады?

- Не, вось гэта - не! Тады нават больш тужыў, чым зараз. Ты ведаеш, шмат мінула, прытупілася. Дый зараз яшчэ, мабыць, няпозна было б вярнуць...

- Харошая яна... А ты... Словам, брыдкая была гісторыя.

- Страшэнная гісторыя... Паршывая... Страшная... Сам, думаеш, не бачу, не вінюся... Але нават тады, калі шчаслівы быў, - ну цягне, ну цісне нешта па сэрцы. Як перад пажарам у хаце. Як нібыта злачынства нейкага продка, даўно забытага, падсвядома адчуваеш... Ну і вось. Як рассекла нешта, як адрэзала. І нічога няма. І, здаецца нават, не магло быць.

Збочваем з дарогіна неруш. Ружова бяжыць шалянец, мяккі, як лапкі кацяняці.

- Ведаеш, - кажа Альгерд сваім глухаватым, вельмі акцэнтаваным голасам, які не зблытаеш з ніводным, - я вось казаў, што зямля нібыта не збыла штосьці... беражэ ў сэрцы,