Литвек - электронная библиотека >> Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч >> Лирика >> Паэзія розных гадоў >> страница 20
стагоддзі, як касой, сцінае,
Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў...
Ўсё мінае - Гонар не мінае,
Бо народжаны адным сумленнем.
Калі сонца выб'ецца з туману,
Толькі іх і ўспомніць хор народаў,
Воінаў сваіх, святых і зраненых,
Рыцараў сумлення і свабоды. 

Примечания

1

Гжыбоў - гэта прадмесце Варшавы (заўв. аўтара).

(обратно)