Литвек - электронная библиотека >> Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч >> Рассказ >> Лісты не спазняюцца ніколі

Уладзімір Караткевіч Лісты не спазняюцца ніколі


І
Найбольш балючымі былі тры літоўскія стралы: яны заселі калісьці ў маладой, сакавітай драўніне. Лягчэй абышлася свінцовая куля польскага пулгака. І ўжо зусім глупствам быў ірваны, вызублены асколак, дасланы нямецкай гаўбіцай у апошнюю вайну.

І ўсё гэта дуб перамог, перабалеў, зацягнуў каравымі, бугрыстымі нарасцямі.

Куды больш важлівым было наліць сонцам зародкі жалудоў, зрабіць так, каб на іх зялёную лакіраваную паверхню лёг пяшчотны карычневы загар. І дуб павольна варушыў галінамі, падстаўляючы іх сонцу.

Двум людзям, якія выбраліся на паляну, ён здаўся такім надзейным, што яны папаўзлі да яго і з палёгкаю прыніклі да карэнняў, што выпіралі з зямлі.

Людзям патрэбен быў спакой, адпачынак. Занадта доўга гнёў іх неўсвядомлены, затоплены ў ярасці і ап'янелай лаянцы страх. Прыцярпецца да яго было некалі: вайна ішла толькі восьмы дзень.

Раніцай гэтага дня, калі жаўранкі выпырхвалі з цяжкай расы і цягнулі да неба сваю выслізгваючую бясконцую звонкую ніць, немцы спасціглі два пашматаных стралковых батальёны пасярод чыстага поля, у трох кіламетрах адсюль.

Збоку гэта не было бітвай. Былі гусеніцы чужых машын, якія прасавалі поле, і жывая, гарачая плоць, на якую тым, прыкрытым бранёю, шкада было выдаткоўваць снарады.

І ўсё ж гэта быў бой: стрэлы бог ведае куды, лаянка, выбухі гранат, малапаспяховыя спробы прарвацца

да лесу, які сінеў воддаль. І доўга яшчэ пасля канца ўсёй гісторыі з узлеску, з ускраіны хмызоў, што прымыкалі да пушчы, з ліхаманкавай паспешнасцю кашляла саракапяціміліметровая гармата. Яна падбіла яшчэ два танкі, і цяпер да яснага, як сляза, ледзь прытуманенага спякотай неба падымаліся ўжо чатыры дымных факелы.

Перамога адбылася даражэй, чым можна было меркаваць. І, разам з пачуццём гэтага, у сэрцы пераможцаў прыйшла ярасць. Пах мяса стукнуў у галаву. Справай гонару стала знішчыць усіх, хто агрызаўся, да апошняга чалавека. Яны не мелі права так дорага прадаваць сваё жыццё.

А знішчаць амаль не было каго. Раніцай было два батальёны, пад паўдня засталіся чатыры чалавекі - разлік гарматы, - гадзінай пазней - толькі два: наводчык гарматы і маладзён, узяты замест забітага напавал зараджаючага.

Потым давялося бегчы і гэтым двум. І гэта было якраз у пару, таму што апошнія ўспышкі вінтовачнае страляніны безнадзейна згасалі ў хмызах. І, магчыма, нават трошкі позна, таму што былы наводчык недаравальна замарудзіўся каля падбітай гарматы, знішчаючы ўсё, што магчыма. Ім наогул авалодала сляпая, не разважаючая ярасць. Замест таго каб уцячы, паспрабаваць замесці сляды, ён марудзіў каля кожнага прыкрыцця - пня, заімшэлага вываратня, валуна, чакаў з'яўлення нязвыклай, брыдка-зялёнай плямы, падводзіў пад яе мушку і страляў.

Калі пляма знікала, зліваючыся з атрутнай зелянінай махавіны, рот яго зларадна крывіўся:

- Што, наклаў у штаны? Чакай, усім тое ж будзе.

І балюча штурхаў у бок суседа:

- Страляй. Страляй, сволач. Дзеўка ты ці хто?

Хлапчына глыбока ўздыхаў, прыціскаў прыклад да пляча - паводле ўсіх правіл, бы ў ціры, здаючы на варашылаўскага стралка, - і, перабольшана затойваючы дыханне, націскаў пуск.

Пажылы, спатнелы ўзлахмачаны чалавек апрытомнеў толькі тады, калі ў абодвух засталося не больш за дваццаць патронаў.

- А зараз - давай.

Яны беглі праз кусты, правальваліся ў яры, востра пахнучыя склепам, тапталі нагамі душны багун.

Хлопец амаль з нянавісцю адчуваў пах дзікага звера, які ішоў ад чалавека, што бег наперадзе.

І толькі калі абодва прыніклі да карэнняў дуба, калі адчулі, як жорстка і пяшчотна ўпіваецца праз гімнасцёркі яго кара ў іх разгарачаныя целы, - хлопец змог разгледзець свайго таварыша.

Жорсткія вузкія вочы, тупы нос, кароткія складкі ў вуглах вялікага рота - здаліся яму такімі непрыемнымі, што ён апусціў павекі. У вачах адразу ўстаў чырвоны, гарачы туман, і хлопец з жудаснай пэўнасцю, упершыню за гэты дзень, адчуў, што гэты туман і ёсць жыццё. У павеках, як і ва ўсім целе, пульсуе прагная, гарачая кроў; павекі тонкія, яны прапускаюць праменні гарачага сонца; сонца і кроў нараджаюць туман.

Заб'юць - не будзе туману. Тады хоць матыль сядай на адкрытае вока - нічога не адчуеш.

Яго ўразіў нейкі дзіўны, уздыхаючы гук поруч з сабою. Ён павярнуўся і пабачыў, што сусед хапае ротам паветра.

- Што гэта з вамі? Раненыя?

- Ідзі ты да д'ябла, - у пажылога скрывіўся рот. - Хлопцы, хлопцаў за што? Хіба гэта сумленная бойка - гусеніцамі па жывому?

І тут хлопец са здзіўленнем пабачыў, што з вачэй пажылога пакаціліся брудныя злыя слёзы. Ён не саромеўся іх, ён усе хапаў паветра:

- Ну пачакайце, ну пачакайце, сволачы. Дайце час... Мы вам, будзе і на нашай вуліцы мядзведзь...

Пакутлівая безнадзейнасць гэтай грубай і смешнай пагрозы зрабіла тое, што хлопцу стала сорамна думак аб сабе і чырвоным тумане. Гэты, поруч, нават плакаў не аб сваім болю. І хоць спадарожнік быў яму па-ранейшаму непрыемны, ён працягнуў яму біклагу:

- Наце, сербаніце...З дому яшчэ. А я сам не п'ю.

Пажылы канвульсіўна сербануў, зморшчыўся.

- Гэта што яшчэ за кісляціна?

- Гэта добрае віно, сухое.

- Н-не ведаю, - з сумненнем працягнуў пажылы, - мне б лепей звычайнага, мокрага.

І, відаць, супакоіўшыся, ужо з цікавасцю спытаў:

- Ты адкуль такі? Хто?

- Студэнт з Мінска. Філолаг.

- А-а, - паразумела працягнуў пажылы, - вось чаму ты ўвесь час нейкую бязглуздзіцу сечаную чытаў, калі яны па нас садзілі.

Студэнт пачырванеў:

- Гэта не бязглуздзіца, гэта Авідый.

- Ды чорт з ім. Авідый - не Авідый. Толькі нашто гэта?

- Дык страшна ж, - прызнаўся студэнт, а з гэтым спакайней.

- Гм, ну а мне што чытаць, калі я ў гэтых Авідыях ні храна не разумею.

- Табліцу множання яшчэ можна.

- Гэта знаёма, - сказаў пажылы, - здорава прыдумаў... А я сам беларус з-пад Гродна... Працаваў у Туле... майстрам... на зброевым. Мы добра жылі. Жонка ў мяне руская, добрая баба. Сваякоў сваіх дваццаць год не бачыў. Мяжа! Толькі ў гэтым годзе атрымаў водпуск і прыехаў. А тут вайна. Я і заявіўся ў ваенкамат. Так і драпаем з-пад самага Гродна.

- Хадзем, - сказаў студэнт, - трэба як найдалей адысці.

- Чакай, дай дыхавіцу збіць. Гэта ж табе васемнаццаць. А мне сорак два гадкі. Я ў твае гады ваяваў ужо. Ды і ногі ў цябе, як у палескага злодзея.

І раптам зноў зморшчыўся:

- Хлопцаў жа... Ах, сволачы, сволачы! Ды хіба гэта вораг! Гэта варажына! У звяры ж, у насякомым, у дрэні апошняй разумення больш. Памятаю, у дзевятнаццатым схапілі нас з прыяцелем людзі Буклак-Балаховіча. Сам дапытваў. І, як гонар асаблівы аказаў, - сам, сваёй рукою вырашыў расстраляць. Павялі нас вось
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Татьяна Серганова - Бывшие, или У любви другие планы (СИ) - читать в ЛитвекБестселлер - Люсинда Райли - Сестра ветра - читать в ЛитвекБестселлер - Марина Суржевская - Академия - читать в Литвек