Литвек - электронная библиотека >> Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч >> Эссе, очерк, этюд, набросок >> Зямля пад белымі крыламі >> страница 57
перамераеце яе дарогі і сцежкі. Зведаеце больш за мяне, перад вамі куды больш доўгая дарога.

Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна.

Але калі вам, дарагія мае дзяўчаты і хлопцы, захацелася пасля прачытанай кнігі прайсці па шляхах нашай Беларусі, нашай зямлі пад белымі буслінымі крыламі, пахадзіць гэтымі дрымучымі дубровамі, праплысці гэтымі поўнымі рэкамі, — буду лічыць, што работа мая зроблена. Буду шчаслівы.

Бывайце ж шчаслівыя і вы.


1971 г.

Примечания

1

Гатунак пірага.

(обратно)

2

Разынак, ізюму.

(обратно)

3

Посуд з рыльцам.

(обратно)

4

Крык дзіцяці і крык савы адноль кава перадаецца выклічнікам "ку-га!" (уа!), таму нават бытавала павер'е, нібыта крык савы прарочыць, што ў доме хутка народзіцца дзіця.

(обратно)

5

Прыклад прыведзены Янкам Брылём у кнiзе "Жменя сонечных промняў". Прыклад з "таго" вяселля, што бачыў сам, я, на жаль, забыў.

(обратно)

6

На поўдні Гродзеншчыны часам кафейныя з сінімі ці чырвонымі абшлагамі. Па Бугу — цёмна-шэрыя з чорнымі абшлагамі і г.д.

(обратно)

7

Дрэвы, помнікі (манументы) нашы, колькі ж кожны год вас пажырае купецкая або ўрадавая маскоўская сякера?

(обратно)

8

Драўнінныя грыбы.

(обратно)

9

Россия. Полное географическое описание нашего Отечества. СПб., 1905 г., т. ІХ, стар. 156–157.

(обратно)

10

Россия. Полное географическое описание нашего Отечества. СПб., 1905 г., т. ІХ, стар. 156.

(обратно)

11

Пад час адной бітвы ў Ламбардыі дзве арміі рыцараў, чалавек па 300 кожная, ад усходу да захаду секліся мячамі. Загінуў адзін. Упаў з каня, і яго затапталі. Порах пасля, вядома, змяніў справу.

(обратно)

12

Г. зн., каб ніколі не садзілі, як ганаровага госця, а толькі раз паклалі ў кут галавою, як памрэ.

(обратно)

13

Паходжання беларускага, нацыі польскай (лац.).

(обратно)

14

Беларускіх сялян-католікаў такое не датычылася. Яны зберагалі і мову, і звычкі, хаця, вядома, касцёл накладаў свой адбітак на ўсё гэта.

(обратно)

15

И. Н. Голенищев-Кутузов. Гуманизм у восточных славян. М., 1963.

(обратно)

16

Славуты польскі акцёр-комік.

(обратно)

17

Хто ты такі? Малы паляк.
Які знак твой? Белы арол.
Дзе ты жывеш? Паміж сваіх.
У якім краю? У польскай зямлі.
(обратно)
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Наталья Ринатовна Мамлеева - Невеста Василиска, или Любимая Чаровница короля - читать в ЛитвекБестселлер - Маргарита Ардо - Академия волшебства. Дар взаймы - читать в ЛитвекБестселлер - Л. Дж. Шэн - Бессердечные изгои. Падший враг - читать в ЛитвекБестселлер - Евгений Прядеев - Позывной «Курсант» - читать в ЛитвекБестселлер - Андрей Владимирович Булычев - Егерь императрицы. Гвардия, вперёд! - читать в ЛитвекБестселлер - Матильда Старр - Невольная ведьма. Инструкция для чайников - читать в Литвек