Литвек - электронная библиотека >> Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч >> Эссе, очерк, этюд, набросок >> Эсэ >> страница 45
не рэкардсмен. Я не збіраюся быць чэмпіёнам. Я звычайны сярэдні ігрок, што акуратна з'яўляецца на спаборніцтвы, каб мая каманда не страціла ачкоў. Патрэбны і такія".

Так, патрэбны. Але як нецікава ім жыць. Добра яшчэ, што амаль ніякая каманда без іх "не абыходзіцца".

"Не абыходзіцца…" У самім гэтым слове закладзен той сэнс, што можа і "абысціся", што ўсё роўна, амаль усё роўна, ёсць ты або цябе няма.

Да чаго гэта нудна і прыніжана! А дзе весялосць і азарт, гордасць за сябе і за іншых, дзе чалавечая годнасць быць неабходным?

Адкуль ты ведаеш, дружа, што ты не здатны да таго, каб ісці першым? Чаму загадзя згаджаешся, што месца тваё не наперадзе? Проста дагэтуль нават ты сам не ведаў сіл, схаваных у табе, не бачыў жадання прынесці ўсё сваёй грамадзе, свайму народу, свайму чалавецтву штосьці вялікае, непаўторнае.

Інертнасць дужа небяспечная рэч. Часам яна нараджае зло, таму ніколі не забывай аб гэтым. Вось чаму ў хвасце і не трэба цягнуцца.

Наш час — складаны час. Сярэдзіны ў наш век не бывае.

Нядаўна я чытаў фантастычнае апавяданне (а ці такое яно ўжо і фантастычнае?) аб тым, як на вялікім пульце кіравання наземнай ракетнай базай усё залежала ад таго, паспее маньяк-палкоўнік Гаскойн націснуць кнопку ці не. Ад чалавека, які апынуўся побач з ім, залежаў лёс зямлі.

Будзем спадзявацца, што такога не здарыцца.

Але хіба менш пачэсна адвесці, скажам, нож, занесены над чалавекам? Не менш. Таму што кожны чалавек — гэта таксама свет. I гэты непаўторны свет кожны раз згасае навекі і не паўторыцца болей са смерцю вось гэтага, непаўторнага чалавека. I той, хто яго ратуе, — кожны раз ратуе ўсю зямлю, сонца, захады і ўсходы, і ўсіх людзей, і жывёлу, і кветкі, і… зоры.

I для таго, хто ўратаваў, гэта і ёсць зорны час.

Можа ён быць і яшчэ сціплейшы. Дала першыя плады пасаджаная табою груша, расце харошым чалавекам твой сын, ты вырасціў на месцы коласа — два… Тысячы тысяч такіх спраў чакаюць любога. I на кожным шляху (і неаднойчы) чакае чалавека высакародная работа. I кожны шлях вянчаецца зорным часам. Тваім.

Толькі не прапусці. А каб не прапусціць, патрэбна гатоўнасць, маральная сіла, сумленне, звычайная людская чысціня.

Проста трэба быць дужа харошым чалавекам.


Примечания

1

Тут і далей пераклады мае. — У. К.

(обратно)

2

Прыток рэчкі Трубеж (Трубайла).

(обратно)

3

Нажы.

(обратно)

4

Вялікага склепа.

(обратно)