Литвек - электронная библиотека >> Лявон Крывічанін >> История: прочее >> Беларусізацыя пад №... >> страница 3
таксама. Вельмі добрыя артыкулы ягоныя на эканамічныя тэмы. Ясна, пад рознымі псэўданімамі ўсе. Пра ягоную даваенную кнігу, думаю, ня было шырока ведама. Ён увогуле не належаў ні да «Маладняка», ні да «Ўзвышша». Ну а ў пісьменьніцкім гурце ён быў. Гэта група, у якой быў Чарот, ягоны зямляк, дарэчы. Яны разам вучыліся й былі ў вельмі блізкіх дачыненьнях. Савёнак часта расказваў пра Чарота.

На эміграцыі быў ня толькі «сум па радзіме». Я ня думаю, што так многа месца прысьвячалі суму, як пра эміграцыю пішуць. Была праца, я сказаў-бы, у заступніцтве незалежнай думкі й незалежнай ідэі, праца для незалежнасьці Беларусі. А вось суму там спэцыяльна я не заўважыў.

Мне цяжка сказаць, чаму Савёнак не надрукаваў тут кнігі, хаця так многа напісаў. Думаю, проста праз сваю сьціпласьць. Ён як журналіст вельмі моцны. Вось мне ведамы такі факт цікавы. Кабыш (Кандыбовіч) быў загадчыкам СТО, галоўнай гандлёвай арганізацыі на тэрыторыі Беларусі. Адзін раз яму трэба быў такі моцны артыкул у газэце. Ён кажа: «Знаеце што, хлопцы, свіньню вам цэлую дам за добры артыкул» (гэта перад Калядамі было ці што?). Тады сабралася рэдакцыя: свіньня — гэта-ж вялікая справа ў час нямецкай акупацыі, і сталі рашаць, хто напіша артыкул. І даручылі Савёнку. У яго ёсьць такія на эканамічныя тэмы артыкулы на першай старонцы газэты. Думаю, што гэта, магчыма, было ў 1942 годзе. Так што Савёнак, як журналіст, у час нямецкай акупацыі ў гэтай беларускай газэце быў самы моцны. Ня толькі фэльетаніст. Фэльетоны — гэта між іншым, але калі гавораць пра Савёнка, то нібы гэта асноўны ягоны жанр. Але ён ня вельмі хацеў пісаць.

Савёнак, дарэчы, выратаваў Адамовіча ў час вайны. Там, у рэдакцыі, быў такі звычай: а 12-й недзе гадзіне ўсе ішлі на абед у сталоўку Самапомачы. Яна была на вуліцы, якая ў савецкія часы называлася Камсамольская (і цяпер, відаць, так), а ў часе вайны яе былі назвалі вуліцай Алеся Гаруна. Абед звычайна быў просты: зацірка, крупнік, яшчэ там нешта.

Я часта заходзіў туды да іх. Вярталіся ў рэдакцыю. Савёнак падышоў да Адамовічавага стала папрасіць пяро. Яму на нешта патрэбна было. Адамовіч адчыніў столік, глядзіць — там ляжыць бомба, міна. І па-расейску напісана: «Не трогать!». Адамовіч, як пабачыў, крыкнуў на ўсіх: «Уцякайце!». Мы ўсе павыходзілі, пазванілі ў паліцыю. Прыйшоў паліцыянт з нашай, мясцовай, паліцыі. Ён узяў гэтую міну выносіць, вынес яе з будынку, і перад будынкам яна разарвалася. У руках. І паліцыянта разарвала. Паліцыянт той быў фолькс-дойч, менскі немец. Пасьля гэтага немцы сказалі Адамовічу, каб ён неадкладна выехаў у Бэрлін. І ён пасьля гэтай бомбы на другі ці на трэці дзень выехаў. А Савёнак застаўся. І ўжо пасьля гэтага нейкі спалох наступіў у рэдакцыі. Дарэчы, тады сярод гасьцей быў зь Вільні прыехаўшы наш драматург Аляхновіч. Я там быў, але я раней выйшаў. А хто міну падлажыў? Нічога ня ведама. Ці гэта была бальшавіцкая работа, ці нямецкая… Адамовіч ня быў карысны для немцаў. Таму яны маглі хацець яго пазбыцца».

Напрыканцы сакавіка 1944 г. кіраўніком рэпэртуарнай сэкцыі Беларускага Культурнага Згуртаваньня Янкам Ліманоўскім было прынята рашэньне ажыцьцявіць пастаноўку камічнай опэры «Тарас на Парнасе», і ён запрасіў Л. Савёнка напісаць лібрэта. Той ужо пачаў накідваць тэкст, характарыстыку сцэнічных вобразаў, але не хапіла часу. Апошні запіс у сшытку напрацовак — горкі: «Калі на «Ўзвышша» ўсходзілі 5 месяцаў, дык на Парнас пры такіх тэмпах можна залезьці за тры гады». Сапраўды, часапіс «Узвышша», які меліся аднавіць, быў цалкам гатовы да друку, але сьвету не пабачыў, адбіты быў толькі няпоўны сыгнальны экзэмпляр. Ня ўбачыла сьвету і опэра «Тарас на Парнасе».

Герой самага вялікага твора Савёнка, Іван Іванавіч Чужанінаў, піша дзёньнік на працягу году, а вось сам аўтар, нажаль, ніякіх запісаў ня вёў — так, зрэдзьчасу пакідаў радок-другі ў сшытку, да якога потым ніколі не вяртаўся. І ўсё-ж:

«28.06. Ноч у БЦР. На Паўночным вакзале. Ноч на таварнай.

29.06. Бамбардавалі. Правадыры ў кусты. «Герой», які напачатку хадзіў з аўтаматам, паваліўся зь перапугу ў яму з глінай. Выйшаў пад раніцу, як зэбра.

— Навесілі!

— На нас?

— На нас.

30.06. Стоўбцы. Трывога. Паэта (або пісьменьнік)ліе горкія сьлёзы (ладна выпіўшы) — толькі паэта можа зразумець гэта. Можа глядзімо на гэта апошні раз».

Разьвітаньне сапраўды было назаўсёды. Пачалася эміграцыя, а зь ёй — чарговы, «новы этап беларусізацыі», які, што праўда, у нашай гісторыі яшчэ не атрымаў свайго «парадкавага нумару».

У Нямеччыне Савёнак апынуўся спачатку ў беларускім лягеры ДП Міхельсдорфе, а потым у ДП Остэргофэн, заснаваным зімой 1947 г. Прытулак у ім знайшлі больш за 400 беларусаў. Дзякуючы Станіславу Станкевічу, Антону Адамовічу, Міколу Равенскаму ды Апалёніі й Лявону Савёнкам гэты лягер стаўся адным з цэнтраў беларускай эміграцыі ў Нямеччыне. Тут пачала выдавацца газэта «Бацькаўшчына» (першы нумар выйшаў 31 кастрычніка 1947 г.), якая адыграла выключную ролю на эміграцыіь тут працавала драматычная студыя пад кіраўніцтвам Аўгена Кавалеўскагаь тут выдаваўся часапіс «Рух», была сядзіба Беларускага Нацыянальнага Цэнтру (БНЦ).

У Статуце БНЦ мэты й заданьні былі акрэсьлены наступным чынам: «Беларускі Нацыянальны Цэнтар стаіць на грунце дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі і вядзе сваю працу ў мэтах зрэалізаваньня дзяржаўна-незалежніцкіх ідэалаў, выражаных у акце 25 сакавіка 1918 г. У сваёй палітычнай дзейнасьці БНЦ будзе кіравацца прынцыпамі заходняй цывілізацыі й дэмакратызму, выступаючы супраць усялякіх відаў таталітарызму. БНЦ будзе імкнуцца да цеснага супрацоўніцтва зь іншымі народамі, першым чынам із суседнімі беларускаму, якія знаходзяцца сяньня ў падобным да яго палажэньні й змагацца за тыя самыя мэты. Гэтае супрацоўніцтва павінна апірацца на прызнаньне й пашану поўных сувэрэнных правоў кажнага народу й ні ў чым не павінна парушаць інтарэсаў беларускага народу й ягонай нацыянальнай годнасьці. БНЦ зьяўляецца арганізацыяй міжпартыйнай і згуртоўвае ў сабе на дэмакратычных асновах усе палітычна-грамадзкія кірункі беларускае эміграцыі й каардынуе іх дзейнасьць. БНЦ вядзе працу як палітычную, так і сацыяльна-харытатыўную, культурна-асьветную ды ўсялякую іншую, якая можа быць патрэбнай у абставінах эміграцыі». Сябрамі БНЦ былі, акрамя Л. Савёнка, такія ведамыя дзеячы, як Ант. Адамовіч, А. Вініцкі, А. Каханоўскі, Б. Рагуля, Ф. Кушаль, В. Тумаш, Ст. Станкевіч, Я. Сурвілла ды іншыя.

У 1947 годзе ў лягеры быў выдадзены першы нумар часапісу «Сакавік», не ў апошнюю чаргу дзякуючы Л. Савёнку. Менавіта ў яго захоўваўся поўны варыянт (у адрозьненьне ад выдрукаванага Язэпам Лёсікам у 1920 г. у газэце «Беларусь») гістарычнай драмы Каруся
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Александра Борисовна Маринина - Дебютная постановка. Том 2 - читать в ЛитвекБестселлер - Патрик Кинг - Негласные правила общения и этикета. Как вызвать симпатию в любой социальной ситуации - читать в ЛитвекБестселлер -  Сборник - Трактат Желтого императора о внутреннем. Том 1. Вопросы о простейшем. Том 2. Ось духа - читать в Литвек