ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Роберт Сапольски - Биология добра и зла. Как наука объясняет наши поступки - читать в Литвек width=Бестселлер - Стюарт Тёртон - Семь смертей Эвелины Хардкасл - читать в Литвек width=Бестселлер - Джереми Хейманс - Новая власть. Какие силы управляют миром – и как заставить их работать на вас - читать в Литвек width=Бестселлер - Александра Вадимовна Николаенко - Небесный почтальон Федя Булкин - читать в Литвек width=Бестселлер - Халед Хоссейни - Тысяча сияющих солнц - читать в Литвек width=Бестселлер - Марк Мэнсон - Тонкое искусство пофигизма - читать в Литвек width=Бестселлер - Anne Dar - Металлический турнир - читать в Литвек width=Бестселлер - Фредрик Бакман - Медвежий угол - читать в Литвек width=
Литвек - электронная библиотека >> Фрэдэрык Браўн и др. >> Научная Фантастика и др. >> Замежная фантастыка

Замежная фантастыка

Станіслаў Саладоўнікаў, Уладзімір Цвяткоў «Пасткі» тэхналагічнай цывілізацыі


Пераклады твораў замежнай літаратуры звычайна ставяць такія мэты, як знаёмства чытача з творчасцю яшчэ незнаёмых нам пісьменнікаў, з жыццём іншых краін, стымуляванне творчых працэсаў у сваёй літаратуры, расстаноўка станоўчых акцэнтаў у культурных сувязях і г. д. Гэты зборнік не з’яўляецца выключэннем наконт мэт, але на першым плане павінна быць усё ж стымуляванне развіцця беларускай навуковай фантастыкі. Разам з тым размова пра навукова-фантастычны жанр азначае роздум пра Чалавека і Чалавецтва.

Герой рэалістычнага твора заўсёды належыць да пэўнай нацыі, краіны, мясцовасці. Калі ж мастак у сілу свайго таленту канцэнтруе ў ім агульначалавечыя рысы, адбываецца абагульненне, і герой, які ператвараецца ў мастацкі тып, робіцца блізкі і зразумелы ва ўсіх кутках Зямлі. Як Габсек і Тарцюф, Лаура і Наташа Растова, Роланд і Ілля Мурамец. У навуковай фантастыцы таксама ёсць сюжэты і вобразы, якія прывязаны да канкрэтных краін, але адначасова яна зрабіла новы крок у мастацкім асэнсаванні свету. Пісьменнікі-фантасты ствараюць агульную карціну жыцця на Зямлі, прычым з разглядам магчымага лёсу будучыні.

Адну такую мадэль будучыні прапануе нам французскі пісьменнік П’ер Буль у рамане «Планета малпаў». Мадэль гэта неадназначная. Яе можна разумець і як парафраз гістарычнага працэсу наогул, калі ў нетрах аднаго грамадскага ладу ўзнікае новая сацыяльная сіла, якая паступова выцясняе былых «уладароў жыцця». Гэты працэс звязаны з маральным адрахленнем такіх «уладароў», стратай тымі рэальнага погляду на свет, няздольнасцю змагацца за «месца пад сонцам». Важнай дэталлю ў рамане, ад якой, дарэчы, яго герою не лягчэй, з’яўляецца поўная аналагічнасць духоўных каштоўнасцей людзей і малпаў. Гэта азначае, што цывілізацыя малпаў таксама без будучыні.

Людзі, паводле Буля, стварылі «цывілізацыю адпачынку». Мысліцельная лянота забіла ў іх усякую здольнасць да дзеянняў, да духоўных намаганняў, цікавасць да жыцця. Дарэчы, зразумела, што часта адпачынак стамляе моцных больш, чым нават вельмі цяжкая работа.

У ролі малпаў, як «змяняючай разумнай расы», у навуковай фантастыцы часта можна сустрэць робатаў, якія створаны для агрэсіўных мэт і выйшлі з-пад кантролю, і наогул працэсы, якія выходзяць з-пад кантролю вучоных, абарочваюцца супраць людзей. Галоўнае, што можна і трэба зразумець з рамана «Планета малпаў», у тым, што чалавеку ніколі нельга даваць сабе паслабленняў, захапляцца непраўдзівымі, нават і прыгожымі «каштоўнасцямі». Бо тэхналагічны працэс, які ўсё павялічвае абароты, расстаўляе чалавецтву пасткі не толькі ў выглядзе прывіда вальготнага жыцця за кошт працуючых на яго аўтаматаў, але і ў вытворчасці зброі, усё болыш магутнай, смяротнай. Мноства тэхнічных вынаходніцтваў робяць жыццё чалавека ўсё больш лягчэйшым і бесклапотнейшым, а пры аслабленні выхаваўчай работы гэта развівае эгаізм, раўнадушнасць да чужога гора, дробязнасць інтарэсаў. I ці не з’яўляецца з’яўленне СНІДа рэакцыяй прыроды на празмерную эксплуатацыю людзьмі механізма асалоды, які звязаны з палавым актам? Той жа прызначаны ў першую чаргу для прадаўжэння жыцця.

П’ер Буль напісаў раман-перасцярогу. Ён папярэджвае чалавецтва сігналам трывогі. Ці будзе гэты сігнал пачуты?

У «пасткі» тэхналагічнага працэсу ўваходзіць і пэўная інтэлектуальная агрубеласць чалавека, які звязаны з навукай, разрыў сувязей з цеплынёй пачуццяў, шчырасцю, натуральнасцю. Працэс пазнання абсалютызуецца, рацыяналізм падыходу да свету патрабуе ахвяр. Часткова гэта здараецца з-за складанасці працэсаў, якімі ўсё больш займаюцца вучоныя. Патрэбна сканцэнтраванасць, дысцыпліна. I на гэтым шляху губляецца чалавечнасць.

Пра гэта — апавяданні А. Азімава «Выродлівы хлапчук», С. Камацу «Смерць бікуні». I добра, што ў Азімава ёсць гераіня, жанчына, якая можа заступіць дарогу жорсткаму эксперыменту, якая можа ўзяць на сябе адказнасць за дзіця, што трапіла ў гэты эксперымент, які праводзяць прадстаўнікі высокаразвітой цывілізацыі. У апавяданні Камацу нікога няма, хто б пайшоў на такое. I гіне цудоўная жанчына, вечная, як сама прыгажосць.

Асаблівы выгляд «пастак», пра іх піша і П. Буль, — у ажыццяўленні вечнай чалавечай мары, каб многія віды работ рабіліся быццам «самі па сабе»… У казках джыны за адну ноч будуюць палацы, пароль «шчупаковага загаду» прымушае рухацца і сані без коней, і сякера тут сама дровы сячэ, і печ сама едзе. I вось ужо сотні тысяч робатаў паспяхова працуюць у розных краінах свету, а вучоныя ЗША, СССР, Японіі працуюць над стварэннем «штучнага інтэлекту», каб даручыць яму складаныя задачы.

Амерыканскі фантаст Р. Шэклі з’едліва і бязлітасна выкрывае гэту накіраванасць чалавечай культуры. У апавяданні «Бітва» разглядаецца біблейскі сюжэт пра Армагедон, апошнюю бітву паміж сіламі дабра і святла, з аднаго боку, і сіламі зла і цемры — з другога. Супраць полчышчаў сатаны людзі ўводзяць тэлекіруемыя танкі, робаты-знішчальнікі, ракеты… А самі сочаць за бітвай па тэлевізары са зручных і бяспечных сховішчаў. Сатана і яго войска прайграюць, «нячыстая сіла» не можа перамагчы тварэнні чалавека, які прывык ваяваць. Але раптам у сюжэце нечаканы паварот: робаты ажываюць, на іх сыходзіць «дар божы», і яны падымаюцца ў неба, Бог бярэ іх да сябе, у рай. Тады людзі мітусяцца, але што зробіш? Яны ж не ваявалі, яны ў Вялікай Бітве былі толькі гледачамі. Іронія жорсткая, але справядлівая, і яна набліжаецца да прытчы. Так, чалавек павінен браць на сябе самае складанае, самае цяжкае. Бо ён — чалавек. Тэхніка, вядома, можа многае, у будучыні зможа яшчэ больш, але галоўнае ўсё ж — чалавек!

Робат Анель у апавяданні С. Лема «Няшчасны выпадак» прызначаны для выканання шырокай праграмы работ. Ён робіць дзіўны і невытлумачальны на першы погляд учынак: здымае страховачныя рэактыўныя кабуры, узыходзіць на гару, але выпадкова зрываецца адтуль і разбіваецца. Спецыялістам тут усё зразумела: машына сапсавалася. Аднак Піркс, герой многіх апавяданняў Лема, вопытны касманаўт і думаючы чалавек, робіць другі вывад. Ён параўноўвае дзеянні Анеля з тымі, якія сам хацеў зрабіць. Піркс на гэтай планеце марыў заняцца альпінізмам. Інструкцыі гэта забаранялі. I вось Анель парушыў забароны, якія былі ўкладзены ў яго праграму. Паводле думак Піркса, робату хацелася праверыць сябе. Гэта азначала, што ён стаў болып разумны, чым гэтага хацелася яго стваральнікам. Апавяданне па сутнасці рэалістычнае, бо псіхалагічна правільнае. Не толькі робаты, але і жывёлы іншы раз робяць свядомыя дзеянні. Аднак