Литвек - электронная библиотека >> Мікола Гусоўскі >> Старинная литература и др. >> Песьня пра зубра >> страница 3
прымушаючы кідаць з разгону!
Колькі я сконаў зьлічыў, зграй браханьня начуўся
Дзіцем яшчэ, брыдучы сьледам лоўчага-бацькі!
Сьцяміў усё: скуль выходзіць мядзьведзь ізь сям'ёю,
Як і калі йдзе вяпрук на папас у дуброву,
Пасткі як трэба стаўляць на ласёў палахлівых,
Каб як пятлі не заўважыў і ў сетку ускочыў.
Бачыў і чуў, як ад стрэлаў трымцела паветра,
Цяжка, з бурчаньнем на сьнег асядала здабыча,
Бачыў, як коньнік мільгае ў гушчары, як пырскі
Зыркай крыві і яго й гурбы сьнегу чырвеняць.
Вось жа-ж у гэткіх прыгодах у нашай старонцы
Часта быў зь іншымі роўны я ў справах лавецкіх:
Рэкі лясныя, Дняпра паўнаводнага стрыжань
Конна з буланым адольваў у гоне за зьверам.
Што ж, прызнаюся: ахвотна ў баку б я застаўся,
Ды адставаць ад сяброў у нас ганьбай лічылі.
Колькі нягод паспытаць давялося мне ў пушчах літоўскіх,
А без хвальбы гавару, быў я і спрытны і лоўкі.
Творчасьць ляснога майстэрства, мой плод недасьпелы,
Ты, чытачу мой, сарві з кроны ягонай нястройнай.
Мэта мая — цябе ўзяць на прыроды улоньне,
Зь ёй пазнаёміць, і з норавам дзікага зьвера.

4

Хай хіжаком не раўня, ўсіх іх наш зубар люцейшы,
Але людзей не кране, як яго не зачэпяць:
Толькі няспынна глядзіць, рух найменшы цікуе,
Пільна на варце стаіць і сябе, і сямейкі.
Створаў сьмялейшых няма ў гушчарох нашых родных.
Бачыш часьценька — пасецца спакойна, а вочы
Сочаць усё, касавурацца ўправа і ўлева.
Ты аж замёр, зьвералоўца, ты шчэз між кустамі,
Дзе там! Ён бачыць! Міргнеш — і прыкмеціць адразу!
Шоргат слабенькі, няўзнак трэсьне сучок пад нагою, —
Вушы свае нашатырыць, уміг страпянецца!
Калі не зазьзяе твой меч і ня бліскае дзіда,
Сьмела мінай у яго на ваччу — не зачэпіць,
Толькі ўтаропіцца тупа й стаіць нярухома,
Вокам праводзіць цябе, аж пакуль не схаваўся.
Розна бывала… Здаралася зь ім сутыкнуцца:
Спыніць хаду, гляне скоса — і болей нічога.
Але як собіць на самку зь цялём напароцца,
Ледзь зварухнешся, ухопіш за зброю з гарачкі, —
Ўвомірг разьярыцца й бор агалосіць рыканьнем,
Знакам шалёнага гневу: як сьмееш трывожыць!
Ды як адбой ты заб'еш і прабуеш уцёкаў,
Выйдзеш зь бяды непамяты, ўздагон ён ня рыне!
Люба сачыць зубранят: скачуць, малечча, дурэюць,
Маці й падлеткаў сваёй жвавай гульнёю лякаюць.
Зубар — ён кемлівы зьвер, хай сабе вось і цяляты:
Зь першага кроку ва ўсім маці яны пераймаюць,
Бегаюць сьледам, заўжды пасьвяцца побач старэйшых,
Скачуць праз выкратні, пні, дробныя рожкі прабуюць,
Як напаткаюць зьвера, згледзяць карча ў бураломе,
І — у гульні й барацьбе — целы з маленства гартуюць.
Бо ж і спачыну, як трэ, хіба ніколі ня знаюць.
Хай волат наш трывалкі, намаганьняў вялікіх
Зьверу каштуе пыніць сваё ймкненьне да руху.
Ўсьцешна глядзець, як ляціць ён у бегу імклівым
Рэдкім узьлесьсем або балацянай сьцяжынай,
Зь месца ірве, як падкінены нечаю прашчай,
І у імгненьне, ўсё цела назад павярнуўшы,
Ловіць нагамі памёт, што яшчэ ў паветры,
Ды зазьбівае яго, каб сьлядоў не пакінуць.
Але нічым не зраўнаць гэтак частыя ў статку
Бойкі быкоў за саміцаў у гульнях бяскроўных.
Сьвята Вэнэры спраўляюць зубры ў лістападзе
Кожнае восені, часта вясельлі трываюць
Тыдзень ці больш. І у часе такой насалоды
Чуецца толькі, як скрозь, заклікальна й пяшчотна
Пушча рыкае, а ў подыху кволым паветра
Лістам трапёткім шасьцяць векавыя дубровы…
Хто гэта бачыў і чуў — будзе сьветчыць напэўна:
Музыка нашых лясоў саладзей, чымся лера,
З поклічам ейным ня ў лік нат грымотныя трубы,
Хорам жа-ж гукаў лясных строга й стройна кіруе
Голас нястрымнай крыві, мне за ўсё наймілейшы!
Як доўга зубар жыве, не скажу, бо ня знаю,
Хто ж вядзе ўлік даўгавечнасьці гэткага зьвера?
Пішуць аднак, быццам недзе, памечаны ў статку
Быў правадыр двухсотгодні, прыкметны із грывы
Чорнай, як ноч, зь сівізною бялявай на чолцы.
Гэткай прыкметаю нібы назвалі ўвесь статак.
Калі паданьні даўнейшыя праўдзяць дакладна,
Вока згубіў у сутычцы ён, быў аднавокі.
Гэта магчыма. Ці ж з правам сумлеўным — бо дужы —
Бой ці адзін пачынае, а спрэчкі прычына
Аж праз гады толькі робіцца яснай, хай шрамаў
Уладалюбы ня могуць пазбыцца да скону…
Я не скажу й колькі год, няпрызнаны, у статку
Зубар той жыў, але ў гэных народных паданьнях
Ёсьць напаміны занадта ўжо доўгага часу:
Выдумкай погалас часта вушам дагаджае.
Я ж тутка права ня маю пісаць, што ня знаю:
Тым, для каго я пішу, да душы толькі праўда.

5

Шлях, мой чытач, быў намечаны загадзя намі.
Шлях у лясы, што хінуцца пад подыхам ветру,
На лугавіны расьцьвілыя, дзе на прывольлі
Мірна пасуцца зьвяры, карыстаючы з права.
Стойбішча дружна бароняць зубры, і старожа
Пільна глядзіць, каб у статку быў добры парадак.
Дужы зь нядужым уладай дзяліцца ня будзе,
Моц бо й дазнаньне — адны могуць даць панаваньне.
Ўсюды, у статку зубровым, загоне, дарозе,
Пэўне ж, адольвае ў бойцы сьмяротнай дужэйшы
І без трывогаў ні ймгненьня ў барох не мінае.
Смыль панаваньня злабу скрозь крывавую родзіць,
Кожны таму паядынак, а кончыцца сьмерцяй.
Той, хто слабога пабіў, дастае ўзнагароду,
Ну, а пабіты, калі не сканаў, невясёлы
Разам із жонкай са статку ідуць у выгнаньне.
Зубар, што статак пакінуў, адгэтуль баіцца
Нават рагаціны, ў статку ж заўжды быў спакойны.
Часам ня грэбуюць статкі й самотнікам-зубрам,
Гэткіх прыймаюць чароды блізу без замінкі.
Калі ж у бойцы лясной памірае сужонак,
Вернасьць сяброў нечаканая сьмерць парушае:
Ўдоваў выгнаных узноўкі у статак прыймаюць.
Княжы наказ, што бароніць і маці, і нашчадзь,
Множыць тым самым багацьце ды скарбы краіны.

6

Знае народ, што лясы нашы — скарб неацэнны,
Ён