ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Андрей Владимирович Курпатов - Счастлив по собственному желанию. 12 шагов к душевному здоровью - читать в ЛитвекБестселлер - Ли Дуглас Брэкетт - Исчезновение венериан - читать в ЛитвекБестселлер - Аллен Карр - Легкий способ бросить пить - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Алесь Аркуш >> Поэзия и др. >> Вяртанне >> страница 5
рэспубліканскім сходзе гаспадарчага актыву ў верасні 1987 г.
Зноў людзкія адбіткі заганныя,
Як музыкі, ў нябёсах лятаюць —
Працінаюць пякельную ноч.
Нараджаюць мелодыі танныя:
Дзьмуць у комінаў доўгія пальцы,
Дзьмуць да чырвані пацерак-воч.
Іх музычны імпэт без падману —
Не жартуюць браты-блюзняры.
Уздымаюцца клубы туману,
Тлум цярушыцца на ліхтары.
Што паперныя столі і дахі!
Тлум укрые таксама і нас.
Тлумны час, як заўсёды, не ў час.
І мацнеюць мелодыі жаху,
І цярушацца пёрамі птахаў —
Вар’яцее атрутны джаз.

ЗДРАДНІК

Хто хаваецца ў лесе днямі?
— Гэта зраднік, — адказвае сыч. —
На скарэлым шынельным лямцы
У кустоўі, як мёртвы, ляжыць.
Тое месца абходзяць звяры.
Толькі хмарай над ім камары.
Ён баіцца, аднак, зварухнуцца,
Ён чакае цямнейшай начы:
Каб да твані паўзці — дацягнуцца,
Каб у багну ад нас уцячы.

А РАПТАМ…

Што калі раптам нашчадак,
Крануўшы таемнасці ключык,
Праз процьмы мінулых стагоддзяў
Нат' кволую думку агучыць?

* * *

Жоўкнуць пачуцці, паштоўкі, надзеі.
Восень не ведае збою.
Толькі сапраўднае, шчырае спее
І узыходзіць вясною.

МАСТАК

Усе яго малюнкі на
зрэзе воласа.
Якая вытанчанасць!
Якое майстэрства!
Ён Майстар з вялікай літары.
— Ён Гулівер у краіне
волатаў, — кажа адзін.
— Ён Гулівер у краіне
малеч, — кажа другі.

КАРЦІНА

Я марна шукаў яе ў сённяшнім свеце,
Міналі, здаецца, стагоддзі.
Яна, як жывая, жыла на партрэце.
Сказалі: карціна у Лодзі.
У Лодзі сказалі: карціна ў Парыжы.
Ў Парыжы не чулі ніколі.
Дзядуля сівы падказаў: у Нясвіжы
Жыве яна з месяц, мо болей.
Вярнулася ўрэшце… заўсёды я верыў…
Няхай на партрэце, няхай праз стагоддзі…
Шырэй рашчыніце пудовыя дзверы —
Я да людзей панясу Багародзіцу.

* * *

Алесю Гаруну

Паэт з такімі сумнымі вачыма,
Аб чым ты мусіў гаварыць?
Куды нас мусіў клікаць ты? —
У край любові, дабрыні? —
Магчыма.
Паэт з такімі сумнымі вачыма,
Што аб любові ведаў ты?
Дзе дабрыня, дзе бруд людзкі
Ты сэрцам адчуваў сваім? —
Магчыма.
Паэт з такімі сумнымі вачыма,
Як здолеў папярэдзіць з нематы,
Што пустазелле на любоў
Няздатна?
Я чую спеў твой, як і ты
Заўсёды чуў святы матыў, —
Дакладна!