Литвек - электронная библиотека >> Народные сказки >> Сказки для детей >> Беларускiя народныя казкi >> страница 20
куды гаспадар ідзе, туды і ён.

Пайшоў аднойчы Янка дровы зьбіраць. Ну, вядома, і каток за ім.

Набраў Янка вязку, нясе дадому, а каток адну сухую галінку ўсьлед цягне.

Стаміўся Янка, прысеў на пні, успомніў як цяжка яму жыць на сьвеце, і застагнаў моцна сам сабе:

— Ох, ох!

І толькі ён сказаў, — выскачыў з-пад пня маленькі дзядок з доўгаю барадою.

— Чаго ты мяне клікаў, дзяцюк?

Паглядзеў Янка спалохана на дзіўнага дзядка і кажа:

— Не, дзедка, ня клікаў я цябе.

— Як ня клікаў? — заспрачаўся дзядок. — Я-ж ня глухі! Ты два разы назваў маё імя: Ох, Ох… Мусіш мне цяпер сказаць, чаго ты ад мяне патрабуеш.

Падумаў Янка і кажа:

— Нічога, дзедка, мне ня трэба. Але я вельмі галодны. Калі маеш кавалак хлеба, то дай.

Ох нырнуў назад пад пень, і праз хвіліну вынес адтуль міску тлустай капусты і кавалак хлеба.

— На, — кажа, — еш.

Наеўся сіраціна, катка накарміў і нізка пакланіўся дзядку:

— Дзякую за абед: даўно такой смачнай стравы ня еў.

Узваліў ён на плечы свае дровы і весялейшым пайшоў дадому.

Мінуў дзень-другі, зноў голад дакучае. Успомніў Янка пра дзядка. «Пайду, — думае, — ці не накорміць ён мяне яшчэ раз?»

Прыйшоў, на той пень сеў і ўздыхнуў:

— Ох!

Выскачыў дзядок:

— Што скажаш, дзяцюк?

Пакланіўся яму Янка:

— Галодны я, дзедка. Ці ня даў-бы ты мне хоць кавалак хлеба.

Дзядок, як бачыш, вынес яму кавалак хлеба і міску капусты. Так з таго часу і пайшло: захочацца Янку есьці, — ідзе да дзядка.

Аднойчы дзядок вынес яму замест абеду залатую табакерку.

— Вось што, хлопча, — кажа, — ня турбуй ты мяне болей: я ўжо стары і мне цяжка абед выносіць. Вазьмі гэтую табакерку. Калі табе што патрэбна будзе, адчыні яе, і мой слуга адразу стане перад табою. Ён ня горш за мяне зробіць усё, што ты яму загадаеш.

Узяў Янка залатую табакерку, шчыра падзякаваў і пайшоў, надскокваючы, дахаты. Адчыніў дома залатую табакерку — выскачыў зь яе маленькі чалавечак, але не такі, як дзядок Ох, а малады, шустры.

— Што загадаеш? — прагаварыў да Янкі тоненькім галаском.

— Дай мне, братка, чаго-небудзь паесьці.

Тут чалавечак, як бачыш, паставіў на стол міску капусты, палажыў добры кавалак жытняга хлеба, а сам ускочыў у залатую табакерку і зачыніўся.

Пажыў так Янка нейкі час, і захацелася яму пайсьці ў сьвет, людзей паглядзець, сябе паказаць, бо ніколі-ж ён нідзе, апроч свайго лесу, і ня быў.

Узяў ён залатую табакерку, клікнуў катка і пайшоў.

Шмат абыйшоў ён вёсак, гарадоў, шмат чаго пабачыў, нарэшце прыйшоў да сіняга мора. Бачыць — ляжыць на беразе маленькая серабрыстая рыбка. Відаць, хваля выкінула яе ў час прыбою. Трапечацца рыбка, б'ецца аб каменьне, пячэцца на сонцы, а ніяк назад у мора ня трапіць.

Шкада стала Янку беднай рыбкі. Узяў ён яе асьцярожна і ўкінуў у мора. Вільнула рыбка хвосьцікам, глынула вады, ачуняла, а потым высунула галоўку наверх і кажа чалавечым голасам:

— Дзякуй табе, малойча, што ты мяне ад сьмерці збавіў. Можа будзе час, што і я табе ў чым дапамагу.

Сказала так — і назад у ваду. Янка засьмяяўся:

— Навошта мне, рыбка, твая дапамога, калі ў мяне ў кішэні не такі памочнік!

Але рыбка яго не пачула.

Пайшоў ён далей. Выбегла з норкі шэрая мышка. Каток цап яе за сьпіну і хацеў зьесьці.

Шкада стала Янку мышкі. Быў ён такі чалавек, што ўсіх шкадаваў, бо заўсёды помніў, як яму самому раней цяжка жылося. Узяў ён мышку пагладзіў і пасадзіў у кішэню, а потым дастаў з торбы скарыначку хлеба і кінуў ёй туды.

— Еш, — кажа, — ты-ж, мусіць, галодная.

Мышка супакоілася, пачала грызьці скарынку.

Ішоў ён так, ішоў берагам мора, тым часам і вечар настаў — трэба начлег шукаць. Бачыць — высіцца на гары вялікі палац. «Не, думае Янка, туды мяне ня пусьцяць». Пайшоў ён далей. Глядзіць — стаіць пры моры маленькая рыбацкая хатка. Зайшоў Янка ў хатку і папрасіўся пераначаваць.

— Добра, — кажа гаспадар, — начуй сабе. Нам весялей будзе.

Разгаварыўся Янка з гаспадаром.

— Што гэта за палац мінуў я па дарозе? — пытаецца ён у яго.

— Гэта каралеўскі палац, — адказаў гаспадар. — У ім сам кароль жыве. Але нядаўна здарылася ў караля бяда: прыляцеў у поўнач марскі Зьмей, схапіў яго дачку і занёс на сваю заклятую марскую выспу, куды ні дайсьці, ні даплысьці, нельга. Кароль цяпер аж валасы на галаве рве. Абвясьціў на ўсё каралеўства: хто верне яму дачку, за таго аддасьць яе замуж і ўсё каралеўства пасьля сваёй сьмерці апіша. Шмат прыязджала сюды розных князевічаў і каралевічаў, ды ніхто да выспы дабрацца ня можа: марскі Зьмей такія хвалі ўзьнімае, што рады няма…

Успомніў Янка пра свайго цудоўнага памочніка з залатой табакеркі і кажа рыбаку:

— Накажы, калі ласка, каралю, што заўтра, пакуль сонца ўзыйдзе, ён сваю дачку ўбачыць.

Рыбак пайшоў і расказаў пра гэта каралю. Паклікаў кароль да сябе Янку. Паглядзеў на яго, скрывіўся: няўжо, думае, гэты просты мужык зробіць тое, чаго князевічы ды каралевічы не зрабілі? Ня можа таго быць! Але каралю так захацелася ўбачыць сваю дачку, што ён не пасьмеў адмовіцца лішні раз паспрабаваць шчасьця. Вось ён і пытаецца ў Янкі:

— Ці праўда, што ты бярэшся маю дачку зь няволі выбавіць?

Пакланіўся Янка каралю і адказвае:

— Праўда, пане кароль. Ілгаць я ня ўмею.

— Ну, то глядзі, — кажа кароль, — каб заўтра да ўсходу сонца мая дачка была ў мяне, а не — дык загадаю разарваць цябе зялезнымі баронамі.

— Добра, — кажа Янка. — Няхай будзе так.

Выйшаў ён з палацу, адчыніў залатую табакерку. Выскачыў адтуль шустры чалавечак:

— Што загадаеш, гаспадар?

— Зрабі, браток, ласку: вылажы за ноч зялезны мост ад каралеўскага палацу да заклятай Зьмеявай выспы і пастаў на ім залатую карэту з шасьцю коньмі. Заўтра чуць сьвет я паеду на выспу.

— Добра, — адказаў чалавечак, — усё будзе зроблена, як ты просіш.

Пайшоў Янка да рыбака і лёг спаць. Назаўтра ўстаў чуць сьвет, глядзіць — ляжыць зялезны мост ад каралеўскага палацу да Зьмеявай выспы, а на мосьце стаіць залатая карэта, шасьцю коньмі запрэжаная, і каля іх памочнік з пугаю стаіць.

Падыйшоў Янка да свайго памочніка, выняў табакерку і кажа:

— Дзякуй, браток. А цяпер ідзі адпачывай, бо ты-ж, відаць, дужа змарыўся.

Чалавечак аддаў Янку пугу, а сам, як бачыш, зьнік у залатой табакерцы.

Сеў Янка ў карэту і паехаў па каралеўну. Прыяжджае на выспу, бачыць — стаіць на ёй вялікі цёмны замак, і з акна глядзіць на яго зьдзіўленая каралеўна. Даўно ня бачыла яна людзей і так зарадавалася Янку, як роднаму бацьку.

— Хто ты такі? — пытаецца ў яго. — І чаго ты прыехаў сюды?

— Ня пытайся, паненка, — адказвае Янка, — а садзіся хутчэй у карэту. Паедзем да твайго бацькі.

— Але-ж я не магу праз
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Бет Шапиро - Наука воскрешения видов. Как клонировать мамонта - читать в ЛитвекБестселлер - Евгений Львович Чижов - Темное прошлое человека будущего - читать в ЛитвекБестселлер - Михаил Лабковский - Хочу и буду: Принять себя, полюбить жизнь и стать счастливым - читать в ЛитвекБестселлер - Эрик Берн - Игры, в которые играют люди. Люди, которые играют в игры - читать в ЛитвекБестселлер - Джон Грэй - Мужчины с Марса, женщины с Венеры. Новая версия для современного мира. Умения, навыки, приемы для счастливых отношений - читать в ЛитвекБестселлер - Маркус Зузак - Книжный вор - читать в ЛитвекБестселлер - Фрэнк Патрик Герберт - Дюна. Первая трилогия - читать в ЛитвекБестселлер - Юваль Ной Харари - Sapiens. Краткая история человечества - читать в Литвек