Литвек - электронная библиотека >> Народные сказки >> Сказки для детей >> Беларускiя народныя казкi >> страница 3
— Як-жа я цябе пацешу?

— А вунь на таку дзед з бабаю гарох малоцяць. Ляці туды і садзіся на лоб то бабе, то дзеду.

— І ўсё?

— Усё.

Паляцеў дрозд на ток, сеў бабе на лоб. Убачыў дзед дразда ды — трах! — цэпам. Але не па дразду, а па бабіным лобе. Дрозд фыркнуў і перасеў на дзедаў лоб. Тады баба з крыкам: «А кыш!» — бах цэпам дзеду ў лоб!..

Лісіца аж качаецца ад сьмеху, пазіраючы, як дзед малоціць бабін лоб, а баба — дзедаў.

Набілі яны сабе гузакоў, кінулі малацьбу ды пайшлі дахаты прымочкі на лобе ставіць.

А дразду хоць-бы што — паляцеў сабе ў лес, пасьвістваючы.

Дзяцел, Лісіца і Варона

Выдзеўб дзяцел у васіне дуплё, збудаваў гняздо і вывеў дзетак — траіх дзятлянятак.

Растуць малыя, а дзяцел цешыцца: «Выгадую, думае, дзяцей — на старасьць падмога будзе…»

Ды недарэмна кажуць: «Хто-б дзятла ведаў, каб не яго доўгі нос?» Ня ўмеў ён радавацца сам сабе, а раструбіў на ўвесь лес пра сваіх дзяцей. Каго ні спаткае — усім хваліцца: «Якія ў мяне слаўныя дзеткі! І разумныя, і прыгожыя. Другіх такіх няма ні ў кога…»

Дачулася пра гэта лісіца. Захацелася ёй маладых дзятлянятак пакаштаваць. Але як-жа іх з гнязда дастаць? На дрэвы лазіць лісіца спрыту ня мае.

Дзяцел дзяцей гадуе, — корміць, поіць, а лісіца каля асіны пахаджвае, зубы выскаляе і ўсё думае, як дзятлянятак ізь сьвету зьвесьці.

І надумалася-такі. Падыходзіць аднойчы да асіны ды давай хвастом па камлі стукаць.

Высунуў дзяцел галаву з дупля:

— Што ты, лісічка, робіш? Навошта маіх дзяцей пужаеш?

— Вось як, — кажа лісіца, — дык у цябе і дзеці ёсьць?

— Ёсьць, — адказвае дзяцел. — І такія-ж слаўныя дзеткі!

— Ну дык выганяй іх вон, ды сам выбірайся, бо я зараз буду дрэва секчы…

— Навошта табе гэта дрэва? — пытаецца дзяцел.

— Як гэта навошта? На дровы папілую, у печы паліць буду!

— Ой, лісанька, ой, матанька! — пачаў прасіцца дзяцел. — Дай хоць дзяцей пагадаваць, тады і сячы сабе дрэва. Куды-ж я цяпер з малымі падзенуся?

А лісіца яшчэ мацней стукае хвастом па дрэву:

— Не магу я чакаць, пакуль ты дзяцей пагадуеш! Хто-ж вінаваты, што ты якраз на гэтай асіне гняздо зрабіў! Мала лесу было, ці што?

— Яно то праўда, — кажа дзяцел, — лесу нямала. Ды хто мог ведаць, што табе гэтая старая трухлявая асіна на дровы спатрэбіцца…

— Трэба было запытацца, раней чым гняздо рабіць, — злуецца лісіца. — Сам вінаваты.

Пачухаў дзяцел сваю стракатую галаву:

— Што-ж мне рабіць, лісанька? Дай раду.

Аблізалася хітрая лісіца, пакруціла хвастом ды кажа:

— Ськінь мне адно дзіця, тады ня буду секчы дрэва.

Падумаў дзяцел — шкада дзіцяці.

— Пачакай, лісічка, хоць да заўтра, — просіцца ён. — Дай хоць трохі зь дзяцей пацешыцца.

— Добра, — згадзілася лісіца. — Прыйду заўтра.

Сядзіць дзяцел у дуплі, бядуе і ўсё думае, як яму ад лісіцы ўратавацца. Ды нічога прыдумаць ня можа. Нічога ня зробіш, прыдзецца аддаць адно дзятлянятка, хоць двое яму застануцца.

Тым часам прылятае да яго ў госьці кума — шэрая варона.

— Так і так, — кажа ёй дзяцел, апусьціўшы нос. — Не да гасьцей мне кумка: маё роднае дзіця лісіца адбірае…

Варона была птушка старая і разумная, не такая, як іншыя.

— Дурань ты, — кажа яна, — не аддавай!

— Дык-жа лісіца дрэва сьсячэ і ўсё роўна загубіць нас.

— Гэта яна толькі страшыць цябе. Як прыйдзе заўтра, ты скажы ёй: «Сячы сабе, я цябе не баюся!».

Зарадаваўся дзяцел, падзякаваў вароне-куме за разумную параду і навет добра пачаставаў яе за гэта жукамі-караедамі.

Прыбягае назаўтра лісіца.

— Ну, дзяцел, — кажа, — ськідай дзіця, а то зараз дрэва сьсяку.

А дзяцел высунуў свой доўгі нос з дупля і кажа:

— Сячы сабе, я цябе не баюся!

Зьдзівілася лісіца — адкуль толькі дзяцел розуму набраўся?

— Хто цябе навучыў так гаварыць? — пытаецца яна.

— Сваячка мая — варона-кума, — сьмела адказаў дзяцел.

Узлавалася лісіца на дзятлаву куму — шэрую варону. «Пачакай-жа, — думае, — я ёй не дарую гэтага». І пайшла прэч, глытаючы сьліну.

Думала яна, думала, як вароне адпомсьціць, і надумалася-такі. Выбегла на палянку, лягла і прыкінулася мёртвай.

Убачыла гэта варона з дрэва. «Эгэ, — зарадавалася яна, — нядрэнная спажыва валяецца».

Тут яна крыльлямі — мах, мах! І, як бачыш, каля лісіцы апынулася. Дзяўбанула спачатку ў хвост, каб праверыць, ці сапраўды лісіца мёртвая. А тая — навет не зварухнулася. Ляжыць, як дохлая.

Варона пасьмялела, падскочыла да галавы і ўжо намерылася дзяўбануць у вока… А лісіца як усхопіцца ды цап варону за нагу!

— Ага! — зарагатала лісіца, выскаліўшы зубы. — Папалася мне на абед замест дзятляняці. Будзеш ведаць, як дзятла вучыць.

— Ну што-ж, — кажа варона, — перахітрыла ты мяне. Цяпер я толькі аднаго баюся: каб ты ня мучыла мяне так, як твая маці мучыла маю маці.

— А як-жа яна мучыла? Нешта я ня памятаю.

— Бо ты малая тады была…

— Дык раскажы хоць, — зацікавілася лісіца.

— Добра, раскажу, — згадзілася варона. — Было яно так. Твая маці злавіла маю маці. Вось як ты мяне цяпер.

— Ну, вядома, — перапыніла яе лісіца. — Мая маці была не такая дурная, як твая.

— Так, так, — адказала варона. — Яна, і праўда, была разумная, твая маці, бо не захацела есьці маю маці зь пер'ем: пер'е-ж нясмачнае!

— Вядома, нясмачнае, — падтакнула лісіца.

— Дык твая маці зрабіла вось як: узяла два рэшаты, усадзіла туды маю маці, потым склала рэшаты адно да аднаго ды як пусьціла з крутой гары, дык на маёй маці ні пярынкі не засталося — усё чыста асыпалася. Брр! — скаланулася варона. — Гэта самая страшная пакута для нас, варон…

«Добра-ж, — падумала лісіца. — Ня буду я дурнейшай за сваю маці».

Дастала яна два рэшаты, усадзіла туды дзятлаву куму ды і пусьціла рэшаты з крутой гары. Рэшаты разьехаліся ў бакі, а варона ўзьнялася і паляцела на дрэва.

Хвасты

Быў такі час на зямлі, калі зьвяры ня мелі хвастоў. Заязь страшэнна дакучала ім: абараніцца зьвяры ня мелі чым. І вось аднойчы ад ляснога цара выйшаў загад, каб зьвяры йшлі хвасты атрымліваць. Пайшлі ганцы ўва ўсе канцы з пушчаў, лясоў і палёў склікаць зьвяроў. Паведамілі ваўка, лісіцу, куніцу, пабудзілі й мядзьведзя ў яго бярлозе.

— Добра, — кажа Мішка: — я зараз прыйду, адно загляну да старое ліпы, ці не знайду там чаго пасьнедаць.

Запраўды, у дуплё старое ліпы дзікія пчолы нанасілі шмат мёду. Стаў Мішка ламаць дуплё ды выграбаць мёд. Пчолы жалілі яго, але ён не зважаў на гэта, заграбаў мёд і пчол і парахню, што прыстала да мёду, еў усё ды толькі мармытаў ад асалоды. Наеўшыся, ён ужо хацеў ісьці на сходку, аж глянуў, што шэрсьць уся выпацкана ў мёд ды парахню.

— Не, — падумаў
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Майк Омер - Глазами жертвы - читать в Литвек width=Бестселлер - Борис Акунин - Просто Маса - читать в Литвек width=Бестселлер - Николас Старгардт - Мобилизованная нация. Германия 1939–1945 - читать в Литвек width=Бестселлер - Алексей Брусницын - Времени нет - читать в Литвек width=Бестселлер - Лера Некрасова - Жизнь после смерти: как это было - читать в Литвек width=Бестселлер - Эрик Асфог - Когда у Земли было две Луны - читать в Литвек width=Бестселлер - Алина Адлер - Ты в порядке: Книга о том, как нельзя с собой и не надо с другими - читать в Литвек width=Бестселлер - Дина Ильинична Рубина - Липовая жена - читать в Литвек width=