Литвек - электронная библиотека >> Максім Гарэцкі >> Советская проза и др. >> Літоўскі хутарок >> страница 5
пакінутыя на загубу.

Сініца пагнаў каня.

Возера замёрзла, але ўсярэдзіне былі павадкі на лёдзе і блішчэлі на чырвоным ад марозу сонцы. Блішчыць снег. Варона акалелая знедкуль узялася. Па снегавой дарозе коламі гармат глыбокія выбіты калюгі. Асцярожна спускаецца з гары калона войска адступаючага, як нейкая шэрая ўстужка, толькі трапечацца і безупынна паўзе.

Адзадзі і справа гудзіць глухая, асцервянелая, нястрыманая кананада.

Хутарок цямнеючаю плямаю астаецца далёка адзадзі.