Наташа. Ускрый, правер.
Варакса. Таварышы! Што ж гэта такое?
Дабрыян. Пачакайце! Як жа гэта ён — жыў, жыў, ды здох?
Наташа. А я іх мяняла. Адзін здохне — я яго выкіну ў віварый, а адтуль другога бяру.
Нехта стрымана зарагатаў, за ім — другі, і ўжо разлягаецца нястрыманы рогат. Барыс Пятровіч абхапіў галаву рукамі.
Генка (крычыць). Няпраўда! Яна хлусіць!
Абадоўскі, рагочучы, падымае пацука за хвост: «Вось, маўляў, сведка». Генка ледзь не са слязамі выбягае з кабінета.
Адамейка. Вось і ўся неўміручасць. Дзве дзюркі ў носе і сканчылося, як той казаў. I зноў мы ўсе роўныя. I ніхто нас не дзеліць на вечных і абязвечаных. Бабровіч. Фу! Гара з плеч. А я ўсе вылічальныя машыны ў пот увагнаў, падлічваючы. Кудрыцкая. А шчасце, здавалася, было так блізка! Абадоўскі. Усякае бывае ў навуцы, але такое… Варакса. Чаму? А ўспомніце філасофскі камень, а перпетуум мобіле ды той жа эліксір жыцця. Абадоўскі. Гэта была дзіцячая наіўнасць самой навукі. А цяпер жа яна дарослая. Кудрыцкая. А шкада ўсё-такі, таварышы! Шкада расставацца з залатой марай. I яго шкада (ківае на Дабрыяна). Абадоўскі. Што ж мы можам зрабіць? Бабровіч. Пойдзем марыць далей.
Усе выходзяць, аглядаючыся на Дабрыяна, які не падымае галавы.
Наташа (увайшла з клеткай у руках. Ціха паклікала). Барыс Пятровіч! Дабрыян (не падымаючы галавы). Адыдзіце! Наташа. Барыс Пятровіч! Гляньце сюды! Дабрыян. Ідзіце, каб і вочы мае вас не бачылі! Наташа. А пацук жывы. Дабрыян (неўразумела глянуў на яе). Як гэта жывы? Наташа. А вось ён — наш любенькі пацучок. Здаровенькі, вясёленькі. Дабрыян (разглядае нежывога пацука, які ляжыць на стале). Дык вы… Наташа. Гэта другі. Я іх падманула. Каб яны не мучылі вас рознымі праблемамі, якіх ніхто вырашыць не можа. Дабрыян. Вы мяне забілі. Наташа. Я вас выратавала. Вас і сапраўды маглі забіць. Дабрыян. Што людзі скажуць? Невук. Шарлатан. Ёлупень, якога абдурыла нікчэмная дзяўчынка, якой напляваць на навуку і на мой аўтарытэт. Наташа. А навукай мы будзем займацца і далей. Спакойна, без нервознасці. Я гатова прапанаваць сябе… Не бойцеся, не ў якасці вашай вечнай спадарожніцы, а ў якасці аб‘екта доследаў. Побач з пацуком. Доследы на чалавеку больш пераканаўчыя. А людзі… (Цалуе Дабрыяна ў цемя.) Людзі няхай тым часам падумаюць, што рабіць з неўміручасцю.