Литвек - электронная библиотека >> Ліно Альдані >> Научная Фантастика >> Месяц дваццаці рук

Ліно Альдані Месяц дваццаці рук

— Дэвід Портленд, да дошкі! — сказаў настаўнік Крупэн, падняўшы вочы ад класнага журнала.

Дэвід чамусьці адсунуў кнігі і сшыткі і нарэшце вылез з-за парты.

— Ты вывучыў урок па астраноміі?

— Вядома, спадар настаўнік.

— Выдатна. Скажы, колькі прыродных спадарожнікаў у планеты Сатурн?

— Дзесяць, спадар настаўнік.

— Добра. Назаві іх і скажы ў храналагічным парадку, калі яны былі адкрыты.

— Тытан, — няўпэўнена пачаў Дэвід, — Япет, Рэя, Дыёна, Тэфія, Энцэлад, Мімас, Гіперыён… — Тут ён запнуўся і, пачырванеўшы ад напружання, утаропіўся ў наскі чаравікаў.

— Добра, далей, — падбадзёрыў яго настаўнік. — Не хапае яшчэ двух: Феба і?..

— Феба і Тэміс.

— Правільна. Ну, а цяпер другое пытанне. Як яшчэ называюць Тытан?

— Тытан? Яго называюць «Месяцам дваццаці рук».

— Растлумач чаму?

— Не ведаю, спадар настаўнік.

— А трэба было б ведаць, Дэвід, — з дакорам сказаў настаўнік. — Я задаў на сёння прачытаць урывак з дадатку да падручніка. Калі б ты яго прачытаў, дык змог бы адказаць на маё пытанне.

— Так, спадар настаўнік, але я… не захацеў яго чытаць.

— Чаму ж?

Дэвід Портленд завагаўся, але потым глянуў на настаўніка і выпаліў:

— Бо я не люблю астраноміі.

У класе зрабілася вельмі ціха. Здзіўленыя позіркі вучняў быццам былі прыкаваныя да твару Дэвіда. Настаўнік Крупэн паблажліва ўсміхнуўся.

— Праўда, не люблю, — больш смела паўтарыў Дэвід. — Цярпець яе не магу. І потым… навошта яна мне, гэтая астраномія? Касманаўтам быць я не збіраюся. Я хачу быць хірургам, як і мой бацька. І не на нейкай планеце, а тут, на Зямлі.

Настаўнік зноў усміхнуўся:

— Ці не ранавата ты выбраў сабе прафесію? Раптам перадумаеш?

Дэвід крыху разгубіўся. Пад уважлівым позіркам настаўніка ён прыкрыў далонню вочы.

— Дай мне тваю кнігу, Дэвід.

Настаўнік узяў падручнік, зазірнуў у змест, хутка пагартаў старонкі.

— Вось, трымай, — сказаў ён, працягваючы Дэвіду разгорнутую кнігу. — Прачытай вось тут. Гэта апавяданне невядомага аўтара дваццаць першага стагоддзя. Чытай больш уважліва. Я выклічу цябе яшчэ раз.

Дэвід нізка апусціў галаву і пад хіхіканне сяброў паплёўся на месца. Ён цяжка ўздыхнуў, скрывіў з’едлівую морду адразу ўсяму класу і паглыбіўся ў чытанне.


Ці знаёма вам, хоць у агульных рысах, будова аднаклетачнага арганізма? Дык вось, касмічны карабель «Ібіс» быў падобны на такі арганізм. Ён не быў змантаваны ці сабраны па частках, яго абшыўку не зварвалі і не змацоўвалі балтамі. Адным словам, ён зусім не нагадваў механізма, у якім асобныя часткі можна зняць і замяніць. Не, корпус «Ібіса» быў цэльны, і, ствараючы яго, вучоныя строга прытрымліваліся прынцыпаў навейшай тэорыі малекулярных сіл. Знешне «Ібіс» нічым не адрозніваўся ад сучасных касмічных караблёў, хіба толькі быў крыху меншы і не такі ходкі. Не спрачаюся, у яго канструкцыі былі нейкія дэфекты, але шэсцьдзесят гадоў назад, калі «Ібіс» накіраваўся ў свой першы палёт і праект Крузіўса і Благовіча стаў рэальнасцю, усе славілі новы цуд тэхнікі.

У «Ібіса» было электрамагнітнае кіраванне. Крузіўс і Благовіч бліскуча даказалі на практыцы, што касмічным караблям для міжпланетных падарожжаў больш не трэба рэактыўнае паліва. Асобы паскаральнік «антыграў» — генератар антыгравітацыйнага поля — дазваляў караблю лёгка пераадольваць любыя прасторы па гравітацыйных лініях, якія пранізвалі космас. Гэта было сапраўды геніяльнае адкрыццё, сапраўдны пераварот у тэхніцы.

Дзве тысячы дваццаць пяты год азнаменаваў сабою канец атамнай і пачатак электрамагнітнай эры. Але, на жаль, гэты год стаў адным з сама трагічных у гісторыі чалавецтва. Ледзь толькі «Ібіс» бліскуча закончыў трэці пробны пералёт Зямля — Марс — Зямля, як на нашай планеце нечакана для ўсіх успыхнула страшная эпідэмія жоўтай чумы.

Цяпер, відаць, толькі сама старыя людзі помняць пра тыя кашмарныя дні. Аднак, я ў гэтым не ўпэўнены, вядома ж, што падзеі, якія адрозніваюцца асаблівай жорсткасцю, міжвольна выклікаюць абарончую рэакцыю ў чалавечым мозгу, і амаль заўсёды ўступае ў дзеянне закон падсвядомага аптымізму, які прымушае нас забыць усё непрыемнае. Так ці інакш, але няма ніводнай кнігі па гісторыі і медыцыне, у якой не ўпамінаўся б той злашчасны год. Падлічана, што за паўгода эпідэмія забрала паўтара мільярда людзей — амаль палову насельніцтва Зямлі. І калі другой палове пашчасціла ўцалець, то гэтым зямляне абавязаны ксемедрыну, які здабывалі на Тытане, і касмалёту «Ібіс», які з нечуванай хуткасцю даляцеў да шостага спадарожніка Сатурна.

Палёт не быў небяспечны. Дагэтуль чалавек ужо не раз ступаў на паверхню спадарожнікаў Сатурна. Больш таго, ён пранік на планету Ўран, змог абляцець і дасканала вывучыць усю Сонечную сістэму — і ўсё гэта на цяпер ужо ўстарэлых атамных караблях.

Адным словам, «Ібісу» не пагражала сур’ёзная небяспека. Не было падстаў баяцца і якіх-небудзь нечаканасцей.

На самай справе, трыццацідзённы палёт праходзіў вельмі добра. Але пры пасадцы на Тытан здарылася невялікая аварыя — быў пашкоджаны антыграў.

Толькі праз двое сутак камандзіру карабля Арнэ Лагерсану і інжынеру-пілоту ўдалося выявіць, што, хоць індыкатар стаіць на адзнацы «нармальна», каштоўная энергія антыгравітацыйнага ўстройства катастрафічна памяншаецца.

— Мы часам падобныя на паганятага вярблюдаў у пустыні, які вельмі спакойна ідзе на чале каравана і не заўважае, што ў яго дзіравы бачок з вадой, — сказаў Арнэ Лагерсан.

У навігацыйны салон, дзе сабраўся камандны састаў карабля, увайшоў борт-інжынер Аляксей.

— Я ўмацаваў злучальныя кабелі і агледзеў увесь комплекс антыграва, цяпер усё ў парадку, — далажыў ён і паглядзеў на свае перапэцканыя ў масле рукі. — Падумаць толькі! Двое сутак мы спакойна спалі і елі і нават не здагадваліся, што ў кандэнсатарах уцечка. Я гатовы сам сябе адлупцаваць.

— Перастань, — сказаў другі пілот Фултан. — Я ўсё думаю, як гэта магло здарыцца?

Арнэ Лагерсан адышоў і прымасціўся ў кутку. Ён нерухома глядзеў проста перад сабою, раз-пораз ціха пахрустваючы пальцамі. Да яго падсеў Фултан.

— Магчымасць уцечкі энергіі ў антыграве прыкладна адна тысячная, — сказаў ён. — Улічы таксама, што сапсаваўся ахоўны клапан. Мала таго, адмовіў і аварыйны клапан. Гэта ўжо занадта.

Лагерсан у адказ толькі паціснуў плячамі.

— Нічога не разумею, — працягваў Фултан. — Тысяча, памножаная на мільён, дае мільярд. Чуеш, Арнэ? Імавернасць была адна мільярдная. Пашанцавала, няма чаго сказаць!

— Твае разлікі недакладныя, — сказаў Лагерсан. — Пасадка была не вельмі ўдалая, і многія