Литвек - электронная библиотека >> Анатоль Астапенка >> Социология >> Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце >> страница 3
зусім нядаўна. Першым сур’ёзным даследчыкам гэтых праблем быў, напэўна, Эрнэст Рэнан. Вялікі ўклад у вывучэнне нацыянальнай праблематыкі зрабілі знакамітыя рускія рэлігійныя філосафы: Мікалай Бердзяеў, Канстанцін Лявонцьеў, Уладзімір Салаўёў, Іван Ільін, Мікалай Кляпенін, Пётр Струве.

Але пасля 1917 г. да пачатку 90-х гадоў развіццё навукі аб нацыі ў СССР было, фактычна, зведзена да стварэння заказных, кан’юнктурных опусаў аб так званай «сацыялістычнай нацыі». У Заходняй Еўропе і ЗША, наадварот, ХХ стагоддзе дало шэраг выдатных навукоўцаў, якія ўсебакова прааналізавалі сутнасць і значэнне нацыянальнай ідэі і яе складаючых частак — паняццяў народ, этнас, нацыя, нацыяналізм і іншых. У першую чаргу трэба адзначыць Эрнеста Гелнера, Энтані Сміта, Ганса Кона, Луі Снайдера, Карлтана Хайеса. Сярод сучасных даследчыкаў найбольш значныя вынікі звязаны з імёнамі Бойда Шэфера, Леона Грынфельда, Йел Тамір і іншых.

На тэрыторыі былога СССР, у прыватнасці ў Расіі, Беларусі і Украіне, таксама распачалася праца па вызначэнню сэнса нацыянальнай ідэі кожнай з краін, а таксама фармулёўкі іх адпаведных шляхоў да стварэння нацыі-дзяржавы і канцэпцыі нацыяналізму.

Галоўная рыса нашага часу гэта не шырокамаштабныя войны паміж нацыянальнымі дзяржавамі ўласцівыя першай палове ХХ ст. Усё больш у міжнацыянальныя адносіны ўваходзіць цывілізаваны падыход, разуменне таго, што ўзровень жыцця людзей немагчыма палепшыць за кошт захопу чужых тэрыторый і эксплуатацыі іншых народаў. Першымі краінамі, якія паказалі бесперспектыўнасць імперскай улады над іншымі народамі, этнасамі і нацыямі былі краіны Заходняй Еўропы: Англія, Францыя, Іспанія і ЗША — яны далі свабоду сваім калоніям у Афрыцы, Азіі і ў Амерыцы.

У сувязі з працэсамі распада імперый, імкненнем развітых этнасаў да нацыянальнай незалежнасці, утварэннем новых дзяржаў, перад намі як ніколі стаіць задача навуковага фармулявання нацыянальнай ідэі, разумення сутнасці нацыі, вылучэнне станоўчага і рацыянальнага ў паняцці «нацыяналізм», азначэнне ягонага сапраўднага сэнсу не заплямленага рознымі ярлыкамі, якія ўласцівыя імперскай ды камуністычнай ідэалогіям.

Дадзеная праца, відаць, першая ў Беларусі манаграфія, якае мае на мэце даць усебаковы аналіз, гісторыю ўзнікнення і фармавання ў сучасным грамадстве такіх супольнасцей людзей, як нацыя, народ, этнас і раса. Даследаванне тычыцца таксама аналізу паняцця нацыяналізм, высвятленння сутнасці ідэалогіі нацыяналізма і яго суаадносін з асноўнымі сучаснымі ідэалогіямі: лібералізмам, кансерватызмам, хрысціянскай дэмакратыяй, фашызмам, камуністычнай ідэалогіяй і іншымі.

Нацыяналізм мае вельмі шырокі спектр сваіх праяўленняў. Таму наспела неабходнасць унесці класіфікацыю яго форм, гэтаму прысвечаны спецыяльны раздзел у кнізе.

У асобным параграфе разглядваецца сістэмнае апісання эвалюцыі чалавецтва, дзе вышэйшым узроўнем праз ступень нацый, а таксама апісання статуту нацыі-дзяржавы.

Апошні раздзел змяшчае ў сябе аналіз палітычных працэсаў на Беларусі і нашу трактоўку рэалізацыі нацыянальнай ідэі.

Раздзел І Сутнасць нацыянальнай ідэі, яе галоўныя складнікі: этнас, нацыя і нацыяналізм

1.1. Народ, народнасць, племя, раса, этнас — сутнасць паняццяў

Такія тэрміны, як нацыянальная ідэя (НІ), нацыя і нацыяналізм — прадметы нашага даследвання — узніклі зусім нядаўна, у канцы XVIII — пачатку XIX ст. (звычайна іх суадносяць з часамі французскай буржуазнай рэвалюцыі 1789–1794 г.). Так слова «нацыяналіст» упершыню ўжыта абатам Баруэлем у 1798 г., каб падкрэсліць злоўжыванні якабінцаў пад час рэвалюцыі.

У аснове НІ ляжаць катэгорыі «народ», «народнасць», «этнас», што даўно выкарыстоўваюцца як у жыцці, так і ў навуцы і літаратуры. Таму перш за ўсё дадзім тлумачэнне гэтым паняццям.

а) Народ. Узнікненне паняцця «народ» сягае ў самую старажытную гісторыю, вядома яно некалькі тысячагоддзяў. Так, ужо ў першай кнізе «Быццё» Святога Пісання, Бог звяртаецца да Якава наступнымі словамі: «И сказал ему Бог: Я Бог Всемогущий; плодись и умножайся; народ и множество народов будет от тебя» (Быт. 35:11.). У Старым Запавеце, напісаным яшчэ на старажытнаяўрэйскай мове, паняцце «народ» адлюстроўваецца двумя словамі: «am» i «goy». Першае азначае народ ізраільскі, богаабраны; другі азначае язычаскі народ. Магчыма адсюль і пайшло слова «ізгой», што азначае прыналежнасць да гоеў — язычнікаў. Пасля прышэсця Хрыста і паўсюднага распаўсюджання хрысціянства біблейскі сэнс слова «народ» згубіў свой першапачатаковы сэнс, бо любое язычніцкае племя ці краіна, якія прынялі хрысціянства, станавіліся блізкімі да Хрыста, а значыць да Бога.

Цяпер слова «народ» выкарыстоўваецца звычайна ў вельмі шырокім значэнні. Гэта і любая група людзей, і сукупнасць жыхароў краіны. Згодна БСЭ: «Народ — гэта ўсё насельніцтва дзяржавы. Гэта і нацыянальная і этнічная супольнасці людзей, якія гістарычна займаюць нейкую вызначаную тэрыторыю».

Освальд Шпенглер трапна адзначаў, што «народ» — гэта проста першаформа, у якой людзі выступаюць як гістарычныя чыннікі і падкрэсліваў адназначны сэнс слова «народ» як сілу, што творыць гісторыю.

Марксісцкі падыход да катэгорый народа, як і да іншых паняццяў такога плану, характэрызаваўся так званым «класавым падыходам». «Ужываючы слова „народ“, — адзначаў У.І. Ленін, — Маркс не затушоўваў гэтым словам рознасці класаў, аб’ядноўваў пэўныя элементы здольныя давесці да канца рэвалюцыю». Ідэолагі навуковага камунізму ўвялі нават новы тэрмін — «савецкі народ», якім абазначалася новая гістарычная супольнасць людзей, што насяляла СССР. Штучнасць такога падыходу стала відавочнай з надыходам новага мыслення ў часы перабудовы, а развал СССР у 1991 г. стаў і развалам магутнай раней тэорыі марксізма-ленінізма, і ў першую чаргу навуковага камунізму.

б) Народнасць. Тэрмінам больш дакладным чым народ, які таксама характарызуе нейкую сукупнасць людзей, з’яўляецца паняцце народнасці. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі так вызначае гэты тэрмін: «Народнасць — моўная, тэрытарыяльная, эканамічная і культурная супольнасць людзей пераважна рабаўладальніцкай і феадальных эпох. Утварэнне народнасці непасрэдна папярэднічала перыяду ўзнікнення нацый». Гэта «пранацыя» мінулага. У Кіеўскай Русі, напрыклад, насельніцтва складала народнасць, якую цяпер называюць «старажытнаруская народнасць». У часы ВКЛ продкі сучасных беларусаў складалі народнасць, якая мела некалькі назваў. Гэта: русіны (часы Ф. Скарыны — XVI cт.), ліцвіны (Заходняя Беларусь і частка Міншчыны) а ў больш пазнейшыя часы (ХІХ — ХХ ст.) мелі, нават, саманазву
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Юрий Осипович Домбровский - Хранитель древностей - читать в ЛитвекБестселлер - Алексей Валерьевич Исаев - Антисуворов. Большая ложь маленького человечка - читать в ЛитвекБестселлер - Элияху Моше Голдратт - Цель-2. Дело не в везении  - читать в ЛитвекБестселлер - Дэниел Гоулман - Эмоциональный интеллект - читать в ЛитвекБестселлер - Джейн Энн Кренц - Разозленные - читать в ЛитвекБестселлер - Михаил Юрьевич Елизаров - Библиотекарь - читать в ЛитвекБестселлер - Юлия Борисовна Гиппенрейтер - Общаться с ребенком. Как? - читать в ЛитвекБестселлер - Владимир Владимирович Познер - Прощание с иллюзиями - читать в Литвек