Литвек - электронная библиотека >> Янка Брыль >> Советская проза >> Ад сяўбы да жніва >> страница 165
каб спыніліся, узяў першага каня за аброць, яшчэ раз паказаў рукою, каб маўчалі, а тады, падышоўшы да воза, ціха сказаў:

— Хлопцы, далей не едзьце — засада.

Ён быў мокры па самыя пахi. Hi ком у з ix не знаёмы.

I сёння ўжо не дапытаешся, хто гэта быў. Не падзякуеш за жыццё — сваё, сынава, унуччына, за ўсіх таварышаў, хто яшчэ ходзіць або дыхае. Не дапаможаш, калі i сам той чалавек жывы, ці з адзнакай якой, ці хоць даведкай пра сувязь.

З народа выйшаў, у ім i схаваўся.

1983

Примечания

1

Палітычныя турмы ў буржуазнай Польшчы.

(обратно)

2

Дэфензіва — тайная паліцыя ў буржуазнай Польшчы.

(обратно)

3

Пастарунак — тут паліцэйскі ўчастак.

(обратно)

4

Гміна — воласць.

(обратно)

5

Даслоўна — штрафная рота. Нешта накшталт канцлагера ў лагеры ваеннапалонных.

(обратно)

6

Я хачу працаваць. Я хачу вельмі добра працаваць…

(обратно)

7

Пакінь, Віллі. Я заўтра папраўлю, i фельдфебель не будзе ведаць. Усё роўна, чалавеча!

(обратно)

8

Рэмень з ласінай скуры.

(обратно)

9

Бабашка — металічны брусочак, ніжэйшы за наборную літару, які ўстаўляецца ў набор, каб зрабіць такім чынам прабел.

(обратно)

10

Вясняны дзень, мой залаты… (яўр.)

(обратно)

11

Мая дачушка (яўр.)

(обратно)

12

Свінства.

(обратно)

13

Даслоўна — «дзіця чалавечае», адпавядае беларускаму «хлопча».

(обратно)

14

І ты таксама тут, мой дарагі?

(обратно)

15

Гэта ўжо проста смешна!..

(обратно)

16

Аміка — друг (італьянск.)

(обратно)

17

Гротта адзурра — Блакітны грот (італьянск.).

(обратно)

18

Гранда — вялікі (італьянск.)

(обратно)

19

Бэчка — бацька ў цыганскім вымаўленні.

(обратно)

20

Праклятае ракі (ням.)

(обратно)

21

Праклятая пустыня! (ням.)

(обратно)

22

Сабака яшчэ зусім малады і дурны.

(обратно)

23

Schissen — страляць.

(обратно)

24

Напляваць.

(обратно)

25

Scheda — спадчына (польск.)

(обратно)

26

Увечары чуваць у зарасніку шамаценне — цягне слонка…

(обратно)