Литвек - электронная библиотека >> Вячаслаў Адамчык >> Советская проза >> Даўняе, незабыўнае...

Вячаслаў АДАМЧЫК

ДАЎНЯЕ, НЕЗАБЫЎНАЕ...

Апавяданне

Навагрудчына—зацішнь! куток майго маленства. Тут я гадаваўся i рос, Тут наша Бярозаўка, невялікая вёсачка за густым сасняком i рэдкім бярэзнікам. Адсюль я выходзіў у свет І сюды-ж не раз вяртаўся з далёкіх дарог. Сам я з польскай сям’і. Бацька мой, родам недзе з-пад Ломжы, зрушаны з месца яшчэ ў часы імперыялістычнай вайны, знайшоу сабе прытулак у Бярозаўцы, прыстаўшы ў прымы да бяздзетнае ўдавы. 3 ім разам у няродную хату сваім яшчэ няпэўным дзіцячым крокам прытупаў i я, Даглядаць мяне не было каму. Маці чужая, а бацька—чалавек пануры, скупы на літасць i ласку. I рос я сам па сабе, як гарох пры дарозе,—хто не ідзе, той і ушчыпне,

Мачыха, жанчына хваравітая, трывала нядоўга; аднаго году на прадвесні яе вынеслі за вёску пад дубовы крыж.

Бацька, страціўшы на суды немалыя сродкі, нічога не дасягнуў—невялікі, у тры гектары, клін поля ўсё-ж такі адсудзілі крэўныя мачыхі. Па законах таго часу мы не мелі права на спадчыну. За гэтымі судамі бацька абнядужаў, да яго, ужо нездаровага, прыкінуліся сухоты i ён памёр.

Я застаўся адзін. Мне ішоў дзевятнаццаты год. I вось у тыя маладыя гады мне палюбілася Зоня, палюбілася шчыра i моцна.

Я ўпадабаў яе з першай стрэчы. Гэтая стрэча мне помніцца добра, на ўсё жыццё.

Падвечар увайшоў я ў сыраватую і цвілую кухню Сідара Сіўтука згоджвацца на малацьбу. Іншага шляху, акрамя заработкаў па суседзях, тады, пасля смерці бацькі, я прыду» маць не мог. Яшчэ з-за парогу я кінуў у хату «добры вечар», толькі на мой голас ніхто не азваўся. Мне здалося, што дома нікога няма, І я памкнуўся выйсці назад. Але на печы заварушыўся кажух, з-за коміна высунулася лысая галава Сідара, багатага i скупога гаспадара ў нашым сяле,

— Гэта ты, Уладак? То праходзь далей ды садзіся. Я-ж так! чую сабе, што нехта рыпнуў дзвярмі.

Крэкчучы і стогнучы, шчуплы Сіўтук злез з печы, усунуў ногі ў старыя боты, падцягнуў вышэй кужэльныя порткі (у хаце ён, відаць, аціраўся ў сподніх) і загаварыў зноў:

— Кажаш, пахаваў бацьку,

— Ага...

— Ды яно так на свеце. Голад у вайну ды вось гэтыя суды нябось падарвалі здароўе. А што, многа чалавеку трэба... I мачыха, веч­ны пакой...

Я маўчаў, не адгаварваўся. Разглядаў запы­лены абраз у цёмным покуце і думаў аб сваім: думаў аб неспадзяванай смерці бацькі, думаў аб тым, што давядзецца хадзіць па свеце, бадзяцца па людзях.

На двары сшарэла, у кухні зрабілася цёмна. Сіўтук змоўк, цяжка соп. Было чуваць яшчэ, як недзе за печчу шамацелі прусакі. Каля печы хадзіў памаўзлівы кот. У прыцемках вочы яго блішчэлі. Ён палез у памялешнік, нешта адтуль выцягнуў і, мармычучы, пачаў есці.

— Ых, каб ты здох, няма на цябе смерці. Гэта-ж жуе нешта.

Сіўтук схапіў з акна мокрую анучу і папусціў у ката. Той з кухні шмыгануў на хату, a Сідар, супакоіўшыся, зноў пасунуўся на печ. Пасля гэтага на кухні зрабілася невыносна ціха. За парогам у сенцах нехта лёгка затупаў, але замарудзіў, шукаючы клямку, Дзверы скрыпнулі, і дзявочы голас пачуўся са смехам:

— Скажы, і клямкі не знайшла...

Дзяўчына засмяялася ад душы, лагодна, на­спех атрэсла з хусткі мокры снег, дастала з коміна карабок запалак, запаліла лямпу і, ужо выціраючы шкло, упікнула старога:

— Чаму-ж без агню сядзіш?

— Яшчэ відно, нашто лішне газу псаваць,— агрызнуўся з печы Сідар.

«Скупы які,—падумаў я сам сабе,—з ім не ўжывеш».

Вешаючы над сталом лямпу, дзяўчына заў~ важыла мяне.

— А хто-ж гэта яшчэ?..—Але пазнала;—Ула­дак! Прытаіўся, а я і не бачу.

Яна пайшла на хату, скінула жакет, зняла з галавы белую вязаную хустку і вярнулася ў кухню, расчырванелая пасля марозу.

Гаварылі, што сіўтукова дачка Зоня ўся ўдалася ў нябожчыцу маці, некалі самую прыгожую дзяўчыну на сяле. Цяпер, седзячы ў іх хаце, я прыпомніў i гутарку на вёсцы, i разам з тым свая нейкая цікавасць прымусіла мяне прыгледзецца да гэтае дзяўчыны.

Цьмяны агеньчык лямпы скупа асвятляў яе постаць. I сапраўды Зоня была прыгожая: чарнявая, не так высокая, але стройная I пад свой тонкі стан здавалася рослай. Яе вочы з дзіцячай неразважнасцю i неяк ужо з дарослай строгасцю глядзелі на мяне,

3 кухні на хату Зоня перанесла лямпу, i хатняя шырыня ўвабрала яе скупое святло, У далёкіх кутках густа асеў змрок. На беляную столь, на сцены, на шэрую нефарбаваную падлогу легла скупая відната,

На сцяне, у фанернай скрыначцы, цікаў гадзіннік. Быў ён куплены дзеля фасону. Стары заўсёды спадзяваўся на пеўня—клаўся позна спаць, а ўставаў рана і заўсёды ўпару.

Мы селі з Зоняй на шырокай лаве, дзе пазней ужо сядзелі разам, як блізкія, і вельмі блізка. Мы разгаварыліся, ды нас перабіў Сіўтук, высунуўшы з кухні даўгаваты, пануры твар:

— От сядзіш, паслала-б хлопцу,

Яна не адгаварвалася. У валёнках на босую нагу i, здаецца, не датыкаючыся імі да падлогі, лёгка выбегла з хаты.

— Мо' ляжаш?—Сіўтук прытупаў да мяне.— Зранку малаціць-жа...

Я не ведаў, што сказаць яму: ці адмаўляцца, ці згадзіцца. «Тут не адпачнеш, успора яшчэ да свету»,—падумаў сабе, але сказаў інакш.

— Ды буду спаць.

Ён засмяяўся, задаволены і, мусіць, рады сваім смехам, заварушыў шчуплымі плячмі.

— Г этак-жам.

Памаўчаў трохі і запытаў потым:

— Куды-ж ад мяне падавацца думаеш? Яно каб была свая зямля, дык, пэўна, калупаўся-б пры доме.

Што я, не ведаючы пра свой лёс, мог адказаць Сіўтуку?

— А хто яго ведае...—і толькі.

— То я скажу,—забубніў ён,—як сабе хочаш, справа твая, ад самога залежыць. Я чалавек такі, калі што якое, то з платаю не пакрыўджу. Ды што гаварыць, некалі спамянеш. Вось, пакуль што да чаго, папрацаваў-бы ў мяне з годзік, а там яно відаць будзе. Ведаеш, занядужаў я, не тыя рукі да работы, цяжка, а зямлі яно належны выраб дай. А ўдвох, нябось, управіліся-б...

Выйсця другога для мяне не было, i я мусіў падацца на не вельмі салодкі батрацкі хлеб.

Зоня прынесла куль свежае жытняе саломы, дастала са свайго куфра здатную дзяругу-пе~ рабіранку ў трыццаць два пруты з прыгожым узорам, можа яшчэ памятку рупнага дзявоцтва свае маці, i мякка выслала мне на падлозе.

Мы клаліся спаць. Патушыўшы лямпу, гаспадар пасунуўся на гарачую печ. Там ён шчыра адгаварваў нанач штодзённую малітву: «Крыжам пасцялюся, крыжам апрануся, з па­нам Язусам спаць кладуся». Дробным гарохам сыпаліся на хату яго набожныя словы.

ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Анна и Сергей Литвиновы - Смерть за добрые дела - читать в ЛитвекБестселлер - Виктор Державин - Агентурная разведка. Часть 1. Внедрение «Спящих» - читать в ЛитвекБестселлер - Виктор Державин - Агентурная разведка. Часть 2. Нелегальный резидент. Поиск - читать в ЛитвекБестселлер - Виктор Державин - Агентурная разведка. Часть 3. Вербовка - читать в ЛитвекБестселлер - Виктор Державин - Агентурная разведка. Часть 4. ПГУ.ru. Взаимодействие - читать в ЛитвекБестселлер - Виктор Державин - Агентурная разведка. Часть 5. Подсказки интуиции - читать в ЛитвекБестселлер - Виктор Эмиль Франкл - О смысле жизни - читать в ЛитвекБестселлер - Кора Рейли - Лука Витиелло - читать в Литвек