Литвек - электронная библиотека >> Антуан де Сент-Экзюпери >> Сказки для детей >> Маленькi прынц >> страница 3
кепскiх раслiн. Але насенне нябачнае. Яно дрэмле сабе ў глебе, пакуль якая-небудзь насеннiнка раптам не прачнецца. Яна пачне пацягвацца i спачатку нясмела вытыркне да сонца кволенькi безабаронны парастак. Калi гэта парастак радысу цi ружы, можна дазволiць яму расцi колькi зможа. Але калi прарастае кепская раслiна, яе трэба адразу ж вырваць, як толькi распазнаеш. Дык вось, на цланеце Маленькага прынца ёсць страшнае насенне... насенне баабабаў. Глеба планеты проста перапоўнена iм. Ад баабаба ж, калi спахапiцца надта позна, ужо нiколi не збавiшся. Ён запалонiць усю планету. Навылёт прасвiдруе яе сваiм карэннем. I калi планета зусiм невялiчкая, а баабабаў надта многа, то яны проста разарвуць яе на кавалачкi.

- Ёсць такое правiла, - сказаў мне пазней Маленькi прынц. - Устаў наранку, умыўся, прывёў сябе ў парадак - зараз жа прывядзi ў парадак i сваю планету. Трэба штодня выполваць баабабы, як толькi можна адрознiць iх ад ружавых кустоў, якiя яны вельмi нагадваюць напачатку. Гэта даволi надакучлiвая, але няцяжкая работа.

I аднойчы ён параiў мне пастарацца зрабiць прыгожы малюнак, каб i нашы дзецi гэта добра зразумелi.

- Можа, iм надарыцца калi-небудзь падарожнiчаць, - растлумачыў ён, - дык гэта спатрэбiцца. Часам работу можна адкласцi i на потым, бяды вялiкай не будзе. Але калi дасi волю баабабам, то ўжо нiдзе ратунку не знойдзеш. Я ведаў адну планету, на ёй жыў гультай. Ён не выпалаў тры кусцiкi i...

I па словах Маленькага прынца я намаляваў тую планету. Я страшэнна не люблю павучаць людзей. Але небяспека ад баабабаў так мала спазнана, а рызыка таго, хто трапiў бы на астэроiд, такая сур'ёзная, што сёння я адкiдаю сваю стрыманасць i папярэджваю:

- Дзецi! Сцеражыцеся баабабаў!

Толькi каб папярэдзiць сваiх сяброў пра небяспеку, якая даўно падпiльноўвае iх, а яны i не здагадваюцца пра яе, як не здагадваўся раней i я, так шчыраваў я над малюнкам. I не шкадую аб гэтым.

Магчыма, вы запытаецеся:

- А чаму ў кнiзе больш няма такiх сур'ёзных малюнкаў, як гэты, з баабабамi?

Адказ зусiм просты: я спрабаваў, але не здолеў. Калi я маляваў баабабы, мяне натхняла думка, што гэта вельмi важна i надзённа.


VI


Мой Маленькi прынц! З цягам часу я зразумеў, якiм аднастайным i самотным было тваё жыццё. Доўга ў цябе была адна толькi забава: ты любаваўся захадамi сонца. Гэтая новая дэталь дайшла да мяне наранку чацвёртага дня, калi ты сказаў:

- Я так люблю адвячоркi. Хадзем паглядзiм, як заходзiць сонца...

- Дык трэба ж пачакаць...

- Чаго пачакаць?

- Каб сонца пачало заходзiць.

Ты спачатку вельмi здзiвiўся, а потым пасмяяўся з самога сябе.

- Мне ўсё здаецца, што я дома! - прызнаўся ты.

I сапраўды. Калi ў Злучаных Штатах Амерыкi поўдзень, то ў Францыi - хто гэтага не ведае? - сонца заходзiць. Дастаткова было б за адну хвiлiну перанесцiся з Амерыкi ў Францыю, каб пераканацца ў гэтым. Але на тваёй планеце табе даволi было пераставiць на некалькi крокаў уперад сваё крэслiца, i ты мог любавацца адвячоркам столькi, колькi табе хацелася...

- Аднойчы я назiраў, як сонца заходзiла сорак тры разы запар!

Ты трошкi памаўчаў i дадаў:

- Ведаеш... калi вельмi сумна на душы, так хораша глядзець, як заходзiць сонца...

- Значыць, у той дзень, калi ты бачыў сорак тры захады сонца, табе было сумна?

Але Маленькi прынц не адказаў.


VII


На пяты дзень, i зноў-такi дзякуючы баранчыку, я даведаўся пра сакрэт Маленькага прынца. Неяк раптоўна, без усялякай сувязi, бы ў вынiку доўгага маўклiвага абдумвання нейкай праблемы, ён спытаў:

- А калi баранчык есць кустоўе, дык ён i кветкi есць?

- Баранчык есць усё, што трапiцца.

- Нават тыя кветкi, што з калючкамi?

- Ага, нават тыя, што з калючкамi.

- Тады навошта iм калючкi?

Гэтага я не ведаў. I акурат у мой момант намагаўся адкруцiць у маторы адзiн непадатлiвы вiнт. Я быў моцна заклапочаны, бо пашкоджанне пачало здавацца мне сур'ёзным, а вада канчалася, i гэта вымушала мяне думаць пра найгоршае.

- Дык навошта ж тады iм калючкi?

Маленькi прынц нiколi не супакойваўся, пакуль не атрымлiваў адказу на сваё пытанне. Мяне злаваў пракляты вiнт, i я ляпнуў, абы адмахнуцца:

- А нiнавошта! Кветкi проста ад злосцi выпускаюць iх!

- Вось як!

Ён памаўчаў, потым абурана сказаў:

- Не веру я табе! Кветкi кволыя. I наiўныя. Яны падбадзёрваюць сябе, як могуць. Яны думаюць, што калi выпусцяць калючкi, то iх усе пачнуць баяцца...

Я нiчога не адказаў. Якраз у тую хвiлiну я думаў: "Калi гэты чортаў вiнт i зараз не адкруцiцца, то я так лясну па iм малатком, што ён на друзачкi разляцiцца". Маленькi прынц зноў перабiў мае думкi:

- А ты думаеш, што кветкi...

- Ды не, не! Нiчога я не думаю! Я сказаў, абы сказаць. Ты ж бачыш, я заняты сур'ёзнай справай!

Ён недаўменна паглядзеў на мяне.

- Сур'ёзнай справай?!.

Ён глядзеў на мяне, згорбленага над нейкiм прадметам, якi здаваўся яму вельмi няўклюдным, на малаток у руцэ, на чорныя ад мазуту пальцы.

- Ты разважаеш, як дарослыя! - сказаў ён.

Мне стала трошкi сорамна. А ён бязлiтасна дадаў:

- I ўсё ты блытаеш!.. I нiчога ты не разумееш!

Так, ён раззлаваўся не на жарт. Ён страсянуў галавой, i вецер раскудлачыў яго залатыя валасы.

- Я ведаю адну планету, там жыве такi Пан з пунсовым тварам. Ён нiколi не нюхаў кветкi. Нi разочку не глянуў на зорку. Ён нiколi нiкога не любiў. I нiколi нiчога не рабiў. Ён заняты толькi адным: лiчэннем. Цэлымi днямi напралёт ён, як ты, паўтарае адно i тое ж: "Я чалавек сур'ёзны! Я чалавек сур'ёзны!" I проста ледзь не лопаецца ад гордасцi. Але гэта не чалавек, гэта грыб!

- Хто, хто?

- Грыб!

Маленькi прынц нават збялеў ад гневу.

- Мiльёны гадоў у кветак растуць калючкi. I мiльёны гадоў баранчыкi ўсё-такi ядуць кветкi. I гэта не сур'ёзна - знайсцi адказ, зразумець, навошта кветкi гэтак сiляцца выпусцiць калючкi, калi ад гэтых калючак нiякага толку? Гэта не важна - вайна баранчыкаў i кветак? Гэта не сур'ёзней i не важней вылiчэнняў надзьмутага пунсовага Пана? I калi я ведаю адзiную ў свеце кветку, якая iснуе толькi на маёй планеце, а нейкi баранчык як-небудзь наранку, бяздумна, у iмгненне вока можа загубiць яе - гэта зусiм не важна?

Ён пачырванеў, але гаварыў далей:

- Калi любiш кветку - адзiную, якой больш няма нi на адной з мiльёнаў i мiльёнаў зорак, гэтага дастаткова: глядзiш на неба i адчуваеш сябе шчаслiвым... I думаеш: "Недзе там жыве мая кветка..." А калi баранчык з'есць кветку, то гэта будзе тое самае, як бы раптоўна згаслi ўсе зоркi! I гэта, па-твойму, зусiм не важна?

Нечаканае рыданне абарвала яго словы. На пустыню ўжо апусцiўся вечар. Я адкiнуў свае iнструменты. Якiмi недарэчнымi выглядалi цяпер i малаток, i вiнт, i смага, i сама смерць!.. На адной з зорак, на адной з планет, на маёй Зямлi горка плакаў Маленькi прынц, i яго трэба было суцешыць. Я ўзяў яго на рукi i пачаў калыхаць. Я казаў яму: "Кветцы, якую ты любiш, нiчога не пагражае... Я намалюю твайму баранчыку