Литвек - электронная библиотека >> Аляксей Карпюк >> Современная проза и др. >> Выбраныя творы >> страница 2
бацькі і верыць у справядлівасць камуністычнай ідэі, перакручанай кар'ерыстамі і чынадраламі.

А тады, падчас вучобы, абвостранае пачуццё несправядлівасці і ўласнай годнасці выхоўвала ваярскія якасці характару, прымушала шукаць праўду. Невыпадкова ўлюбёнай кнігай, паводле ўспамінаў брата, яшчэ са школьных гадоў для Карпюка стаў раман Джэка Лондана «Марцін Ідэн». Герой Лондана, дужы, валявы, быў для яго ўзорам, з якога варта было «ляпіць» уласнае жыццё.

У 1934 годзе Аляксей закончыў сямігодку. Разам з ёю закончылася маленства. Пачалося юнацтва.

Будучы пісьменнік пасля агульнаадукацыйнай школы працягнуў навучанне — на падрыхтоўчых курсах для паступлення ў польскую гімназію ў Вільні (1938-1939). Вільня — адзін з цэнтраў польскай культуры і адначасова Мекка для беларусаў першай трэці XIX стагод-дзя, была на той час месцам бясконцых палітычных баталій, месцам сутыкнення партый разнастайнай ідэалагічнай і нацыянальнай ары-ентацыі. Уінстан Чэрчыль у свой час сказаў: «Вільня — горад, за які спрачаюцца палякі і літоўцы, але ў якім жывуць беларусы і габрэі». Гэта быў кацёл, у якім выплаўлялася нацыянальная свядомасць і стваралася нацыянальная культура, насамперш беларуская.

Калі ідзеш па вуліцах сучаснай Вільні, погляд звыкла выхоплівае мемарыяльныя дошкі, прысвечаныя Францішку Скарыну, Рыгору Шырму, Браніславу Тарашкевічу, Янку Купалу, Наталлі Арсенневай.

Малады Карпюк апынуўся ў самай гушчыні віленскіх ідэйных спрэчак. Без сумневу, гэтую частку ўласнай біяграфіі ён «перадаверыць» герою ці не галоўнай кнігі свайго жыцця — аповесці «Данута» — Янку Барташэвічу. Вандруючы ўслед за Барташэвічам па міжваеннай Вільні, мы можам узнавіць і тыя сцежкі — і рэальныя брукаванкі, і сцежкі духоўнага сталення, — па якіх даводзілася хадзіць пісьменніку. Тут, у Вільні, Карпюк наведваўся ў бібліятэку імя Тамаша Зана. Тут сістэматычным робіцца для яго знаёмства з новымі творамі беларускай літаратуры. У кожным выпадку, не выклікае сумневу, што падобна да таго, як Барташэвіч захоплена слухаў чытанне вершаў рэвалюцыйнага беларускага паэта Міхася Граніта, так і Карпюк слухаў вершы Максіма Танка. Паводле ўспамінаў Іны Анатольеўны Карпюк, удавы пісьменніка, ён любіў прыгадваць «вечарыны, на якіх Танк чытаў свае вершы». I «класавыя згрызоты» Янкі, які закахаўся ў генеральскую дачку Дануту, напэўна, маглі быць і адлюстраваннем пакутаў самога Карпюка альбо каго-небудзь з віленскіх знаёмцаў — нягледзячы на тое, што пісьменнік адмаўляў біяграфічны характар «любоўнай лініі» ў сваёй аповесці.

Заканчэнне вучобы ў гімназіі супала з радыкальнай перакройкай карты Еўропы. Савецкая і фашысцкая імперыі, дамовіўшыся пра падзел свету, падзялілі Польшчу. Уз'яднанне беларускага народа, як называўся гэты працэс пазней у савецкіх падручніках па гісторыі, адбылося. Працягваць адукацыю Аляксею давялося ўжо ў Наваградку — спачатку ў беларускай гімназіі, што пераехала з Вільні, а затым у Наваградскай педагагічнай навучальні.

У Наваградку Карпюк не толькі выбраў прафесію — стаў педа-гогам, але і адшукаў сябра на ўсё жыццё. Ім стаў вядомы ў будучым беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца Уладзімір Калеснік. Вось як ён успамінаў пра сябра: «У Еўропе ішла вайна, маладыя галовы кружыліся ад палітыкі, а пары паддаваў старэйшы за астатніх на пару гадоў Аляксей. Ён устанавіў сабе спартанскі рэжым: схопліваўся з ложка на світанні, хутка апранаўся для спортзарадкі, пакуль астатнія «чухаліся», аббягаў газетныя кіёскі, купляў цікавейшыя газеты, прачытваў на бягу і прыносіў у пакой прыгаршчы сенсацый. Соваў газету ў рукі і раіў прачытаць, што цікавейшае, калі ж некаторыя з нас пасля начнога карпення над кнігамі ці над афармленнем сценгазеты або малявання святочных плакатаў спалі, прыкідваліся хворымі, Алякссй бег на кухню, выпрошваў колькі трэба порцый супу на вынас, прыносіў у пакой і, стукаючы лыжкай па вядры, прамаўляў да галодных страўнікаў, заклікаў умывацца, падмацавацца ды ісці на заняткі, веды нашы патрэбны краіне — гэта зброя! ...Аляксей набыў у нас правы рупара грамадскіх ідэй, інфарматара і напамінальніка. Імпанавала ў ім упартая самастойнасць, незалежнасць меркаванняў, ацэнак і паводзін, пацяшала бяскрыўднае дзівацтва».

Да тых рысаў характару, які адзначае ў сваім мемуарным нарысе Калеснік, дадамо яшчэ адну: адказнасць. Вельмі рана Аляксей Карпюк адчуў ступень сваей асабістай адказнасці — як і адказнасці кожнага — за ўсё, што адбывалася ў краіне і навакол.

Як правіла, такое ранняе пачуццё адказнасці з'яўляецца прыкметай сфармаванай асобы: юнак адчувае сябе сапраўдным мужчынам.

А сталення патрабаваў час. Другая Сусветная ўжо ішла, і праз паўтара года яна стала для Карпюка — як і для бальшыні беларусаў — Вялікай Айчыннай вайной.

Паводле ўспамінаў Калесніка, Карпюк быў ці не адзіным з яго знаёмцаў, хто не толькі не разгубіўся, пабачыўшы масавае адступленне савецкіх жаўнераў з Гародні, але сам знайшоў ваенкама і запатрабаваў залічыць яго добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Ваенкаму, верагодна, было не да добраахвотнікаў: на самым пачатку бальшыня камандзіраў, улучна з Вярхоўным Галоўнакамандуючым, перабывала ў поўнай прастрацыі. Не быў ажыццёўлены і першапачатковы сумесны план двух сяброў: пайсці на ўсход, атрымаць ваенную падрыхтоўку і далей змагацца ўжо ў якасці сапраўдных жаўнераў. Папросту нікога з Заходняй Беларусі, баючыся шпегаў, далей за былую мяжу не пускалі. I Аляксей Карпюк пайшоў адзін — дахаты, у роднае Страшава, на Беласточчыну.

Гэтага высокага каржакаватага дзецюка, якога ніхто не рыхтаваў да вайны, чакаў цяжкі шлях — шлях партызана, вязня канцлагера, жаўнера, які дайшоў да Берліну.

Карпюк пачынаў партызанскім сувязным. У 1942 годзе ён удзельнічаў у групе, якая павінна была арганізаваць дыверсію на чыгунцы непадалёк ад Ваўкавыску. Тут ён разам з братам Уладзімірам і трапіў у палон.

Да партызанаў фашысты спачатку ставіліся значна горш, чым да жаўнераў, — як да бандытаў. Як «бандыты-партызаны» Аляксей з братам былі адпраўленыя ў канцлагер.

Пра жахі канцлагера Штутгаф, у якім яму давялося правесці больш за паўтара года, стрымана распавёў брат будучага пісьменніка Уладзімір, які напоўніцу выпіў горкую чару лагерных пакутаў: «У 1943 годзе за ўцёкі з канцлагера было ўведзенае гэткае пакаранне. Калі ўцякаў (ці спрабаваў уцячы) вязень, а яго сваяк, таксама вязень, ведаў і не паведаміў пра гэта лагерным уладам, яго паказальна забівалі. У нас вешалі. Калі ж высвятлялася, што сваяк нічога не ведаў пра запланаваныя ўцёкі, то атрымліваў фізічнае пакаранне— 100 кіёў і карцэр. Трэба было ўлічваць пры планаванні ўцёкаў