ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Донна Тартт - Тайная история - читать в ЛитвекБестселлер - Кадзуо Исигуро - Не отпускай меня - читать в ЛитвекБестселлер - Фэнни Флэгг - Жареные зеленые помидоры в кафе «Полустанок» - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Анатоль Бароўскі >> Современная проза >> Азірніся ў каханні >> страница 3
падала натуральнае святло.

Я пра тое не ведаў. А каб і ведаў, то ўсё роўна не разяўляў бы рот — маглі выдзеліць любому, толькі не мне. Выпадак з выцвярэзнікам ды і ранейшая сварка, якую я ўчыніў у гарвыканкоме, доўга будуць помніцца гарадскім уладам. А найбольш загадчыку аддзела прапаганды гаркома партыі Здроку, якога я абазваў дурнем за тое, што ён пачаў мне раіць, што пісаць.

Аднойчы паклікаў мяне Пушкарчук на экскурсію.

— Куды канкрэтна? — пытаюся, не маючы асаблівага настрою для шпацыру.

— А так, прагуляемся... — ухіляецца ён ад прамога адказу, затоена ўсміхаецца, дадае: — Да дзявок... Ёсць такія прыгожанькія і ладненькія, што вачэй не адвесці. Куды тваёй Наташцы да іх...

Яму за семдзесят, а ён пра дзяўчат — ну і хлус, наскрозь бачу яго. Настрой, мякка кажучы, у мяне кепскі. На душы — пекла. Ды не з-за той майстэрні, не, проста накочваецца часам на мяне — нават і ў шчаслівыя хвіліны такі сум, што і дзявацца няма куды. Не ведаю, ад чаго тое, з дзяцінства назіраю за сабой такое. Хаваю неспакой у сабе, а Пушкарчуку паказваю сваю бесклапотнасць.

— Не пайду, — я ўжо дражнюся, хачу пазлаваць яго, адпомсціць за «дзявок» і за Наташку, і ў мяне цяпер толькі адно тайнае жаданне — выпіць шклянку сухога вінаграднага віна. І толькі чырвонага. «Каберне» ці «Гамзы».

— Дурнем назаву, як не пойдзеш. І потым жа шкадаваць будзеш, што не паслухаў мяне.

— Ты ж ведаеш, Мікола сын Мікітаў, што я ніколі і ні аб чым не пашкадую,— уздыхаю я і падымаюся, накідаю мяккае крэсла ў яго майстэрні.

Ён вядзе мяне да таго вышыннага дома. Ліфт нас падымае на дзевяты паверх. Пушкарчук вядзе мяне па доўгім калідоры, потым адмыкае дзверы — мы падымаемся на дзесяты.

— У госці?

— Ага, — лёгка згаджаецца сябар і не абарочваецца да мяне, прычэсвае рукой рэдзенькія, з сівізной, валасы.

Мы выходзім на пляцоўку, аддыхваемся. Не ад стомы, бо прайшлі ўсяго дваццаць сем прыступак, а ад вышыні — адразу заняло дух.

Перад намі адкрываецца дзівосная панарама — лучына Прыпяці. На тым баку, на лузе, у шызай смузе, стаяць стагі, а па гэты бок, ля падножжа гары, паднялі ў неба свае кроны магутныя дубы.

— Смаката! — удыхаю я паветра і адчуваю, як цяплее мая душа, як мякчэе сэрца ад убачанага.

— Ну во, а ты ўпарціўся, — усміхаецца Мікалай Мікітавіч і дастае з кішэні новую звязку ключоў, падыходзіць да дзвярэй, адмыкае іх.

— Заходзь, отрак, — робіць боскі жэст Пушкарчук, прапускае мяне наперад і падае адначасна паперку: — То табе тэлеграма і пропуск у гэтую хату. Тут цяпер строга — толькі па пропусках.

Чытаю і нічога не разумею: «Рашэннем Маз... гарвыканкома ад 12 мая 1987 года мастаку Антону Мікалаевічу Зялёнку выдзяляецца асобная майстэрня агульнай плошчай...»

— Што сіе азначае?

— А тое, што ты, Антон, тут гаспадар. Пусціш мяне да сябе?

Нешта кальнула ў скроні, зазвінела ўвушшу. Ватнымі нагамі я пераступаю парог і заходжу ў прасторны светлы пакой. У ім нічога няма, чуваць толькі пах фарбы, а пасярэдзіне залы заўважаю столік. А на ім блішчыць золатам пляшка шампанскага. Карабок цукерак побач.

Толькі потым я заўважаю каля акна яе, Наташку...

У адзін міг і столькі нечаканасцей.

Ці пад сілу вытрымаць такое?

Я не вітаюся чамусьці з дзяўчынаю, гляджу на сцены, на падлогу. Потым пераводжу позірк за акно, туды, дзе цячэ Прыпяць, дзе шызая смуга абвалоквае раку — і нічога не бачу. Даўно звыкнуўся з думкай, што страціў Наташу. Апошні тэлефонны званок і яе ціхае «Не звані мне больш...» рашылі ўсё. Я стрываў боль, адпакутаваў (усё паўтарылася, як і некалі з Галінкай), знайшоў у сабе сілы адсекчы ўсё ад сябе і пахаваць у памяці. А тут зноў яна? Навошта? Радавацца мне ці...

Дзяўчына падыходзіць да мяне і кладзе рукі на плечы. Датыкаецца косамі да вуха:

— Што з табой, Антось? Ты не рады майму прыходу?

Дотык яе гарачых рук да шчакі вяртаюць мяне да явы. Пах незразумелых духоў вяртаюць мяне да свядомасці — то яна, канечне ж, яна. Я гляджу то на Пушкарчука, то на яе, не вытрымліваю і крычу:

— Я не хачу больш спаць. Разбудзіце мяне!

Ён рагоча. Наташка прыціскаецца да мяне, і я нараджаюся зноўку — адчуваю, як сэрца пачынае гулка адбіваць удары.

Я адкаркоўваю пляшку, страляю коркам у столь, і наліваю пеністае пітво ў крышталёвыя фужэры. Здаецца, ніколі я не піў такога смачнага напітку.

— Я шчаслівы, што ў мяне ёсць вы, — шапчу я і раблю глыток, адчуваю, як вяртаюцца сілы, настрой, вера ва ўсё добрае і шчаснае.

Як хораша, што ў мяне ёсць такія сябры!

Накіды на загрунтаваным палатне я выканаў хутка. Як даўно рыхтаваўся да гэтага. Я вельмі добра памятаў твар Айца, і даваўся ён мне лёгка. Пэндзаль вылучаў кожны сівы валасок яго шыкоўнай барады, кожную маршчынку і воспінку на твары. А пра вочы і гаварыць не было чаго — нраменьчыкі-іскрынкі, такія добрыя і ўважлівыя, мудрыя ў сваёй прастаце.

У нечым Ойча падобны і на нашага дзеда Міхася, старажыла вёскі. Дзеда ўжо даўно няма, памёр, як мне было гадоў сем. Але тыя вочы, дзіцячыя і ўражлівыя, запомніліся да драбніц.

І я маляваў цяпер абодвух — Айца і дзеда Міхася. Стараўся, каб яны былі падобныя адзін да аднаго. Не забыўся накідаць абрысы і месячыка, што праплываў паўз нас, і пугу-маланку... Для чаго маляваў, не ведаў. Лепш за вялікіх майстроў Іванава і Веласкеса зрабіць, безумоўна, я не мог. Але ж цягнула невядомае і неадольнае жаданне напісаць Божаньку — Божаньку-мудраца, Божаньку-прарока. Жартаўніка і простага зямнога чалавека.

Мне ніколі так не працавалася, як цяпер. Мне здавалася, што пэндзаль сам хадзіў, што я яго і не трымаў у руках. Можа, упершыню я адчуў, што такое натхненне.

Я не вылазіў са сваёй верхатуры цэлы дзень, потым вечар і ноч зноў правёў за мальбертам. Знямогся — гудзелі рукі і ногі, галава стала важкая і пустая. Не памятаў, як і дзе заснуў. Прачнуўся на падлозе каля мальберта...

Першае, што я заўважыў над габой — шэрую столь. Адлежаў руку і не адчуваў яе — а як падняўся, яе пачалі «кусаць мурашкі». Гудзела галава, быццам учора была сяброўская вечарынка і я ўзяў лішку.

Балкон быў чамусьці адчынены — помніцца, на ноч я зачыняў дзверы, каб не перашкаджалі гукі дзяцей і гудзенне машын. Хто ж адчыніў?

Стрэлкі на гадзінніку паказвалі палову пятай.

Калі ж я пільна прыгледзеўся да намаляванага, то заўважыў, што Божанька, якога я намаляваў на воблаках у правым кутку, перамясціўся ў левы, ніжні, — і хітра паглядаў на мяне.

У маю душу пракраўся страх. Мне стала не па сабе. Адчуў, што нейкія патаемныя сілы акружаюць мяне, кіруюць мною.

Мне падалося нават, што нехта хадзіў па пакоі рыпелі маснічыны. Адчуў, як па спіне пацяклі халодныя
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Марина Суржевская - Имя шторма - читать в ЛитвекБестселлер -  Коллектив авторов - Павел Фитин - читать в ЛитвекБестселлер - Лев Николаевич Толстой - Война и мир - читать в Литвек