Литвек - электронная библиотека >> Людміла Іванаўна Рублеўская >> Современная проза >> Балаган >> страница 8
немагчымы.

* * *
Выснова дня: ён мог бы і не быць.
Нашто чакалі?
Не збылося слова.
Суцешыць хоча мой анёл-ахоўнік,
Ды ён не ўмее гучна гаварыць.
Жыццё віруе безліччу спакус.
I хто падкажа — дзе высокі востраў?
Вузей сцяжынкі і шырэй пагосты,
Стракатае трыко — для нашых муз.
Дзень быў пусты, як душы.
Можа быць,
Мы хутка назавём яго найлепшым.
Я не жадаю болей гэтых вершаў.
Яны — нішто.
Анёл-ахоўнік спіць.