Литвек - электронная библиотека >> Сяргей Грахоўскі >> Поэзия >> Тры вымярэнні [Выбраная лірыка] >> страница 36
кроў
Мае артэрыі i вены.
Таму цябе я палюбіў,
Мой лепшы друг, мой сябра першы.
Калі б са мною ты не быў,
Дык не было б i гэтых вершаў.
1959 г.


НЯМА ЧАСУ
I я аб смерці часам думаю,
Хоць i не хочу паміраць.
З мяне рабіць не варта мумію,
Не варта дужа дакараць.
У крывадушшы ці ў няшчырасці
Мяне мой друг не папракне,
А скажа: «Не паспеўшы вырасці,
Зваліў работу на мяне».
Дык вось таму цяпер да ночы я
За трох адзін усё варочаю,
Каб, ворагам усім на зло,
Памерці часу не было.
1960 г.


* * *
Ix доўга сэрца няньчыла, насіла,
Яны то стукаліся, то сціхалі зноў,
То нечакана з адзічэлай сілай
Ад ix у жылах бушавала кроў.
I вось, нібы зубцы кардыяграмы,
На чыстым аркушы пабеглі з-пад рукі
I адарылі сціплымі дарамі
Маю душу няхітрыя радкі.
I боль прайшоў, нібыта дождж у маі,
I гэтак стала лёгка на душы,
Што песню, быццам голуба, трымаю,
А сэрца просіць: новую пішы.
1964 г.

1

Мага — прыстань на Амуры.

(обратно)