ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Андрей Анатольевич Афанасьев - Основы выживания в сети. Краткий курс для детей и родителей - читать в ЛитвекБестселлер - Сергей Игоревич Щеглов - Кризис и Власть. Том I. Лестница в небо - читать в ЛитвекБестселлер - Надежда Владимировна Крамаренко - Я и Целая Вселенная - читать в ЛитвекБестселлер - Елена Звездная - Город драконов. Книга седьмая - читать в ЛитвекБестселлер - Smart Reading - Коуч-книга Smart Reading 12 soft skills 21 века - читать в ЛитвекБестселлер - Бернхард Шлинк - Внучка - читать в ЛитвекБестселлер - Патрик Кинг - Как постоять за себя. Умение отстаивать свои интересы, устанавливать личные границы и перестать угодничать - читать в ЛитвекБестселлер - Мария Метлицкая - Незапертая дверь - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Сяргей Грахоўскі >> Поэзия >> Табе зайздросціць сонца

Сяргей Грахоўскі Табе зайздросціць сонца

Вершы


Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі Сяргей. Табе зайздросціць сонца. Вершы. Мінск. Дзяржвыд БССР, 1963.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org 

ВЕРА


КАЛЯНДАР
Перада мной настольны каляндар.
Успамінаю дні, сустрэчы, даты,
I я, нібыта часу уладар,
Заместа будняў бачу толькі святы.
Чырвонай фарбай мечу кожны дзень
У маі, ліпені i ў жніўні,
I чую, як ступаюць па градзе
I як бушуюць радасныя ліўні.
Іграе ў трубах срэбраны аркестр,
Грыміць па даху выбеленай хаты,
I яблыні, як тысячы нявест,
Куды ні глянь, спяшаюцца на свята.
Дачушка, плацце белае надзень—
Хіба ж не свята цёплы майскі дзень?
Гартаю каляндар наадварот,
I кожны дзень жыве са мною побач —
То зарыпіць вазамі ля варот,
То жытам зазвініць вышэйшай пробы,
То волжскаю плацінай загудзе,
То паляціць у бездані сусвету,
То яблыкам даспелым упадзе,
То зноў адправіць новую ракету,
Пастукаецца радасным лістом,
Атуліць светлай ласкай маладосці
I на світанні прыйдзе ў кожны дом
Найлепшым другам i чаканым госцем,
То жаніха у сваты прывядзе.
Хіба ж не свята кожны новы дзень?
Гартаю каляндар. Мінаюць дні,
Пражытыя, але заўжды жывыя:
У вокнах загараюцца агні,
Сыходзяцца дарогі крыжавыя
I не разыдуцца, агні не дагараць,
Пад ix святло збяруцца нашы дзеці
I нас ні ў чым не будуць дакараць,
Бо мы жывём не дарам на планеце.
Сваёй любові шчодрыя дары
Мы аддаём, не ведаючы меры,
I кожны дзень ва ўсе календары
Увойдзе датай мужнасці i веры.
Зямля імчыцца з захаду на ўсход.
Хіба ж не свята кожны новы год?
Ідуць, ідуць наступныя гады,
A колькі ix у кожнага ў запасе?
Напэўна, столькі, каб мае сляды
Убачылі на Месяцы i Марсе.
Напэўна, хопіць сілы, каб дажыць
I ўсё зрабіць, накрэсленае намі,
I песню самую найлепшую злажыць
Аб нашай тройчы здзейсненай праграме
Гартаю каляндар. За годам год
Ідуць гады у год васьмідзесяты:
На полюсе растаў адвечны лёд,
I ўся зямля сваё святкуе свята.
Унучка, плацце белае надзень:
Сягоння свята. Свята кожны дзень.
Лістапад 1961 г.


ЗЯЛЁНАЯ КНІГА
Я з маленства чытаю зялёную кнігу,
Як отаронкі, гартаю лугі i палі,
Што шумяць, шапацяць i гамоняць паціху
I складаюць адвечную песню зямлі.
Я гляджу на зялёнае рослае жыта,
На крутыя мурожныя ў лузе стагі
I сябе папракаю, што многа пражыта,
А куды ні зірнеш — застаюцца даўгі.
Колькі я не ўзараў, не скасіў, не пасеяў,
Колькі я не праклаў пуцявін i дарог,
I не вытаптаў сцежак па золкай расе я,
А за сорак гадоў колькі вытаптаць мог!
Можа рана адбіўся ад поля i дому,
Не паверыў сапраўднаму лесу свайму,
Можа песні мае не патрэбны нікому,
Можа толькі спяваю сабе аднаму.
Я сябе вінавачу, суджуся з сабою,
Я палёгкі ніколі нідзе не прашу
I, не здолеўшы вытрымаць першага бою,
Зноў да раніцы новыя вершы пішу.
30. VIII 1960 г.


ДУБОВЫ ЛІСТ
Стаяць дубровы ў жнівеньскай красе,
Дарогі — у ячменнай пацярусе.
Дубовы ліст, у жылхах i ў расе,
Мне нагадаў абрысы Беларусі.
Яго мая кранаецца рука,
А ён нібыта выкаваны з броні,
I жылка кожная дубовага лістка
Злілася з кожнай жылкай на далоні.
1962 г.


НАЧЛЕГ
Ці многа патрэбна старому каню?
Наскубся i спутаны стаў ля агню.
Касцёр дагарае, i прысак ачах,
Агеньчык мільгае у цьмяных вачах,
На доўгую грыву раса асядае,
I нават чуваць, як трава маладая
З зямлі прабіваецца, цёплай i волкай,
I пахне сасоннік празрыстаю смолкай.
Курыцца туман над палянай лясною,
I дрэмлецца добра у лесе вясною.
На цёплым кажусе, на першым начлезе,
Мне сніцца — лясун на алешыну лезе,
Трымае ў руках сукаватую палку
I з возера кліча дадому русалку.
У лёгкім тумане, пад месяцам сінім,
Яна адгукаецца крыкам гусіным,
На бераг выходзіць, расчэсвае косы,
А з ix, нібы ягады, падаюць росы.
Скаціліся росы, як дзве журавіны,
На белыя грудзі знаёмай дзяўчыны,
I голас знаёмы я чую спрасоння,
Што піць паскакалі да возера коні.
Я вочы расшлюшчыў — ля дзікай ігрушы
Бялявыя косы начлежніца сушыць.
— Каму ты у сне усміхаўся сягоння? —
Пытае яна i глядзіць з-пад далоні.
1958 г.


ПЕРШАЕ КАХАННЕ
Я першую каханую сваю
Не зваў на «ты», не цалаваў, не песціў,
Я рады быў, што побач пастаю,
I сам не свой ішоў на тое ж месца,
Дзе толькі што смяялася яна,
Дзе толькі што яе ляжалі рукі.
I першага кахання навіна
Была пачаткам радасці i мукі.
Я сніў яе, а потым, як у сне,
Убачыў: каля нашага паркана
Яна ішла, мінаючы мяне,
Не бачачы, што побач закаханы.
Яна прайшла, як сонечны прамень,
Над часам, над разлукай, над вайною.
У самы цяжкі i суровы дзень
Яна была, здавалася, са мною.
Я думаў: ёй заўжды семнаццаць год,
Яна у сне ўяўлялася такою,
Што ад вачэй любы растане лёд
I сэрца больш не будзе мець спакою.
I вось сустрэў