ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Элияху Моше Голдратт - Цель-2. Дело не в везении  - читать в ЛитвекБестселлер - Дэниел Гоулман - Эмоциональный интеллект - читать в ЛитвекБестселлер - Джейн Энн Кренц - Разозленные - читать в ЛитвекБестселлер - Михаил Юрьевич Елизаров - Библиотекарь - читать в ЛитвекБестселлер - Владимир Владимирович Познер - Прощание с иллюзиями - читать в ЛитвекБестселлер - Дмитрий Сергеевич Лихачев - Воспоминания - читать в ЛитвекБестселлер - Борис Акунин - Аристономия - читать в ЛитвекБестселлер - Бенджамин Грэхем - Разумный инвестор  - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Уладзімір Някляеў >> Современная проза >> Лапаціна

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ


ЛАПАЦІНА


Прыпавесць


“Литвинку божи?!. Тю, литвинку ти ж чортів!”

“Ага, хай і чортів, аби не твой!”


З украінскага фальклору


Сонца над Ярылавай гарой узыходзіла вясёлае - зусім не па настроі Ціта. Але што зробіш з сонцам? 3 Ярылам? Тут з самім сабой не зробіш нічога, а не тое што з богам...

Апошнімі гадамі Ярыла не ўзлюбіў за нешта Нальшу. Вось і ў гэтым годзе яшчэ напачатку лета спаліў збажыну. Чаму ён бяду наслаў, на каго, на што зазлаваў? - пра тое нават вайдэлот Тур і вярхоўны вяшчун Крыва-Крывэйта, які прыехаў у Крэва, каб прынесці ахвяры Ярылу, не дазналіся. Увесь чэрвень стаяла гэткая спёка, што, здавалася, плавіліся камяні, і сям’ю Ціта, да якой хутка павінен быў дадацца яшчэ адзін рот, зімой чакаў голад. Дый не толькі сям’і Ціта, а ўсяму Крэву, усёй Нальшы, на зямлі якой і без сонечных пажараў было ледзьве пракарміцца, выпадала гэтым годам галадаваць.

- Давайце мне лапаціну, - сказаў Ціт сынам, як толькі паснедалі. І паклаў каля пустой місы, выцершы хлебам, лыжку. - Мілава хутка народзіць, до мне ўжо...

Сыны ягоныя, старэйшы Віт, сярэдні Дан, муж Мілавы, ад якой не сёння-заўтра павінен быў з’явіцца ў Ціта ўнук, і малодшы Юр даелі сваё, таксама выцерлі хлебам і паклалі на стол лыжкі.

- Сёння?.. Ці заўтра? - спытаў Віт па праву старэйшага. І калі бацька, прамаўчаўшы на першае пытанне, на другое кіўнуў, Віт падняўся з-за стала. - Заўтра дык заўтра.

За ім падняліся Дан з Юрам. Гаварыць болей не было пра што. Воля бацькі - гэта воля бацькі. Як сказаў, гэтак мусіць быць.

3 сівой даўніны вёўся ў Нальшанскай зямлі звычай: калі гаспадар, састарэўшы, знемагаў, не мог ні пасеяць, ні пажаць, ні змалаціць, а толькі з’есці, ён ці перасяляўся з чырвонага, гаспадарскага кута ў запечча, ці, каб не быць у сям’і нахлебнікам, прасіў даць яму лапаціну.

Большасць выбірала запечча. А лапаціну выбіраў той, хто не хацеў дажываць жыццё з мышамі.

Звычай патрабаваў, каб лапаціна была альбо з гумна, дзе ёй збожжа на таку веялі, альбо з хаты, дзе на ёй цеста ў печ ставілі. Каб мела дачыненне да хлеба - і было зразумела: усё. Сыта ці не, але наеўся. З’еў чалавек сваё.

Пад захад сонца ён падымаўся з лапацінай на Ярылаву гару, дзевяць разоў абыходзіў вяршыню, укленчваў на капішчы, маліўся Ярылу, а ў хвіліну, калі сонца хавалася за небасхіл, нахіляўся ўслед за ім, кладучы галаву на ахвярны камень. Лапаціну, якую прынёс ён на плячах, браў ягоны наймалодшы сын і біў па патыліцы. Звычай патрабаваў, каб абавязкова наймалодшы - гэтак замыкаўся чарговы круг жыцця. З апошнімі сонечнымі іскрамі цвіркала, пырскала кроў, і жыццё заходзіла, закочвалася за мяжу зямлі і неба разам з сонцам...

Ціт не мог выбраць запечча.

- Што гэта з бацькам? - спытаў Дан братоў, збіраючыся ў сваю буду ў Багушоўскім лесе, дзе ён драў бяросту, нарыхтоўваў смалу, дзёгаць, вугаль. - Яму ж не час, здаровы яшчэ.

- Сын твой здаравейшы будзе, - кіўнуў Віт на Мілаву, якая грэла на сонцы пад сцяной пуні свой вялізны жывот. - Не сёння-заўтра адным ротам стане болей. Значыць, адным ротам мусіць меней стаць.

«Хто ж ведаў, што голад...» - хацеў сказаць Дан, але Юр раней сказаў: «Ты чаго яго вінаваціш? Ён жа не ведаў, што голад. А калі б і ведаў, дык што?..»

На тым размова між братамі скончылася. Юр пайшоў на свой пчальнік, а Віт, глянуўшы на круглыя грудзі над круглым жыватом Мілавы, сказаў, аблізаўшыся:

- А тое. Не трэба было гэтую смалянку да нас цягнуць. Праз яе ўсе беды. І вось пабачыш, Дан: яны яшчэ не скончыліся. Калі не так, няхай мне ні рыбы ў рацэ, ні звера ў лесе.

Юр у іх сям’і пчалярыў, бортнічаў, бо чым яшчэ, як не пчоламі, аднарукаму займацца, а Віт паляваў ды рыбачыў. Ён склаў высушаныя сеці, каб паставіць іх у Крэўлянцы на стронгу, зірнуў яшчэ раз на Мілаву і пайшоў да ракі.

Пра тое, што было, Віт праўду сказаў. Але пра тое, што будзе, багам ведаць, а не Віту.

Беды пачаліся пасля наезда на Смаленскае княства, адкуль вярнуліся нальшанцы з багатымі абозамі, лупамі, а Дан яшчэ й з паланянкай. Ён не ведаў, як насамрэч яе зваць, а яна не казала, дык Дан сам назваў паланянку Мілавай. Вядома, сапраўднае імя яе было іншае, хрысціянскае, смаляне не трымаліся гэтак за паганскую веру і звычаі продкаў, як нальшанцы, але якая розніца, як называецца гэткае дзіва...

Мілава была прыгожая, як Ляля. Багіня прыгажосці. Высокая, гнуткая, з васільковымі вачыма, белая-белая з чорнымі, як смоль, валасамі. Дан казаў, што знайшоў яе ў палацы князя, але што яна там рабіла, кім была, ад Мілавы было не дазнацца.

Смалянаў падчас апошняга наезда Нальшы ўжо абклала данінай Арда, так што выходзіла, нібы нальшанцы ўзялі ў Смаленску не сваё, ардынскае. Таму меней чым праз год паскакала на Нальшу шалёнае войска хана Бурундая разам з дружынай валынскага князя Васількі Раманавіча. Нальшанскі князь Даўмонт кінуўся па дапамогу ў Наваградак да сваяка, вялікага князя літоўскага Міндава, але сваяк не дапамог. Было ў яго іншае на мэце: далучыць да Наваградка, да Літвы нальшанскую зямлю, аслабленую набегам Бурундая. А ў Крэва разам з князем Васількам прыскакаў смаленскі князь Глеб, і разам яны Крэва нішчылі, палілі, шукаючы пала­нянку, пра якую казалі, што яна была нявестай смаленскага князя, але не знайшлі яе, схаваную Данам у будзе ў Багушоўскім лесе.

Калі Васілька з Глебам пакінулі абрабаванае Крэва, калі Дан прывёў Мілаву, і калі ўсе, хто застаўся жывы, запатрабавалі прынесці яе ў ахвяру Ярылу, каб ён злітаваўся над Нальшай, вайдэлот Тур сказаў: «Не. Ярыла даў мне знак, што яму патрэбная іншая ахвяра. Большая, чым паланянка. А якая - пакуль знаку не было». І ўсе, паглядзеўшы адзін на аднаго, прамаўчалі, не ведаючы, што гэта Ціт шапнуў вайдэлоту Туру: «Калі першай ахвярай стане смалянка, другой станеш ты». А вайдэлот Тур ведаў, як і ўсе ведалі, што Ціт, які колькі жыў на зямлі, столькі ваярыў, назабіваўшы людзей больш, чым іх засталося ў Крэве, слоў на вецер не кідае.

Быў той знак, ці не было таго знаку, але паланянку Мілаву не ахвяравалі Ярылу, а ў Наваградку нечакана памерла вялікая княгіня Марта. Жонка вялікага князя Міндава. Сястра княгіні Агны, жонкі князя Даўмонта. Здаровая, трыццацігадовая - і раптам.

Дзіўная смерць. «Вялікая княгіня - вялікая ахвяра, якой хацеў Ярыла!» - абвясціў вайдэлот Тур, і ўсе на нейкі час супакоіліся, апроч самога Ярылы і вялікага князя Міндава.

Некалі Марта звалася Ведай і была жонкай князя

ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Михай Чиксентмихайи - В поисках потока. Психология включенности в повседневность - читать в ЛитвекБестселлер - Энн Тайлер - Катушка синих ниток - читать в ЛитвекБестселлер - Эмили Нагоски - Как хочет женщина.Мастер-класс по науке секса - читать в ЛитвекБестселлер - Георгий Иванович Челпанов - Учебник логики - читать в ЛитвекБестселлер - Герман Симон - Признания мастера ценообразования. Как цена влияет на прибыль, выручку, долю рынка, объем продаж и выживание компании - читать в ЛитвекБестселлер - Бодо Шефер - Путь к финансовой свободе - читать в ЛитвекБестселлер - Эндрю Лэй - Харизма. Искусство производить сильное и незабываемое впечатление - читать в ЛитвекБестселлер - Бодо Шефер - Законы победителей - читать в Литвек