Литвек - электронная библиотека >> Рэй Брэдбэры >> Научная Фантастика >> Кавалак дрэва >> страница 2
ён палез па шарыкавую ручку, — не вешайце трубку, зараз, зараз. Вечна некуды падзену, — ён паляпаў па кiшэнях, толькi што была, не вешайце трубку, — ён адклаў трубку i абмацаў стол, высоўваючы шуфляду за шуфлядай. Яшчэ раз праверыў кiшэнi. Знерухомеў. Рукi зноў марудна спаўзлi ў кiшэнi i сталi зандзiраваць iх. Ён глыбока запусцiў вялiкi i ўказальны пальцы i выцягнуў дробку нечага незразумелага. Высыпаў гэта на стол: дробны, як пудра, жаўтавата-чырвоны ржавы парашок.

Нейкае iмгненне ён сядзеў, тупа ўтаропiўшыся на парашок. Потым узяў трубку.

— Мэт'юд, — сказаў ён, — падключайцеся хутчэй. — Шчоўкнула, i ён набраў другi нумар.

— Ало, прапускны пункт, слухайце ўважлiва: у любую хвiлiну можа з'явiцца мужчына, вы яго ведаеце, гэта сяржант Холмз, спынiце яго, падстрэльце яго, калi што якое — забiце, нiякiх пытанняў, забiце, як сабаку, зразумела, гэта я загадваю! Так, забiце яго, зразумела?!

— Але, сэр, — данёсся разгублены голас з другога канца провада, — я не магу, я проста не магу…

— Як разумець — не магу, чорт вазьмi!

— Разумееце… — маўчанне. Толькi цяжкае дыханне паставога ў трубку.

Чыноўнiк затрос тэлефон.

— Слухайце мяне, увага, прыцэлiцца!

— Я нiкога не магу забiць, — сказаў паставы.

Чыноўнiк упаў ў крэсла. Iмгненне ён сядзеў, задыхаючыся ў страшэнным трызненнi. Там, знадворку — ён гэта ведаў без лiшнiх слоў, без позiрку склады са зброяй асыпалiся мяккiм чырвоным iржавым пылам, самалёты ў клубах рудой iржы адляталi ў нiкуды, а танкi, як дыназаўры, пагружалiся, марудна пагружалiся ў расплаўлены асфальт (цi не пра гэта гаварыў сяржант?), асядалi ў ямах дзёгцю. Грузавiкi, быццам мыльныя бурбалкi, лопалiся ў жоўтым iржавым дыме, i толькi непатрэбныя цяпер шафёры ды шыны ўперамешку валялiся ўздоўж дарог.

— Сэр… — сказаў паставы, якi бачыў усё гэта, — о, госпадзi…

— Ало, ало! — закрычаў Чыноўнiк. — Бяжыце за iм, даганiце, задушыце рукамi, забiце кулакамi, паламайце яму рэбры, забiце да смерцi, рабiце што хочаце, толькi забiце! Зараз я буду ў вас. — I ён павесiў трубку.

Машынальна высунуў нiжнюю шуфляду ў стале, дзе ляжаў службовы пiсталет. У новай скураной кабуры засталася толькi жменька рудой iржы. Ён вылаяўся i куляй вылецеў з пакоя. На хаду схапiў крэсла. Дрэва, падумаў ён, добрае, старое дрэва, добры, стары клён. Двойчы ён ударыў крэслам аб сцяну, i тое паддалося. Потым ён схапiў ножку i сцiснуў у руках.

Твар яго палаў, дыханне з хрыпам вырывалася з разяўленага рота. Ён прымерыўся ножкай.

— Выдатна, чорт вазьмi, наперад! — зароў ён.

I з крыкам выскачыў, шалёна бразнуўшы дзвярыма.