ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Сергей Васильевич Лукьяненко - Искатели неба. Дилогия - читать в ЛитвекБестселлер - Роберт Гэлбрейт - Шелкопряд - читать в ЛитвекБестселлер - Александр Анатольевич Ширвиндт - Склероз, рассеянный по жизни - читать в ЛитвекБестселлер - Грег МакКеон - Эссенциализм. Путь к простоте - читать в ЛитвекБестселлер -  Сборник - Нефть. Люди, которые изменили мир - читать в ЛитвекБестселлер - Донна Тартт - Щегол - читать в ЛитвекБестселлер - Артур А Думчев - Помнить всё. Практическое руководство по развитию памяти - читать в ЛитвекБестселлер - Кристин Хармель - Забвение пахнет корицей - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Антон Іванавіч Гурскі >> Мифы. Легенды. Эпос >> Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы


«МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА»

МІНСК 1990


Складальнік Гурскі Антон Іванавіч

Рэдактар У. А. Арлоў.

Мастак В. А. Губараў.

Мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін.

Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасевіч.

Карэктар Я. Ф. Харко.


АСІЛКІ


Даўно-даўно, калі яшчэ людзі жылі па лясах дрымучых, прыйшлі ў цяперашнюю Утужыцкую абшчыну асілкі і занялі два месцы: адно на рэчцы Вараусе ў Заборышчах, а другое — на Іванісе пры той жа самай рэчцы. У тых месцах тады ніякага народу не было, месцы былі вольныя па ўсёй Жанвіль-Утужыцкай старане. У лясах вадзіліся ўсякія звяры: мядзведзі, ваўкі, ласі, кабаны, лісіцы ды рысі, а па рэках і азёрах жылі выдры; рыбы хоць апалонікам чэрпай.

Асілкі тыя былі людзі здаравенныя, росту ў касы сажэнь, у плячах — аршыны з два, а голас мелі, як звон немалы, бывала, калі крыкне каторы на ўвесь голас ды свісне, дык якое б дзерава ні было вялікае, а зваліцца. Вось якія былі яны людзі, тыя асілкі. I жонкі іхнія былі па іх: вялікага росту, дужыя і раджалі кожны раз па двое, па трое дзяцей.

Гаспадаркі яны ніякай не трымалі, не было ў іх ні худобы, ні скацінкі свойскай, ні прыпасу, ні запасу. Ні хлеба, ні лёну не сеялі. Карміліся тым, што лавілі па лясах звяроў ды ў водах — рыбу. Адзенне сабе яны шылі са звярыных шкур. Вось так і жылі. Пра бога зусім не дбалі. Ніхто ніколі не чуў нават ад старых, каб мелі дзе-небудзь царкву альбо папа.

Крыху пажыўшы на рацэ Вараусе, асілкі вельмі ўпадабалі Жанвіль-Утужыцкую старану. Вось і задумалі яны тут пасяліцца і пачалі адразу будаваць два гарадзішчы — Забыркі і Іваніху. Гарадзішчы гэтыя і цяпер захаваліся на рацэ Вараусе, вось хоць ідзі і паглядзі.

Інструменту ў іх амаль ніякага не было. Кажуць, што была на ўсіх адна сякера, ды і тая не жалезная. Але хоць асілкі і не мелі інструменту, а гарадзішчы ўсё ж будавалі. Меўшы ўсяго адну сякеру, асілкі перакідвалі яе з гарадзішча на гарадзішча, бо не хацелі траціць часу на пераход. Крыкне, бывала, асілак з аднаго гарадзішча ў другое — сякеру давай, а другі возьме сякеру дый кіне яму. Такая была ў іх сілішча, за тое і называліся яны асілкамі. Гэта яшчэ нішто — сякеру перакінуць вярсты за тры,— а то, бывала, трэба на будынак бярвенне, дык пойдзе каторы ў лес, вырве дрэва з карэннем ды так і валачэ на гарадзішча, а то камень прыйдзецца прыставіць, дык ён возьме яго дый шыбане за вярсту ці больш, проста на гарадзішча. Некаторыя кідалі такія вялізныя каменні, што былі ў паўсажня велічынёю, але не заўсёды гэтакія каменні даляталі да гарадзішча. А то ёсць мясціны, што зусім закіданыя каменнем. Дзяды казалі — тут асілкі адзін супроць аднаго ваявалі... Яны і звяроў забівалі каменнямі, ад таго каменні і ляжаць аж да сягоння па лесе. А далей гаварылі старыя, што асілкі пайшлі адсюль, як толькі перавяліся ў лясах звяры і паменшала ў вадзе рыбы. З таго часу і гарадзішчы іхнія запусцелі, бо пасля іх не скора прыйшлі сюды нашы дзяды, якія абралі сабе лепшыя мясціны, каб сеяць жыта і скаціну разводзіць.


ПАЛЕШУКІ I ПАЛЕВІКІ


Было ў бацькі дванаццаць сыноў, ды ўсе яны былі вельмі ўдалыя хлопцы. Жылі ў цёмным лесе, дзе вадзілася шмат усялякага звяр’я, пасвілі сваё гаўяда ды лавілі зверыну.

Суседзі жылі далёка і рэдка рабілі ім шкоду, бо баяліся ўдалых хлопцаў. Жылі тыя разам і слухалі старога бацьку, а ён ужо сівенькі, бы лунь, сядзеў сабе ў кажушку ды камандаваў. I быў у іх лад, і ўсім было добра.

Яны ўсе пажаніліся і мелі шмат дзяцей, але ўсе слухаліся старога, і кожны рабіў сваю справу.

Толькі вось памёр стары бацька, і пачалі жанкі сварыцца паміж сабою, пачалі калаціцца ды падбухторваць сваіх гаспадароў. I такая ў іх пайшла калатня, што і жыцця няма. Ведама, калі бабы чаго захочуць, то і сам чорт іх не пераставіць. А тут яны ў адзін голас крычаць: дзяліцца ды дзяліцца.

Пачалі браты дзяліцца. Калаціліся, калаціліся яны, пакуль дзялілі гаўяда ды ўсё дабро, а як пайшлі дзяліць зямлю, дык так пачалі біцца, што чуць адзін аднаго не пазабівалі.

Калоцяцца браты паміж сабою за зямлю, захопліваюць чужыя дзялянкі, і няма ў іх спакою.

Толькі два малодшыя браты жылі паміж сабою вельмі згодна: куды адзін, туды і другі. Не захацелі яны калаціцца з братамі; кінулі сваю бацькаўшчыну дый пайшлі ў свет шукаць сабе зямлі.

От занялі ды і пагналі яны свой статак, зрабілі з двух дубоў з карэннямі вялізныя сані, запрэглі дванаццаць пар валоў, наклалі ўсялякага дабра, яшчэ пасадзілі жанок з дзецьмі ды і паехалі па пяску!

Працяглі трохі валы дый сталі, не могуць цягнуць сані па пяску. От большы брат давай падкладваць упоперак пад палазы круглыя калодкі. Коцяцца калодкі, і сані паўзуць уперад.

Надакучыла меншаму брату падкладваць калодкі пад палазы, от ён і кажа:

— Давай, братка, зробім такую прыладу, каб калодкі заўсёды круціліся пад палазамі,— ды зрабілі яны колы.

Лёгка пацяглі валы, так што яшчэ браты самі селі на воз. Едуць яны, едуць і пад’язджаюць да вялікай рэчкі. Шукалі, шукалі, нідзе не знайшлі плыткага месца, каб пераехаць уброд. А тут усхадзілася вялікая бура. Лес раве, бы звер. Вецер ломіць дзераўлякі, бы баба кастрыцу, дый кідае на зямлю і ў раку. Плыве па вадзе дзерава, бы плыты.

Зірнуў на тое малодшы брат ды і здагадаўся, як перабрацца цераз раку. От давай яны з братам лавіць на рацэ дзерава, звязваць яго разам і рабіць плыт.

Сунялася бура, падагналі яны той плыт шчыльна да берага, запрэглі валоў і ўзвезлі воз на плыт. Стаяць на плыце, кіруюць доўгімі жэрдкамі, а плыт сам і плыве з вадою.

Аднесла плыт далёка, але вось ён і прыстаў да другога берага. Пабачыла гаўяда, што валы паплылі па рацэ на другі бок, кінулася яно ў ваду ды і пераплыло цераз раку.

Паехалі браты далей і забраліся ў такі лес, што і канца яму нямашака. Не могуць далей ехаць — лес не дае. Пачалі яны церабіць дарогу ды масціць грэблі. Але дзе там: чым далей, тым лес гусцее, а ў ім такая тхлань і нетры, што і выбрацца нельга.

От і кажа большы брат:

— Астануся я тут, не магу выбрацца з лесу.

I застаўся ён сярод таго лесу. I назвалі яго і дзяцей яго палешукамі.

Малодшы ж брат настойліва працярэбліваў дарогу, масціў грэблі, клаў кладкі і ехаў усё далей. Можа, і цяпер на Палессі яшчэ ёсць тыя прасекі ды грэблі, што нарабіў той упарты чалавек. Ці доўга яны ехалі на сваім возе, як убачылі, што лес пачаў радзець, пачалі трапляцца прагаліны, палянкі ды палі; яны спыніліся там і сталі разрабляць поле. Затым-то і назваліся яны палевікамі.

Потым размножыліся і палешукі, і палевікі, занялі пусты лес дый пачалі жыць адны каля другіх побач.

Праз немалы час у палешукоў і палевікоў
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Элизабет Гилберт - Есть, молиться, любить - читать в ЛитвекБестселлер - Андрей Валентинович Жвалевский - Время всегда хорошее - читать в ЛитвекБестселлер - Розамунда Пилчер - В канун Рождества - читать в ЛитвекБестселлер - Олег Вениаминович Дорман - Подстрочник: Жизнь Лилианны Лунгиной, рассказанная ею в фильме Олега Дормана - читать в ЛитвекБестселлер - Джон Перкинс - Исповедь экономического убийцы - читать в ЛитвекБестселлер - Людмила Евгеньевна Улицкая - Казус Кукоцкого - читать в ЛитвекБестселлер - Наринэ Юрьевна Абгарян - Манюня - читать в ЛитвекБестселлер - Мария Парр - Вафельное сердце - читать в Литвек