душ. Елі мы мякіну, мяшаную з грэчкаю, і так гадаваліся. А як Андрэй падрос мой, дык казаў:
— Маці дарагая, не бядуйце, скора будзе шчаслівае і добрае жыццё для ўсяго народа.
Я адна цяпер жыву, уся сям’я мая загінула, а савецкая ўлада дала мне пенсію.
Дзеці мае, чатыры душы, памерлі праз пабоі белапалякаў, і муж мой, пасля таго як сына расстралялі, счарнеў ўвесь, так перажываў, знясілеў і хутка памёр. ......
Дзеці мае рабочыя людзі былі — і касілі, і малацілі, усякую работу рабіць маглі, але не дажылі яны да нашага часу.
Але цешыць сэрца тое, што сын мой, якога я выхавала, за народ змагаўся; хоць кроў сваю праліў, але ўнукі нашыя знайшлі долю на вольнай ад панскай нечысці зямлі.
Калі немцы ў Беларусь улезлі, як збродлівыя свінні ў чужы агарод, пачаў самы галоўны іхні, Гітлер, выхваляцца на ўвесь свет — і па радыё гаварыць, і ў газетах пісаць: — Няма такой сілы, каб маю сілу змагла адолець, і народа такога, якога б я не сагнуў у тры пагібелі. А ў нашым сяле пастух быў. Не сказаць каб асілак які: і росту сярэдняга, і ў плячах не надта шырокі. Праўда, бычка-трацячка за рогі на калені ставіў. Слухаў ён, слухаў Гітлера дый кажа: — Каб ты на свеце так жыў! Хто многа хваліцца, той хутка паваліцца. Хваліўся і воўк, што ў жывога каня падковы з ног здзярэ, але сам дамоў без зубоў прыйшоў. Будзе гэтак і табе. Дайшло яго слова да Гітлера, загадаў ён схапіць пастуха і прывесці да сябе. — Ты,— кажа,— у маю сілу не верыш? А пастух — яму: — Дзед мой і бацька ўсім праўду ў вочы казалі і мне так загадалі. Не веру! — А чаму? — пытаецца Гітлер. — Ці ж ты не чуў, што я — другі Напалеон? — Не ведаю,— адказвае пастух,— можа, на полі ён і быў, а толькі на Бярозе ў нас ад яго шапка ды рукавіцы засталіся. Дзед мой яго там цэпам біў. — Я мацней за Вільгельма! — упёрся Гітлер. — Гэтага не ведаю,— кажа пастух.— Не быў я, калі вы з Вільгельмам дужаліся. Але мой бацька і Вільгельма біў. — А ты сам маю сілу бачыў? Паскроб пастух патыліцу: — Бачыць-то бачыў... Толькі да сілы яшчэ розум трэба, а вось розуму я і не бачыў. Зарагатаў Гітлер: — На чорта мне той розум? Без яго я ўсю Еўропу згроб і палову Расіі ўжо ўзяў. — Узяў, ды не панёс... — А чым жа вы такія моцныя? — пытаецца Гітлер. — А мы слова адно ведаем: калі скажаш яго, дык у ворага сілы ўбавіцца, а ў нас прыбавіцца. — Скажы мне гэта слова,— пачаў прасіць Гітлер,— можа, яно і мне прыдасца. — На пятлю хіба? Ад гэтага слова ты скапыцішся. Ад яго рэкі разліваюцца, пушчы з месца кранаюцца, віхры ды мяцеліцы ўзнімаюцца і ўсё на ворага рушыць. Яно крэпасці разбурае. Гэта самае моцнае слова ў свеце.— I, не чакаючы больш, як крыкне: «За Радзіму!» У Гітлера адразу палова цела аднялася, вочы на лоб палезлі. А на ўсёй Беларусі пушчы ажылі — і лес, і людзі на немца пайшлі. Зямля пад нагамі ў ворага загарэлася. I ўсё таму, што нашы людзі самае моцнае слова ў свеце ведалі.
САМАЕ МОЦНАЕ СЛОВА Ў СВЕЦЕ