Литвек - электронная библиотека >> Луций Апулей и др. >> Классическая проза и др. >> Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою >> страница 85
часы iмператараў былi заснаваныя ўжо амаль ва ўсiх правiнцыях у вялiкiх гарадах.

…год пачаў хiлiцца ў бок Казярога. — Сонца ўступае ў сузор'е Казярога на пачатку зiмы.


КНIГА ДЗЕСЯТАЯ
Трыбун. — Ваенныя трыбуны камандавалi легiёнамi. Пры кожным легiёне было 6 трыбунаў, якiя неслi службу па чарзе.

Этыокл i Палiнiк — сыны Эдыпа, мiж якiмi трывала непрымiрымая варожасць за ўладу над Фiвамi. Iх барацьба закончылася смерцю абодвух. Гэты мiф паслужыў сюжэтам трагедыi Эсхiла "Сямёра супраць Фiваў".

Фiней — легендарны фракiйскi кароль, якi па падказцы злой мачыхi асляпiў сваiх сыноў ад першай жонкi. У пакаранне за гэта гарпii (крылатыя страшыдлы з дзявочымi тварамi) вырывалi ад яго ежу i паганiлi сваiмi нечыстотамi ўсё, чаго не маглi панесцi з сабой.

Аслiная Пасiфея. — Бог Пасейдон, загневаўшыся на крыцкага цара Мiноса, змусiў яго жонку Пасiфею закахацца ў быка. Плодам гэтага захаплення быў чалавекабык Мiнатаўр.

Iдэйская гара. — Iда — горны хрыбет у Малой Азii, ля падножжа якога знаходзiлася старажытная Траянская дзяржава.

Эфебы — афiнскiя юнакi ва ўзросце 18–20 гадоў, якiя неслi пагранiчную службу. Стаўшы эфебам, юнак апранаў хламiду (адмысловага пакрою плашч).

Кадуцэй — жазло вяшчальнiка, выразанае з дрэва ў форме стрыжня, абвiтага дзвюма змеямi, Меркурый — вяшчальнiк багоў, дзеля таго ягоным атрыбутам з'яўляецца кадуцэй, а таксама крылы.

Кастар i Палукс (Палiдзеўк) — блiзняты, сыны Леды. Бацькам Кастара быў смяротны, а бацькам Палукса — Зеўс.

Паламед — адзiн з герояў Траянскай вайны. Адысей i Агамемнан, пазайздросцiўшы яго хiтрасцi i розуму, падкiнулi ў яго палатку золата i падробленае пiсьмо, як быццам ад Прыяма, i абвiнавацiлi ў здрадзе. Народ забiў яго каменнем.

…пераносiў ганеннi за разбэшчванне моладзi… — Маецца на ўвазе Сакрат, якога абвiнавацiлi ў бясчэсцi i ў разбэшчваннi моладзi i асудзiлi на смерць.

Кянхрэй (цяпер Кенхрыес) — галоўная гавань Карынфа. Апулей называе морам Саранiцкi (Эгiнскi) залiў Эгейскага мора.


КНIГА АДЗIНАЦЦАТАЯ
Сястра Феба (Апалона) — Артэмiда, якая лiчылася, мiж iншым, апякункай парадзiх. Эфес у Малой Азii быў галоўным цэнтрам яе культу.

Гiпербарэйскiя грыфы, народжаныя iншым светам. — Старажытныя размяшчалi казачны край гiпербарэяў на крайняй поўначы (туды не далятае халодны вецер Барэй), на мяжы гэтага свету са светам антыподаў.

Аўгустава гавань — Острыя ў вусцi Тыбра, марскi порт Рыма.

Тырс — жазло, абвiтае плюшчом i лiстамi вiнаграду i ўвянчанае сасновай шышкай. Тырс i плюшч — эмблемы Дыянiса, атаясамленага з Азiрысам.