Литвек - электронная библиотека >> Сельма Лагерлеф и др. >> Роман и др. >> Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў >> страница 112
калісьці быў пахаваны на могілках замест чалавека. Паводле павер'я, дух якога, на трох нагах і без галавы, бадзяецца па начах на могілках, прадракаючы пагібель кожнаму, хто яго ўбачыць, бо іменна гэты конь перавозіць людзей пасля смерці ў царства мёртвых.

(обратно)

8

У апошні перыяд вайны краіны — удзельніцы Паўночнага Саюза (Данія, Рэч Паспалітая, Расея) — узмацнілі ваенныя дзеянні супраць Швецыі. Кароль Аўгуст вярнуў сабе польскі трон, і шведскія войскі былі выгнаны з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Дацкія войскі ўварваліся ў паўднёвую Швецыю, Расея заняла Фінляндыю, Эстляндыю, Ліфляндыю, Аландскія выспы.

(обратно)

9

Карл XII быў вельмі папулярны сярод салдат свайго войска, якім імпанавалі яго асабістыя якасці — храбрасць, самавалоданне, сіла волі.

(обратно)

10

Сэтар — невялікае паселішча тыпу хутара на аддаленых ад жылля лясных пашах.

(обратно)

11

Пастар-ад'юнкт — другі святар, якога прызначалі ў дапамогу пастару ў некаторых прыходах.

(обратно)

12

Ленсман — службовая асоба, прадстаўнік каралеўскай улады на месцах.

(обратно)

13

30 жніўня 1721 г. быў заключаны мірны дагавор паміж Расеяй і Швецыяй (Ніштацкі мір), згодна з якім да Расеі адышлі Інгерманландыя, Ліфляндыя, Эстляндыя, Выбарг і паўднёва-заходняя Карэлія.

(обратно)

14

У 1713 г., насуперак забароне Карла XII, быў скліканы рыксдаг, на якім разгарнуліся дэбаты наконт далейшага палітычнага курсу краіны. Большасць членаў рыксдага рашуча патрабавала неадкладнага заключэння міру.

(обратно)

15

Гатэнйельм — Ларс (Ласэ) Андэрсан Гатэ (1689–1718) — вядомы шведскі марак. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, плаваў на шведскіх і замежных гандлёвых суднах. У час Паўночнай вайны арганізаваў каперскую флатылію (гл. ніжэй). Нажыў вялікія багацці і часткова субсідзіраваў каралеўскую казну. У 1715 г. яму быў нададзены дваранскі тытул, пасля чаго стаў называцца Гатэнйельмам. Узвышэнне яго было адмоўна сустрэта шведскай арыстакратыяй, бо яго падазравалі ў сувязях з піратамі. Загінуў у марской бітве пры Гётэборгу.

(обратно)

16

Капер — уладальнік судна ці флатыліі, які займаецца ў час вайны марскім разбоем у нейтральных водах. У адрозненне ад піратаў каперы нападалі толькі на варожыя судны з ведама свайго ўрада, атрымліваючы на гэта спецыяльную грамату. Каперства існавала ў Эўропе да сярэдзіны XIX ст.

(обратно)

17

Царква ў прыходзе Ансала, дзе знаходзілася сядзіба Гата, якая належала бацькам Гатэнйельма.

(обратно)

18

Недакладнае выкладанне гістарычнага факту. У сапраўднасці Гатэнйельм заўважыў на адным з захопленых дацкіх суднаў два мармуровыя саркафагі, якія прызначаліся для дацкага караля Фрэдэрыка IV і яго жонкі. Датчане прапанавалі за іх вялікі выкуп, але Гатэнйельм заявіў, што мае намер пакінуць іх для сябе і сваёй жонкі. Тады па загаду дацкага ўрада былі выраблены два якраз такія ж самыя саркафагі з імем і гербам Гатэнйельмаў, і шведскі капер пагадзіўся ўзяць іх у абмен на каралеўскія. Гэтыя саркафагі ўстаноўлены ў ансальскай царкве, у магільным склепе Гатэнйельмаў, і ў адным з іх пахаваны Ларс Гатэ.

(обратно)

19

Рагнар Лодбрак, ці Рагнар Скураныя Штаны — герой вядомай ісландскай сагі і хронікі Саксона Граматыка. Здзейсніўшы мноства подзвігаў, Лодбрак трапіў у палон да англійскага караля Эле, быў кінуты ў змяіную яму і загінуў. Яго сыны адпомсцілі за яго, уварваўшыся ў Англію і забіўшы караля Элу. Прататыпам Лодбрака паслужыў дацкі важак вікінгаў, які жыў у сярэдзіне IX ст. У яго было пяць сыноў, якія ўзначалілі паход вікінгаў у Англію.

(обратно)

20

Каралінамі называліся салдаты арміі Карла XII (ад лац. Carolus — Карл).

(обратно)

21

Кароль Фрэдрык (1676–1751) — кароль Швецыі (1720–1751). Быў жанаты на Ўльрыцы Элеаноры, сястры Карла XII, з'яўляўся яго ваенным паплечнікам і пасля яго смерці дамогся права на атрыманне ў спадчыну шведскага трона.

(обратно)

22

Маецца на ўвазе глухі лясны раён на поўначы Вермланда, месца пасялення фінскіх каланістаў, якія жылі ў вялікай галечы.

(обратно)

23

Клянуся гонарам! (фр.)

(обратно)

24

Божа мой! (фр.)

(обратно)