Литвек - электронная библиотека >> Вацлаў Ластоўскі и др. >> Современная проза >> Дрэва вечнасці >> страница 156
ўпэўненая, што Вінцук — там… Як жудасны акорд бязлітаснасці, ударыў царкоўны звон. Ад царквы бегла, спатыкаючыся ў снезе, знаёмая постаць… Вінцук! Ён быў на ранішняй службе! Дзякуй Табе, Госпадзе! І яшчэ дзякуй, што на вачах столькіх сведкаў — вартаўнік невінаваты! Ім не ўдасца «павесіць» на яго гэты пажар.

— Бензінам палівалі, сволачы, — безнадзейна заўважыў Андрэевіч.

Мы стаялі і глядзелі на полымя, якое высоўвала д'ябальскія языкі адначасова з усіх вокнаў. Вінцук паспрабаваў адчыніць дзверы і забегчы ў дом, але гэта было немагчыма. Заставалася стаяць побач і назіраць. Другі паверх, там, дзе знаходзілася майстэрня, ужо ўвесь выгарэў.

Я баялася глядзець на Вінцука. Яшчэ адзін удар пад дых… Ці вытрымае?.. Мне здавалася, ён зараз кінецца ў агонь. На ўсялякі выпадак я моцна ўхапіла яго за рукаў ватоўкі.

Вінцук адарваў позірк ад палаючага дома, абняў мяне за плечы.

— Скляпенне застанецца цэлым, там дзверы жалезныя. Забярэш і анёла, і скульптуру, і чарапкі.

Я зірнула яму ў вочы. Яны былі ясныя… Ён нават паспрабаваў усміхнуцца:

— Я ўсё роўна цябе намалюю. І не трэба зноў глядзець на мяне, як на няшчасную ахвяру. Я нічога не страціў. Усё — ува мне, са мною. Калі, вядома, ты… Ведаеш, ты мела рацыю. Унутраная воля — гэта глупства. Я пазбавіўся яе — і не шкадую, цяпер у мяне ёсць тое, што я баюся страціць, вельмі баюся.

Ага, сумняваецца! Вось і добра, у мужчыне нельга знішчаць паляўнічы інстынкт, боязь згубіць тваю прыхільнасць. Асабліва калі спадзяешся пражыць з гэтым мужчынам доўга-доўга, да канца зямнога жыцця — і сустрэцца ў нябесным. Ды калі яшчэ маеш справу з выбітным талентам. Ох, нялёгка мне з ім давядзецца…

Так што Нюта мела рацыю.
Якое там нармальнае жыццё…
Радаслаў Дудкоўскі, калі даведаўся, за каго я выйшла замуж, цэлы год аплакваў маю легкадумнасць ва ўсіх кампаніях. Праўда, другая жонка ад яго паспела ўжо за гэты час збегчы, так што ён хутчэй плакаў па сабе, незразуметым. Альберцік жа толькі канстатаваў:

— Я так і ведаў, што мне не давядзецца перапісваць сваю «Князёўну» ў зялёных колерах. Хаця, магчыма, і варта было б…

2000

Заўвагі

1

Кічэра — бязлесная гара (аўт.).

(обратно)

2

Царынка — абгароджаная сенажатка недалёка ад хаты (аўт.).

(обратно)

3

Астрыва — сухая яліна з галінамі, на якіх сушыцца сена (аўт.).

(обратно)

4

Чугайстыр — міфічная істота, добры лясны дух.

(обратно)

5

Флаяра — гуцульская дудка, якая, як і сапілка, выразаецца з дрэва і нагадвае беларускую жалейку.

(обратно)

6

Чэрас — полая скураная дзяга, у якой носяць грошы.

(обратно)

7

Табіўка — скураная сумка, якую носяць цераз плячо на рэмені.

(обратно)

8

Гугля — верхняе суконнае адзенне накшталт каўказскай буркі.

(обратно)

9

Дзёбня — суконная сумка, якую носяць цераз плячо на шлейцы.

(обратно)

10

Капчуры — від зімовых штаноў у гуцулаў.

(обратно)

11

Паланіна — высакагорны луг.

(обратно)

12

Варынне — агароджа з драўляных жэрдак (аўт.).

(обратно)

13

Стая — драўляны шалаш, у якім жывуць аўчары і робяць сыр (будз, брынзу) (аўт.).

(обратно)

14

Струнка — паветка, дзе дояць авечак (аўт..).

(обратно)

15

Козар — казіны пастух (аўт.).

(обратно)

1

Ад выдавецтва. Мы даручылі кіраўніку нашага выдавецтва праверыць паданае тут аб Зямельчыцу, які даў нам такую спраўку: «Сказанае аб Зямельчыцу вядома немаль усім старасвецкім пісьменнікам: Herodotus IV, 93, 94; Arian expedit Aleksandri lib I; Hellanikus (etymolog. magn. voce; Pomp. Mela II, 2; Strabon VII, 2977). Аб славянскім народзе (...) гаворыцца, што гэта наймужнейшы і найсправядлівейшы народ спаміж славянаў; вераць, штопа смерці ідуць да свайго бога Zamolxisa, які лічыцца імі за тую ж істоту, што і Gebeleisis (Herodot). Некаторыя грэкі даводзілі, што Zamolxis — Зямельчыц быў Піфагоравым нявольнікам і піфагораўскую навуку аб загробным жыцці пашырыў паміж сваіх аднапляменцаў — гетаў (Strabon). Што, безумоўна, памылкова, бо Зямельчыц жыў куды раней за Піфагора, найменш сто ці паўтараста гадоў. Памылкова такжа сцверджанне Герадота,што геты Gebeleisisa (Найвельшага — Optimus) мелі за адну і тую ж асобу з Зямельчыцам, які пашыраў навуку аб адзінай першапрычыне. а знача быў толькі абагомленым чалавекам. З навейшых пісьменнікаў аб Зямельчыцу (Zamolxis) пісалі: de Brosse i d'Anville ў memoires de l' acad. des inscript. T.XXXV et XXV ды Ernest Gotfried Grodeck у развагах, de immortalitatis quam Getis persuasisse dicitur Zamolxo ratione; а так-жа ў яго: Graecorum de Zamolxide fabule.

(обратно)

2

Ад выдавецтва. З пісьменніка Меандра (323 г. да Н.Х.) даведваемся, што Зямельчыц пашыраў навуку вельмі падобную, у агульных рысах, да будызму, але вынікаўшую з недраў мыслі дака-гецкага племя.

(обратно)

3

Kronos (грэц.) — час. Кон — круг, круг гадавы; як нямецк. Gott — год.

(обратно)

19

Атрамант (уст.) — тое, што і чарніла.

(обратно)

20

Саят-Нова (сапр. Аруцюн Саадзян; 1712—1795) — армянскі паэт, буйнейшы прадстаўнік армянскай свецкай сярэдневяковай паэзіі.

(обратно)

21

Вуаль — лёгкая празрыстая тканіна.

(обратно)

22

«Сатырыкон» — штотыднёвы часопіс сатыры і гумару ліберальна-буржуазнага кірунку; выдаваўся ў 1908—1914 гг.

(обратно)

23

Гэты і два наступныя куплеты песні ў арыгінале апавядання даюцца па-польску (рэд.)

(обратно)

24

Мая віна, мая вялікая віна (лац.).

(обратно)