Литвек - электронная библиотека >> Джаан Роўлінг >> Детская фантастика и др. >> Гары Потэр і таемны пакой >> страница 80
вызваліў Добі! — звяняшчым голасам праспяваў эльф, не адрываючы ад Гары ўдзячных вачэй, у якіх адлюстроўвалася месячнае святло, якое лілось у  акно. — Гары Потэр вызваліў Добі!

— Гэта адзінае, што я мог зрабіць для цябе, Добі, — ухмыльнулся Гары. — Толькі абяцай больш не ратаваць мне жыццё.

Выродлівы карычневы твар эльфа раптам разлезся у найшырэйшай, зубастай усмешцы.

— У мяне толькі адно пытанне, Добі, — сказаў Гары, калі Добі дрыготкімі ад хвалявання рукамі стаў нацягваць на нагу бруднаю шкарпэтку. — Ты казаў, што ўсё гэта не мае нічога агульнага з Тым-Каго-Не-Павінны-Былі-Успамнаць, памятаеш? Што ж...

— Я жадаў даць вам ключ, сэр, — сказаў Добі, пашыраючы вочы так, як быццам тлумачыў відавочнае, — я даваў ключ. Чорны Лорд, да таго як змяніў імя, мог звацца як заўгодна, разумееце?

— І праўда, — невыразна вымавіў Гары. — Ну, я лепш пайду. А то там бяседа, ды і мая сяброўка Герміёна павінна ўжо ачуняць...

Добі абхапіў Гары рукамі за стан і абняў яго.

— Гары Потэр больш вялікі, чым думаў Добі! — усхліпнуў ён. — Бывай, Гары Потэр!

І, з апошнім гучным трэскам, Добі знік.

Гары пабываў ужо на некалькіх школьных бяседах, але такога яшчэ не было. Усе былі ў піжамах, а святкаванне доўжылася ўсю ноч. Гары не мог вылучыць, які момант спадабаўся яму больш за ўсё: калі   Герміёна кінулася яму насустрач з крыкамі: "Ты раскрыў злачынства! Ты раскрыў злачынства!", або калі  Джасцін кінуўся ад хафлпафскага стала, каб паціснуць (так палка, што ледзь не вывярнуў) яму руку, прыносячы незлічоныя выбачэнні, або калі а палове на трэцюю абвясціўся Хагрыд і так дужа абняў за плечы   Гары і Рона, што яны абодва ткнуліся насамі ў талеркі з бісквітамі, або чатырыста ачкоў, якія яны з Роном прынеслі роднаму каледжу, надзейна замацаваўшы школьны кубак за "Грыфіндорам" вось ужо другі год запар, або аб'ява прафесара МакГонагал аб тым, што, у якасці падарунка ўсёй школе, іспыты адмяняюцца ("О, не!" — ахнула Герміёна), або калі Дамблдор паведаміў, што, нажаль, прафесар  Локхард не зможа застацца ў школе на наступны год, у сувязі з тым, што яму трэба ехаць аднаўляць памяць. Да крыкаў, прывітаўшых гэтую навіну, далучылася прыстойная колькасць настаўніцкіх галасоў.

— Які жаль, — сказаў Рон, запіхваючы ў рот пончык з сочывам, — ён так да мяне прывязаўся.

Астатак семестра расчыніўся ў асляпляльным сонечным ззянні. Жыццё ў "Хогвартсе" патроху наладжвалася, за тым малаважным выключэннем, што ўрокі па абароне ад сіл зла былі скасаваныя ("ну, у гэтым мы ўжо спрактыкаваліся," — сказаў Рон засмучанай Герміёне), а Люцыюса Малфоя выключылі з кіравання школы. Драко больш не расхаджваў па школе з гаспадарскім выглядам. Наадварот, ён выглядаў пакрыўджаным і змрочным. А вось Джыні зноў была вясёлая і шчаслівая.

Як заўсёды, час з'яжджаць дахаты падышоў залішне хутка. Гары, Рон, Герміёна, Фрэд, Джордж і Джыні селі ў адно купэ. Яны пастараліся ўзяць як мага больш ад апошніх некалькіх гадзін перад вакацыямі, калі ім яшчэ дазвалялася чараваць. Яны гулялі ў выбухаюшчыя хлапушкі, запусцілі апошнія філібустэраўскія петарды і патрэніраваліся ў абяззбройванні адзін аднаго з дапамогай магіі. Гары рабіў у гэтым вялікія поспехі.

Яны ўжо амаль пад'ехалі да вакзалу Кінгс-Крос, калі Гары раптам успомніў адну рэч.

— Джыні — а за якім заняткам ты заспела Персі, аб чым ён забараніў казаць?

— Ах, гэта, — хіхікнула Джыні, — Ну... у Персі з'явілася дзяўчына.

Фрэд выпусціў стос кніг на галаву Джорджу.

— Што?

— Гэта стараста з "Равенкла", Пенелопа Крысталуотар, — растлумачыла Джыні. — Гэта ёй ён пісаў усё мінулае лета. Ён увесь час таемна сустракаўся з ёй у школе. І я заспела іх, калі яны цалаваліся ў пустым класе. Ён так знерваваўся, калі яна — ну, вы разумееце — калі на яе напалі. Вы не будзеце яго дражніць? Не? — дадала яна ўсхвалявана.

— Не смеем і марыць аб гэтым, — сказаў Фрэд з выглядам імянінніка.

— Ні ў якім разе, — драпежна ўхмыльнуўся Джордж.

"Хогвартс-Экспрэс" запаволіў ход і спыніўся.

Гары дастаў пяро і кавалачак пергамента і звярнуўся да Рону з Герміёной.

— Гэта завецца "нумар тэлефона", — сказаў ён Рону, двойчы надрапаў адныя і тыя ж лічбы, разарваў пергамент напалам і працягнуў сябрам. — Летась я распавядаў твайму таце, як карыстацца тэлефонам — ён ведае. Патэлефануй мне да Дурслі, добра? Я не вынесу цэлых два месяца сам-насам з Дадлі ...

— Твае дзядзька і цётка будуць ганарыцца табой, так? — сказала Герміёна, калі яны сыйшлі з цягніка і ўліліся ў натоўп, які спяшаўся да чароўнага бар'ера. — Калі пазнаюць, што ты зрабіў сёлета?

— Ганарыцца? — перапытаў Гары. — З глузду з’ехала? Столькі магчымасцяў памерці, а я ні адной не скарыстаўся? Ды яны ўзвар'яцеюць!...

Усе разам хлопцы прайшлі скрозь бар'ер і вышлі ў свет маглаў. 

Гары Потэр і таемны пакой. Иллюстрация № 19 Канец.