Литвек - электронная библиотека >> Джаан Роўлінг >> Детская фантастика и др. >> Гары Потэр і Вязень Азкабана >> страница 98
ці ён сурочыў Стралу? — прамовіў Рон. — АЙ!

Маленечкая скапа, што сядзела ў ронавым кулаке і шчасліва вухала ў задавальненні дзюбанула яго ў палец.

“Крукшанс схадзіў дзеля мяне ў офіс Савінай пошты. Я скарыстаўшыся тваім імем запатрабаваў, каб яны перавялі табе колькасць залатых галеёнаў са сховішча нумар семсот адзінаццаць — майго ўласнага. Лічы гэта падарункам ад хроснага на трынаццацігоддзе.

Таксама хачу папрасіць прабачэнне, за тое, што магчыма напалохаў цябе ў тую ноч, калі ты ўцёк з дому твайго дзядзькі. У меня не было іншай магчымасці зірнуць на цябе, перад тым, як накіравацца на поўнач, але думаю, што толькі дадаў табе дадатковага непакою.

Прыкладаю да свайго ліста нешта, што зробіць твой наступны год у Хогвартсе крыху больш шчаслівым.

Халі будзе патрэба ўва мне, пішы. Твая сава знойдзе мяне.

Пазней напішу яшчэ.

Сірыюс”

Гары зноўку з нецярплівасцю зазірнуў у капэрту. Там быў яшчэ адзін кавалак пергаменту. Гары хутка прачытаў яго і раптоўна адчуў як па яго целу разліліся цеплыня і задавальненне, быццам ён адным глытком выпіў цэлую пляшку вяршковага піва.

“Гэтым лістом, я, Сірыюс Блэк — хросны бацька і апякун Гары Потэра, даю яму дазвол на наведванне Хогсміда па выходных днях”

— Для Дамблдора падобнага дазволу будзе дастаткова! — шчасліва заўважыў Гары. Ён зноў зірнуў на сірыюсаў ліст.

— О, тут ёсць пастскрыптум...

“Мяркую, твой сябра — Рон, пажадае пакінуць гэтую саву, бо праз мяне ён застаўся без пацука.”

Ронавы вочы пашырыліся. У тое ж імгненне скапа ўзрушана вухнула ў яго кулаке.

— Пакінуць? — неўпэўнена прамовіў Рон. Ён на імгненне зірнуў на саву і да вялікага здзіўлення Гары і Герміёны сунуў яе пад мыску Крукшанса.

— Як ты лічыш, — спытаўся ён у ката, — гэта сапраўдная сава?

Крукшас заваркатаў у адказ.

— Мяне гэта задавальняе, — шчасліва прамовіў хлопец. — Я бяру яго.

Гары чытаў і перачытваў пергамент ад Сірыюса ажно пакуль яны не даехалі да Кінг Крос. Ён усё яшчэ сціскаў яго ў руках, калі разам з Ронам і Герміёнаю прамінуў праз бар’ер на платформе дзевяць і тры чвэрці. Гары адразу ж заўважыў барвянатварага дзядзьку Вернана. Ён стаяў на неблагой адлегласці ад містэра і місіс Візлі, насцярожана пазіраючы на іх і, калі ронава маці вітаючыся абняла Гары, найгоршыя дзядзькавы падазроны здавалася падцвердзіліся.

— Я за...тэлефаную табе наконт Кубка Свету! — крыкнуў Рон, калі Гары развітаўшыся з ім і Герміёнаю пакаціў свой вазок з валізаю і клеткай з Хэдвік ў дзядзькаў бок. Той прывітаўся з хлопцам ў сваёй звычайнай манэры:

— Што гэта? — гыркнуў ён, кажучы на капэрту сціснутую ў гарынай руцэ. — Чарговы бланк мне на подпіс? Табе трэба...

— Не, зусім не, — шчасліва прамовіў Гары. — Гэта ліст ад майго хроснага.

— Хроснага? — пырснуў сліной дзядзька Вернан. — Ты не маеш аніякага хроснага!

— Маю! — ззяючы прамовіў Гары. — Ён быў лепшым сябрам маіх таты з мамай. Яго судзілі за забойства, але ён збег з чарадзейскай турмы і зараз ува ўцёках. Ён надта жадае ведаць як я маюся... і чакае ад мяне лістоў... каб праверыць... ці шчаслівы я...

Шырока ўсміхнуўшыся перапалоханаму твару Вернана, Гары накіраваўся да выхаду з вакзалу. Клетка з Хэдвіг хісталася перад яго тварам. І хлопцу здавалася, што надыходзячыя вакацыі будуць значна лепшымі за ўсе папярэднія.


Канец.