дом маіх бацькоў, перш чым зробіш нешта яшчэ. Нават Годрыкава Лагчына пачакае.
— Чаму?
— Біл і Флёр ажэняцца, не забыўся?
Гары здзіўлена зірнуў на яго. Думка аб том, што ўсё ў парадку, калі вяселле ўсё роўна не адмяняюць, была дзіўнай і цудоўнай.
— Так, гэта мы не прапусцім, — нарэшце, пагадзіўся ён.
Яго рука аўтаматычна стулілася над фальшывым Хоркруксам. Але нягледзячы ні на што, нягледзячы ні на цёмны выхілясты шлях, які чакае яго наперадзе, ні на фінальную бітву з Валан дэ Мортам, якая абавязкова адбудзецца — можа, праз месяц, год або дзесяць гадоў, — ён адчуў, як лёгка стала на сэрцы ад усведамлення: заставаўся яшчэ адзін, апошні, залаты дзень міру, каб атрымліваць асалоду ад яго разам з Ронам і Герміёнай.