Литвек - электронная библиотека >> Джаан Роўлінг >> Детская фантастика и др. >> Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Дж. К. Роўлінг Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

I. Узвышэнне Цёмнага Лорда

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Иллюстрация № 1 Двое мужчын узнікнулі з ніадкуль, у некалькіх ярдах адзін ад аднаго на вузкай, залітай светам месяца дарожцы. На працягу секунды яны стаялі, накіраваўшы палачкі адзін аднаму ў грудзі. Затым яны пазналі адзін аднаго, прыбралі палачкі пад мантыі і хутка пакрочылі у адным напрамку.

— Навіны? — папытаў другога больш высокі.

— Найлепшыя, — адказаў Сэверус Снэйп .

Злева дарожку абмяжоўвала дзікая, нізкарастучая ажына, справа — высокая, акуратна падстрыжаная агароджа. Мантыі мужчын развейваліся вакол іх ладыжак.

— Магчыма, я спазніўся, — сказаў Якслі. Яго грубыя рысы твару то з’яўляліся, то зноў знікалі з разадраных галінамі плямаў месяцовага свету. — Гэта было крыху складаней, чым я думаў. Але спадзяюся: ён будзе задаволены. Ты ўпэўнены, што твая навіна будзе добрай?

Снэйп кіўнуў, але ўдакладняць не стаў. Яны звярнулі направа на шырокую дарогу і спыніліся перад каванай жалезнай брамай. Ніхто не зрабіў і кроку. У цішыне абодва ўскінулі левую руку (нібы віталі кагосьці) і прайшлі скрозь браму, быццам гэта быў не цёмны метал, а дым.

Цісавыя агароджы прыглушвлі крокі мужчын. Аднекуль справа данёсся шолах: Якслі ізноў дастаў палачку, накіраваўшы яе над галавой Снэйпа, але крыніца шолаху была не чым ішым як беласнежным паўлінам.

— Люцыюс заўсёды рабіў для сябе няблага. Паўліны… — чмыхнуўшы, Якслі схаваў палачку зваротна пад мантыю.

З цемры ў канцы дарогі ўзнік вялікасны маентак, які зіхацеў дыяментамі вокнаў. Дзесьці ў цёмным садзе, за той стараной агароджы спяваў фантан. Пад нагамі Снэйпа і Якслі, які спяшаліся да дзвярэй, хрумсцеў жвір. Дзверы расхінулася, як толькі яны наблізіліся, прычым без чыйгосьці відавочнага ўдзелу.

Вялікая гасцеўня была слаба асветлена і аздоблена цудоўным дываном, які закрываў большую частку каменнай падлогі. Бледныя твары, з партрэтаў, якія віселі на сценах, праводзілі Снэйпа і Якслі позіркамі, калі тыя праходзілі міма. Двое мужчын спыніліся перад цяжкімі дзеравяннымі дзвярамі, якія вялі ў наступны пакой. Яны затрымаліся на адзін удар сэрца, а затым Снэйп павярнуў бронзавую ручку.

Пакой быў поўны людзей, якія ў маўчанні сядзелі за доўгім дэкаратыўным сталом. Астатняя мэбля была абыякава прыдвінута да сцен. Крыніцай свету ў пакоі быў палыхаючы агонь у прыгожым мармуровым каміну, над якім вісела пазалочанае люстэрка. Снэйп і Якслі на імгненне затрымаліся на парозе. Паколькі іх вочы станавіліся больш прывычнымі да паўзмроку, то іх увагай завалодвала самая дзіўная асаблівасць усёй сцэны: фігура чалавека, які відавочна страціў прытомнасць і вісеў галавой уніз над сталом. Марудна верцячыся, быццам прывязаная нябачнай вяроўкай, фігура адлюстроўвалася ў люстэрку і ў голай адпалірованнай паверхні стала. Ніхто з людзей за сталом не глядзеў на фігуру. Выключэннем быў бледны малады чалавек, які сядзеў акурат пад ей. Ён, здавалася, быў няздольны забараніць сабе глядзець уверх кожную хвіліну.

— Якслі. Снэйп, — чысты, высокі голас раздаўся з галавы стала. — Вы спазніліся.

Камін быў акурат за спіной размаўляючага, таму толькі прыбыўшым было цяжка разабраць нешта большае, чым яго сілуэт. Калі яны наблізіліся, скрозь морак заблішчаў твар, лысы чэрап, падобныя змяіным разрэзы ноздраў і вочы з чырвоным бляскам, зрэнкі якіх былі вертыкальнымі. Ён быў настолькі бледны, што, здавалася, выпускаў жамчужнае ззянне.

— Снэйп, сюды, — Вальдэморт указаў на месца справа ад сябе. — Якслі — поруч з Долахавым.

Двое мужчын занялі адведзеныя ім месцы. Большасць вачэй вакол стала сачылі за Снэйпам, і менавіта да яго першага звярнуўся Вальдэморт.

— Так?

— Мой Лорд, Ордэн Фенікса збіраецца перавезці Гары Потэра з яго цяперашняга месца схову ўначы ў наступную суботу.

Цікавасць вакол стала адчувальна ўзрасла. Некаторыя напружыліся, іншыя ўсхваляваліся, усе ўважліва глядзелі на Снэйпа і Вальдэморта.

— Субота… уначы, — паўтарыў Вальдэморт. Яго чырвоныя вочы ўпіліся ў чорныя Снэйпа з такі пільнасцю, што сёй-той за сталом адводзіў погляд у бок, спалоханны, што ён сам можа асмаліцца лютасцю пільных вачэй. Снэйп, аднак, спакойна глядзеў у твар Вальдэморта. Праз секунду-іншую бязгубы рот Вальдэморта выгнуўся у нешта падобнае на ўсмешку.

— Добра. Вельмі добра. І гэта інфармацыя…

— …з крыніцы, якую мы абмяркоўвалі, — скончыў Снэйп.

— Мой Лорд.

Якслі нахіліўся наперад, каб зірнуць у канец стала на Вальдэморта і Снэйпа. Усе павярнуліся да яго.

— Мой Лорд, я чуў аб іншым.

Якслі чакаў, але Вальдэморт не загаварыў, таму ён працягнуў.

— Доліш, аўрор, згадаў, што Потэра не перавязуць да ночы трыццатага, пакуль хлопчыку не споўніцца семнаццаць.

Снэйп усміхаўся.

— Мая крыніца паведаміла мне, што ёсць планы падлажыць ілжывы след. Напэўна, гэта ён і ёсць. Няма сумненняў, што на Доліша накладзены чары Канфундус. Гэта не першы раз. Ён, як ведама, успрымальны да іх.

— Я запэўніваю вас, мой Лорд, Доліш здаваўся цалкам упэўненным, — сказаў Якслі.

— Калі ён быў пад Канфундус, то не дзіўна, што ён быў упэўнены. — І наогул, Якслі, Упраўленне Аўрораў не будзе далей гуляць ніякай ролі ў абароне Гары Потэра. Ордэн лічыць, што мы пракраліся ў Міністэрства.

— Ордэн хоць аб адной рэчы меркаваў правільна, а? — сказаў нізкі мужчына побач з Якслі. Ён хіхікнуў. За ім рушылі ўслед смяшкі ў розных канцах стала.

Вальдэморт не смяяўся. Яго погляд быў накіраваны наверх, на цела, якое марудна вярцелася. Здавалася, ён паглыбіўся ў свае думкі.

— Мой Лорд, — працягваў Якслі. — Доліш упэўнены, што пры перавозцы хлопчыка будуць выкарыстоўваць усіх аўрораў…

Вальдэморт падняў шырокую белую руку, і Якслі адразу змоўк, пакрыўджана сочачы, як Вальдэморт ізноў звярнуўся да Снэйпа.

— Дзе яны затым збіраюцца схаваць хлопчыка?

— У доме аднога з Ордэна, — сказаў Снэйп. — Паводле крыніцы, месцу надалі разнастайную абарону, якую толькі можа забяспечыць Ордэн і Міністэрства. Я думаю, што ёсць мала шанцаў на яго захоп, як толькі ён апынецца там, мой Лорд, калі вядома Міністэрства не будзе нашым да наступнай суботы. Гэта дало б нам магчымасць знайсці і знішчыць досыць чар, каб прарвацца праз астатнія.

— Ну, Якслі? — Вальдэморт звярнуўся да іншага канца стала. Свет каміна дзіўна ўспыхваў у яго чырвоных вачах. — Міністэрства будз нашым да наступнай суботы?

Усе галовы яшчэ раз павярнуліся. Якслі выпрастаў плечы.

— Мой Лорд, па гэтым пытанні ў мяне ёсць добрыя навіны. Я — з цяжкасцю і пасля прыкладання вялікіх намаганняў —