Литвек - электронная библиотека >> Джаан Роўлінг >> Детская фантастика и др. >> Байкі барда Бідля >> страница 6
Такая чарадзейная палачка годная чалавека, які перамог саму Смерць! Тады Смерць адламала галінку з куста бузіны, які рос на беразе ракі, стварыла з яе чарадзейную палачку і аддала яе старэйшаму брату.

Другі брат быў чалавекам напышлівым. Ён захацеў яшчэ больш зняважыць Смерць і папрасіў у яе моц выклікаць тых, хто памёр. Смерць падняла каменьчык, які ляжаў на беразе, і дала яго другому брату. Гэты Камень, сказала яна, валодае сілай вяртаць тых, хто ўжо мёртвы.

Спытала Смерць малодшага брата, што ён жадае. Малодшы брат быў самы сціплы і самы разумны з усіх братоў, і ён не давяраў Смерці. Таму ён папрасіў тое, што дало б яму магчымасць сысці так, каб Смерць не змагла б яго дагнаць. Незадаволена была Смерць, але нічога не зробіш — аддала яму свой ўласны Плашч-Нябачнік.

Тады адступіла Смерць і прапусціла трох братоў праз мост. Пайшлі яны далей сваёй дарогай і здзіўлена абмяркоўвалі сваю прыгоду ды любаваліся цудоўнымі падарункамі Смерці.

Але неўзабаве кожны з братоў пайшоў сваёй дарогай.

Першы брат вандраваў тыдзень, а можа і больш, і прыйшоў у адну далёкую вёску. Адшукаў ён там чараўніка, з якім ён быў у не ў ладу. Вядома, узброены Старэйшай Палачкай, ён не мог не выйграць двубой, які рушыў за сваркай. Пакінуўшы саперніка мёртвым на зямлі, старэйшы брат адправіўся ў карчму, у якой стаў гучна выхваляцца сілай чарадзейнай палачкі, якую ён адабраў у Смерці, і тым, што з ёю яго ніхто не пераможа.

У тую ж ноч адзін чараўнік пракраўся да старэйшага брата, які ляжаў у сваім ложку і храпеў, наскрозь прасякнуты выпітым віном. Злодзей узяў палачку, і заадно перарэзаў старэйшаму брату горла.

Так Смерць забрала першага брата.

Тым часам другі брат вярнуўся да сваёй роднай хаты, у якой жыў у адзіноце. Узяў ён Камень, што мог вяртаць мёртвых, і тры разы павярнуў  яго ў руцэ. Да яго здзіўлення і захаплення, адразу перад ім з’явілася дзяўчына, на якой ён марыў ажаніцца, але тая памерла вельмі маладой.

Але яна была сумная і халодная, быццам бы была аддзеленая ад яго нябачнай завесай. Хоць яна і вярнулася ў мір жывых, не было ёй тут месца, і пакутавала ад гэтага. Урэшце рэшт, другі брат, ашалеўшы ад безнадзейнай нуды, забіў сябе, каб толькі быць разам з каханай.

Так Смерць забрала да сябе другога брата.

Трэцяга брата шукала Смерць шмат гадоў, ды так у яе гэта не атрымалася. А калі малодшы брат дасягнуў глыбокай старасці, ён сам зняў Плашч-Нябачнік і аддаў яго свайму сыну. Сустрэў ён Смерць як даўняга сябра і ахвотна рушыў услед за ёю, і як раўныя ушлі яны з гэтага свету.