Литвек - электронная библиотека >> Міхась Стральцоў >> Публицистика и др. >> Загадка Багдановіча >> страница 25
наперад, якія меўся напісаць. Іх ён не напісаў. Застаўся адзін «Вянок». Не старайцеся ўплятаць туды новыя кветкі: тыя, што там, ніколі не завянуць. Сплятайце свае вянкі. Не старайцеся адшчыкнуць хоць адзін лісток ад тых лаўраў: тыя лаўры, перш чым стаць імі, былі цернямі. Паглядзіце лепш наўкол сябе: красуе жыта, і красуюць у ім васількі. Віруе жыццё, і нараджаецца ў ім прыгажосць. Жыве паэзія. I вечна свеціць нам і вабіць сваёй загадкай.

…У далёкай Ялце на магіле Багдановіча цвітуць касачы.