Литвек - электронная библиотека >> Іван Навуменка >> Классическая проза >> Вайна каля Цітавай копанкі >> страница 19
зямлёю. Справа была вёска, злева — шырокі расісты луг, а зверху — неба, засеянае, можа, мільярдам зорак. На поплаве хлопцы расклалі агонь і паселі вакол яго ў кружок. Стары Лявон прымасціўся воддаль, накрыўся з галавой кажухом і адразу захроп. Прагныя языкі агню лізалі сухое ламачча, яно весела патрэсквала, і полымя шугала высока ўгору. Ад гэтага цемень яшчэ болей згушчалася, за дзесяць крокаў ад вогнішча цяжка было што-небудзь убачыць. Недзе ў вёсцы, ля клуба, спявалі камсамольцы прыпеўкі пра кудлатага папа і кулака, рыпаў гармонік, а туг на лузе толькі гарэў агонь ды зрэдку пазвоньвалі званкамі коні.

Косця расказваў пра Афрыку. Ён ганарыў так маляўніча і пераканаўча, нібы вандраваў па Афрыцы сам. Яша слухаў і, здаецца, бачыў на ўласныя вочы густыя трапічныя лясы, перавітыя ліянамі, высокія какосавыя палі.мы, на якіх віселі арэхі, кожны велічынёй з галаву. Па афрыканскіх гушчарах блукалі тыгры і львы, у водах блакітнага Ніла плавалі нснажнрныя кракадзілы. Але Яша крочыў за Косцем па Афрыцы і не адчуваў ніякага страху. Побач былі хлопцы, белагаловы Косця. Перад імі, дружнымі і з'яднанымі, адступала ўсё...

Свет раскрываў перад прыціхшымі хлопцамі свае бясконцыя дары і цуды. I было незабыўна хораша ад адчування багацця жыцця, ад таго, што не ўсё яшчэ адкрыта і знойдзена на зямлі, што можна яшчэ быць і магеланамі, і калумбамі. У небе блішчалі зоркі, гарэў агонь, звінелі званкамі коні. I тут ля агню разгараліся і плылі ў неабсяжную далячынь хлапечыя мары...

Яша цяпер разумеў, чаму першамайцы слухаюць Косцю. Ён не быў такі дужы, як руды Алёша, затое ён быў вельмі разумны. Яша дзівіўся: як можна столькі ўтрымаць у галаве? Галава ў Косці, здаецца, была такая самая, як і ў другіх, а ведаў ён, можа, у сто разоў болей...

Пасля пяклі ў прыску бульбу. Ніколі яшчэ Яша не еў такой смачнай бульбы. Яна сама рассыпалася ў роце і была смачнейшай за ўсё, што яму даводзілася да гэтага часу каштаваць.

Аднаго вечара Яша расказваў першамайцам пра гару Багародзіцкую. Слухалі яго ўважліва, а калі ён скончыў, усе змоўклі і запытальна паглядзелі на Косцю.

— Пра царкву, якая затанула, выдумалі, — сказаў Косця. — А гара Багародзіцкая ўзнікла пасля ледавіка.

Косця гаварыў пра ледавікі, якія ішлі з далёкай Поўначы, праўзгоркі, балоты і азёры, утвораныя магутнымі льдамі... Яша слухаў і не мог наслухацца...

Разгаварыліся і пра Пепу. Болыдасць хлопцаў лічыла яго чараўніком.

— Мой дзядзька, які цяпер у горадзе, ведае Пепу, — сказаў Косця. — Ніякі ён не чараўнік. Пепа вучыўся за доктара, а калі горад занялі белыя, ён дапамагаў нашым. За гэта белыя замучылі на яго вачах маці і сястру. Яго самога таксама два разы прастрэлілі кулямі, але ён выжыў. З таго часу Пепа такі.

Косця ведаў вельмі многа. Можа, яму расказваў пра ўсё гэта дзядзька, які працаваў у горадзе і летась прыслаў Косцю валейбольны мяч і сетку...

Першамайка вабіла Яшу, як магніт. Ён ужо не мог пражыць дня, каб не збегаць да белагаловага Косці, не пакруціцца на качэлях. Змітрок Калашкан быў таксама сваім чалавекам на Першамайцы. Яго там паважалі за праўдзівасць і незалежнасць характару. Да першамайцаў хадзілі гуляць Алесь Бахілка і другія хлопцы. Бахілка як камандзір Тарабанавага палка спачатку трохі пабойваўся, але яго таксама ніхто не крануў, і Алесь пасмялеў. Аднаго Аркадзя Панядзелка не любілі на Першамайцы, і ён не паказваў туды носа. Руды Алёша ўсё хварэў, і пра яго ніхто не ўспамінаў. Усім было добра і без Алёшы.

Але Тарабан напомніў пра сябе сам. Аднаго разу, калі Яша вяртаўся з Першамайкі дадому, ён нос у нос сутыкнуўся з Тарабанам. Той сядзеў на беразе Цітавай копанкі і, відаць, спецыяльна пільнаваў Яшу.

— Дзе быў? — грозна спытаў Алёша. Яша хлусіць не ўмеў і расказаў усю праўду.

— Я з вамі пагавару яшчэ, — паабяцаў Алёша. — Не ўцячэ ад мяне ні твой Калашкан, ні Бахілка. Можаш ім перадаць...

І Тарабан, даўшы моцнага кухталя, адпусціў Яшу.

— Калі яшчэ пойдзеш на Першамайку, то будзе не гэтак, — прыгразіў ён. — Зарубі сабе на носе...

Крыўда перапаўняла Яшавы грудзі. Якое права мае гэты Алёша ўсімі камандаваць і з усіх здзекавацца? Рад, што ў яго здаравенныя кулакі. Яша на першым часе не ведаў, што рабіць. Гсці скардзіцца Косцю яму не хацелася. Ён жа ўсё-такі служыў у Тарабанавым войску, і Косця тут ні пры чым. Але Яша нават не дапускаў думкі, што заўтра не пойдзе на Першамайку.

Хлопец пабег агародамі да Калашкана. Змітрок, выслухлўшы навіну, раззлаваўся.

— Я ведаў, што гэты Тарабан будзе яшчэ лезці, — рашуча сказаў ён. — Трэба яго правучыць.

Яны рушылі да Бахілкі. Бахілка спачатку вагаўся, але, калі Яша сказаў яму пра Алёшавыя пагрозы, набраўся ваяўнічасці. Утрох яны падышлі да Тарабанавага двара. Яны хадзілі, можа, цэлую гадзіну і з выклікам свісталі, пакуль Алёша заўважыў іх. Нарэшце ён выйшаў са свайго двара.

— Ногі ліжаце Косцю! — падступіў ён да Калашкана. — Думаеш, гэта вам так пройдзе...

— Ты да нас не лезь, Тарабан, — Змітрок гаварыў спакойна. — Мы будзем рабіць што захочам...

Калашкан хацеў абысці Тарабана, але той загарадзіў яму дарогу. Тады да рудога Алёшы падышлі Яша з Бахілкам.

— Мы цябе не чапаем, і ты нас не чапай, — дрыжачым ад узбуджэння голасам сказаў Яша. — Хопіць табе камандаваць...

Тарабан схапіў Яшу загрудкі. У тую ж хвіліну Калашкан падставіў ножку а Бахілка тузануў яго за плечы. Тарабан упаў а ўсе трое стаялі. Алёша ўсхапіўся. Ён проста шалеў ад злосці. Цяпер ён кінуўся з кулакамі на Калашкана. Паўтарылася тое самае — трое былі намнога дужэй за аднаго. Алёша ўстаў з зямлі, але біцца ўжо не кідаўся. Ён неяк адразу звяў, адчуўшы, што адзін нічога не зробіць. Угнуўшы галаву ў плечы, Тарабан пайшоў у свой двор...

Насупраць Тарабанавага двара, на выгане, хутка сабраліся амаль усе хлопцы, якія ваявалі ў Алёшавым войску. Не было толькі Аркадзя Панядзелка і Лузаніка. Хлопцы пра ўсё ўжо ведалі, але ніхто не заступіўся за Алёшу. Усе смяяліся, гаманілі, а Тарабан адзін хадзіў па сваім двары. Яшу зрабілася нават шкада Алёшы. Усё-такі ён смелы хлопец. Ён жа і не дурны. Ці нельга з ім дамовіцца проста, без ніякай бойкі? Яша ўжо хацеў сказаць пра гэта Бахілку і Калашкану, каб паклікаць Алёшу і памірыцца, але Тарабан у гэтую хвіліну выйшаў з двара сам.

Па аднаму цяпер не хадзіце, — крычаў ён. — Галовы паадкручваю...

Не палохай, — адказаў Калашкан. — Не баімся.

— Генерал без арміі! — крыкнуў Яша.

Тарабан зноў знік на сваім двары. Мірыцца ён не хацеў... Назаўтра трэба было ў школу. Па Яшу забег Змітрок. I зусім нечакана прыйшоў Косця Кветка. Ён яшчэ ніколі не быў на Яшавым двары.

— Пакажыце мне свайго голуба, — папрасіў Косця.

Яша вынес на двор клетку. Туркалік ужо вырас зусім.