Литвек - электронная библиотека >> Вячаслаў Ракiцкi >> Публицистика >> Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Вячаслаў Ракiцкi Беларуская Атлянтыда Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Бiблiятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.

Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2006. — 504 с.


Рэдактар Кацярына Гарэлiк

Мастак Генадзь Мацур

Карэктар Аляксандра Макавiк

БЛІСКАВІЦА Ў ДЫЯМЭНЦЕ

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя.

Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам.

Людзі — рыцары, будаўнікі, фальшываманэтчыкі, чараўнікі, магнаты...Норавы — забавы, свары, бойкі, авантуры, сэкс... Ежа — клёцкі, селядзец, гарэлка, гарбата, сыр... Ваколіцы — лябірынты, мястэчкі, муры, балоты... Дзяржава — харугвы, канстытуцыі, інтрыгі, войны, калёніі...

Сусьвет — Бог, чорт, рай, пекла, белая магія...

Бясконцы далягляд, велізарнае неба, бяздонныя глыбіні, рух хваляў часу й нясьцерпнае зьзяньне кожнай самаймалой пясчынкі як выбух бліскавіцы ў сярэдзіне дыямэнту. І — свойская мяккая хваля, якая люляе й цягнеза сабой. Так пра айчынную гісторыю яшчэ не гаварылі.

Аляксандар Лукашук,

Радыё Свабода

СУСЬВЕТ

СЬВЕТ ВАЧЫМА АРХАІЧНАГА ЧАЛАВЕКА

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі. Иллюстрация № 1
Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі. Иллюстрация № 2 Размова з Тацянай Валодзінай

Мы пераважна глядзім толькі вакол сябе. Часам асьцярожна зазіраем у будучыню. Амінуўшчына падуладная нашаму асэнсаваньню на нейкі дзясятак стагодзьдзяў. Пераважна выбіраем зь яе карысныя нам факты ці нароўні тэзаў сфармуляваныя ідэі. Зазірнуць жаў самыя глыбіні, у далёкі дахрысьціянскі сьвет — не наважваемся. Стаім, нібыта перадзачыненымі дзьвярыма. Ведаем, што ў той бясконцай глыбіні таксама нашы продкі, а расчыніць гэтыя дзьверы не стае сілы. Мо баімся? Баімся, што ў містыцы, міталёгіі архаічнага грамадзтва ўбачым пачаткі сваіх усьведамленьняў. Як жа так? Ня можа гэтага быць, кажам сабе, бо ў нашай падсьвядомасьці архаічны чалавек жыве ў выглядзе нейкага дзікуна…

— Як архаічны чалавек разумеў навакольны сьвет, з чаго фармаваліся ягоныя веды і ўяўленьні прастварэньне, упарадкаваньне й функцыянаваньне Сусьвету? Гэта тое, што ў навуцы называецца карцінай сьвету, што ёсьць падмуркам традыцыйнай духоўнай культуры народу. Дык з чаго янапаўставала? Кім і дзе ўсьведамляў сябе старажытны чалавек?

— Старажытны чалавек, залежны ад прыроды й грамадзтва, несьвядома праецыраваў на Сусьвет сябе й свае абшчынна-родавыя дачыненьні. Кожным сваім дзеяньнем ён засьцерагаўся ад выпадковасьцяў, няўдачаў. Архаічны чалавек канструяваў сьвет сымбалічных формаў, з дапамогай якіх ён пазначаў і асэнсоўваў рэчаіснасьць. Натуральнае станавілася звышнатуральным, прафаннае — сакральным. Так і паўставала карціна сьвету. Сапраўды, мастацкая й наватгістарычная літаратура сфармавалі вобраз старажытнага чалавека як нейкага дзікуна, які дбае толькі пра ежу ці абарону ад ворагаў. Аднак шматлікія міты данесьлі й яскрава сьцьвердзілі, што нашы продкі здольныя былі стварыць вельмі багаты, надзвычай глыбокі й цэласны духоўны сьвет. А ў сьвеце гэтым чалавек ставіўся да навакольля як да нечага жывога, эмацыйна афарбаванага, здольнага адгукацца на ўсе ягоныя запатрабаваньні й надзеі. Няма пакуль ярархіі. Чалавек — гэткая ж частка Сусьвету, як і расьліна, камень, жывёла, гара ці нават сонца.

— А ў чым асаблівасьці карціны сьвету продкаў беларусаў? На што яна арыентуецца? Што ўейным цэнтры?

— Карціна сьвету беларусаў грунтуецца на сьветаглядзе старажытных індаэўрапейцаў і арганічна ўлучае рысы часу балцка-славянскай супольнасьці. Ейная спэцыфіка вынікае з характару беларуса. У ім гарманічна спалучыліся містыцызм, эстэтызм і надзвычайная вера ў адухоўленасьць сьвету. Беларус нідзей ніколі не адмаўляецца ад ідэальнага, але зямное яму бліжэйшае. Таму ён найчасьцей ідэальнае, нябеснае пераносіць на зямлю, у сьвет сваіх рэчаў, у сваю хату.

— Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы?

— Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная рэчу культурнай прасторы й, адначасна, абсалютна рэальны прадмет. Сымбаль узьнікаў з рэальных якасьцяў прадмету. Так, сэмантыка дзяжы грунтуецца натым, што ў ёй замешвалася рашчына. Рытуальныя функцыі хамута вынікаюць з наяўнасьці ў ім адтуліны. У архаічным грамадзтве знакавае і ўтылітарнае — як бакі аднаго мэдаля.

— А як гэтыя рэчы функцыянавалі ў рытуале?

— Як прыклад возьмем качаргу. Качаргой працавалі ў печы, і таму яе гэтак жа паважаюць, як і агонь. На качаргу нельга наступіць, бо ўдарыш па носе. Качарга — сымбаль хлопца, мужчыны. Вось чаму дзяўчына, якую сваталі, зьвязвала матузком качаргу й чапялу, каб сватаньне адбылося. А яшчэ качарга, калі стаялаля печы, замяшчала сабою хатняга духа, дамавіка. Таму гаспадыні глядзелі, каб у качарэжніку было суха, каб сьмецьце не валялася. Разам з тым, у качарэжніку, як прытулку хатніх духаў, і наагул нечысьці, мог пасяліцца чорт. Вось фрагмэнт запісу, які зрабіў вядомы беларускі этнограф Павал Шпілеўскі ў сярэдзіне пазамінулага стагодзьдзя:

Кажуць, быццам бы баба-чараўніца вызвала нячысьціка на барацьбу. Іх падзяляў невялічкі плот зь вербаў. Дазволена было выбраць любую зброю. Баба выбрала ожаг, а нячысьцік — вілы. Чорт першы кінуўся на чараўніцу, але ягоныя вілы зашчаміліся ў плоце. Баба прапіхнула ожаг і так уходала праціўніка, што той мусіў з сорамам зьбегчы.

— Якім чынам нашы продкі маніфэставалі адпаведнасьць чалавечых дачыненьняў касьмічным структурам?

— Вось сьвет прыроды — магутны, непрадказальный таямнічы. А побач — хата, у ёй стол, дзяжа, акно. Паміж імі — чалавек. Ва ўяўленьні архаічнага чалавека гэта ня толькі падобныя сыстэмы, яны — сымбалічна тоесныя. Касьмічная будова Сусьвету суадносіцца са структурай дрэва, з будовай хаты. Верху, небу будуць адпавядаць дах і абразы, птушкі. Ствалу — жыцьцё зямное. А ніз тоесны