ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Мария Васильевна Семенова - Знамение пути - читать в Литвек width=Бестселлер - Джон Перкинс - Исповедь экономического убийцы - читать в Литвек width=Бестселлер - Дэниел Гоулман - Эмоциональный интеллект - читать в Литвек width=Бестселлер - Михаил Юрьевич Елизаров - Библиотекарь - читать в Литвек width=Бестселлер - Борис Акунин - Аристономия - читать в Литвек width=Бестселлер - Бенджамин Грэхем - Разумный инвестор  - читать в Литвек width=Бестселлер - Евгений Германович Водолазкин - Лавр - читать в Литвек width=Бестселлер - Максим Валерьевич Батырев (Комбат) - 45 татуировок менеджера. Правила российского руководителя - читать в Литвек width=
Литвек - электронная библиотека >> Баляслаў Прус >> Классическая проза >> Лялька

Баляслаў Прус ЛЯЛЬКА


Пераклад

Галіны Жарко і Міколы Хаўстовіча




I. ЯК ВЫГЛЯДАЕ ФІРМА «Я. МІНЦАЛЬ І С. ВАКУЛЬСКІ» ПРАЗ ШКЛО БУТЭЛЕК?


Напачатку 1878 года, калі палітычны свет быў заняты Сан-Стэфанскім замірэннем[1], выбарамі новага папы[2] альбо мажлівасцю еўрапейскае вайны[3], варшаўскія купцы, а разам і інтэлігенцыя ваколіц Кракаўскага прадмесця[4] не менш горача абмяркоўвалі будучыню галантарэйнае крамы фірмы “Я. Мінцаль і С. Вакульскі”.

У прэстыжнай харчэўні, дзе збіраліся на вячэру гаспадары крамаў з бялізнаю і вінных склепаў, фабрыканты калясак і капелюшоў, шаноўныя бацькі сямействаў, што жылі з уласных капіталаў, і ўладальнікі камяніц без ніякага занятку, аднолькава шмат вялося размоў як пра ўзбраенне Англіі, гэтак і пра фірму “Я. Мінцаль і С. Вакульскі”. У густых хмарах цыгарнага дыму, навісаючы над бутэлькамі з цёмнага шкла, жыхары гэтага квартала ішлі ў заклад: адны спрачаліся пра перамогу або паразу Англіі, іншыя – пра банкруцтва Вакульскага; адны называлі геніем Бісмарка[5], іншыя – авантурнікам Вакульскага; адны крытыкавалі дзеянні прэзідэнта Мак-Магона[6], іншыя сцвярджалі, што Вакульскі скончаны вар’ят, калі не што горшае…

Пан Дэклеўскі, фабрыкант калясак, які сваю заможнасць і становішча лічыў вынікам высілкаў у адной нязменнай галіне, а таксама радца Вянгровіч, які ўжо дваццаць гадоў запар быў чальцом-апекуном аднаго і таго ж дабрачыннага таварыства, ведалі С. Вакульскага здаўна і гучней за іншых прадказвалі яму збядненне.

– Бо жабраком і банкрутам, – казаў пан Дэклеўскі, – скончыць урэшце чалавек, які не пільнуецца аднае справы і не здольны шанаваць дарункі ласкавае фартуны.

А радца Вянгровіч пасля кожнай гэткай жа глыбакадумнай сентэнцыі свайго прыяцеля дадаваў:

– Вар’ят! Вар’ят!.. Авантурнік!.. Юзік, нясі яшчэ піва. Якая гэта бутэлька?

– Шостая, пане радца. Служу маланкаю!.. – адказваў Юзік.

– Ужо шостая?.. Як час ляціць!.. Вар’ят! Вар’ят! – мармытаў радца Вянгровіч.

Для ўсіх, хто хадзіў падмацавацца ў тую ж, што і радца, харчэўню – для яе гаспадара, кельнераў і лёкаяў – прычыны бедстваў, якія мусілі абрынуцца на Вакульскага і ягоную галантарэйную краму, былі гэткія ж ясныя, як полымя газовак, што асвятлялі залу. Прычыны гэтыя былі ў неспакойным характары, у авантурным жыцці, зрэшты, у апошнім учынку чалавека, які, маючы гарантаваны кавалак хлеба і магчымасць рэгулярна наведвацца вось у гэткую прыстойную рэстарацыю, добраахвотна адрокся ад рэстарацыі, краму пакінуў на волю лёсу, а сам, з усёю гатоўкаю, якую атрымаў у спадчыну пасля смерці жонкі, падаўся на турэцкую вайну[7] зарабляць капітал.

– А можа, і заробіць… Вайсковыя пастаўкі – справа прыбытковая, – умяшаўся пан Шпрот, гандлёвы агент, які быў тут рэдкім госцем.

– Нічога ён не заробіць, – запярэчыў пан Дэклеўскі. – А салідная крама тым часам пойдзе да д’ябла. На пастаўках багацеюць адно жыды ды немцы; нашым розуму на гэта не хапае.

– А можа, Вакульскаму хапае розуму?

– Вар’ят! Вар’ят!.. – прамармытаў радца. – Падай жа, Юзік, піва. Якая гэта?..

– Сёмая бутэлечка, пане радца. Служу маланкаю.

– Ужо сёмая?.. Як час ляціць, як час ляціць…

Гандлёвы агент, якому паводле службовых абавязкаў патрабавалася ўсебаковая і поўная інфармацыя пра купцоў, перанёс сваю бутэльку са шклянкаю на стол радцы і, соладка зазіраючы таму ў слязлівыя вочы, запытаўся прыцішаным голасам:

– Перапрашаю, але… Чаму пане радца называе Вакульскага вар’ятам?.. Ці магу ўслужыць пану цыгаркаю?... Я крыху ведаю Вакульскага. Ён мне заўсёды здаваўся чалавекам скрытным і ганарыстым. Скрытнасць для купца – вялікая вартасць, ганарыстасць – загана, але каб у Вакульскага былі праявы вар’яцтва, гэтага я не прыкмеціў.

Радца прыняў цыгару без асаблівых адзнак удзячнасці. Яго чырвоны твар у абрамленні сівых касмылёў над ілбом, на барадзе і на шчоках нагадваў у тую хвіліну чырвоны сердалік, апраўлены ў срэбра.

– Называю яго, – адказаў ён, павольна адгрызаючы і запальваючы цыгару, – называю яго вар’ятам, бо ведаю яго гадоў… Чакай, пан… Пятнаццаць… сямнаццаць… васямнаццаць… Было гэта ў 1860 годзе… Абедаць мы хадзілі тады да Гопфера[8]. Ведаў пан Гопфера?..

– Анягож…

– Дык вось, Вакульскі быў тады ў Гопфера кельнерам і даўно ўжо пераваліла яму за дваццаць гадоў.

– У гандлі вінамі і далікатэсамі?

– Так. І як цяпер Юзік, гэтак ён тады падаваў мне піва, нэльсанскія зразы…

– І з гэтае галіны пераскочыў у галантарэю? – перабіў агент.

– Пачакай, пан, – спыніў яго радца. – Пераскочыў, але не ў галантарэю, а ў Падрыхтоўчую школу, а потым у Галоўную школу[9], разумее пан?.. У вучоныя яму заманулася!..

Агент пакруціў галавою, паказваючы, як ён здзіўлены.

– Вось дык нумар! – сказаў ён. – Што гэта яму стрэліла?

– Дзіва што! Звязаўся з Медыцынскаю акадэміяй[10], з Мастацкаю школаю[11]… Тады ўсе загарэліся, а ён не хацеў быць горшым за іншых. Удзень абслугоўваў гасцей у буфеце і займаўся рахункамі, а ўночы вучыўся…

– Паганае, відаць, было тое абслугоўванне.

– Такое, як ва ўсіх, – адказаў радца і незадаволена махнуў рукою. – Адно што, не быў ён, шэльма, дагодлівы, ад самага нявіннага слоўца касавурыўся, як бандыт той… Вядома, кпілі мы з яго колькі ўлезе, а ён найбольш злаваўся, калі называлі яго “панам кансільяжам”[12]. Аднаго разу так вызверыўся на госця, што ледзь да бойкі не дайшло.

– Гандаль, вядома, траціў на гэтым.

– Нічога не траціў! Бо калі па Варшаве разышлася чутка, што кельнер Гопфера хоча паступіць у Падрыхтоўчую школу, дык натоўпы пайшлі туды снедаць. Асабліва студэнты. Аж раілася ад іх.

– Дык пайшоў ён у Падрыхтоўчую школу?

– Пайшоў. І нават здаў экзамен у Галоўную школу. Ну, але… што тут, пан, скажаш, – радца пляснуў агента па калене, – замест таго, каб датрываць навуку да канца, менш чым праз год кінуў ён школу…

– Што ж ён рабіў?

– Вось! Што рабіў… Варыў разам з іншымі тое піва, якое мы да сённяшняга дня ніяк не пракаўтнем, і сам урэшце апынуўся дзесьці ля Іркуцку[13].

– Бач ты яго! – уздыхнуў гандлёвы агент.

– Гэта яшчэ не ўсё… У 1870 годзе, маючы трохі грошай, вярнуўся ён у Варшаву. Паўгода шукаў сабе занятак, далёка абмінаючы бакалею, якую па сённяшні дзень на дух не выносіць, аж нарэшце з дапамогаю свайго цяперашняга намесніка Жэцкага ўплішчыўся ён у краму да Мінцлёвай, якая акурат аўдавела тады, а праз год і ажаніўся з бабаю нашмат за сябе старэйшаю.

– Гэта было разумна, – заўважыў агент.

– Пэўна. Адным махам і сам