ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Мария Парр - Вафельное сердце - читать в ЛитвекБестселлер - Элияху Моше Голдратт - Цель-2. Дело не в везении  - читать в ЛитвекБестселлер - Дэниел Гоулман - Эмоциональный интеллект - читать в ЛитвекБестселлер - Джейн Энн Кренц - Разозленные - читать в ЛитвекБестселлер - Михаил Юрьевич Елизаров - Библиотекарь - читать в ЛитвекБестселлер - Владимир Владимирович Познер - Прощание с иллюзиями - читать в ЛитвекБестселлер - Борис Акунин - Аристономия - читать в ЛитвекБестселлер - Бенджамин Грэхем - Разумный инвестор  - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Зигфрид Ленц >> Современная проза >> Прыхiльнiк ураду

Зыгфрыд Ленц ПРЫХIЛЬНIК УРАДУ

Аднойчы пры канцы тыдня яны запрасiлi журналiстаў, каб паказаць iм на месцы, колькi ўрад мае прыхiльнiкаў. Яны хацелi давесьцi нам, быццам усё тое, што пiсалi пра неспакойны раён, не адпавядае рэчаiснасьцi: нi катаваньняў, нi галечы, нi, галоўнае, шалёнага прагненьня незалежнасьцi. Дык вось, яны вельмi ветлiва запрасiлi нас, i вельмi ветлiвы, беззаганна апрануты чыноўнiк сустрэў нас за опэрай i правёў да ўрадавага аўтобуса. Аўтобус быў навюткi: пах лякi й скуры плыў над намi, з радыё гучала цiхая музыка. Аўтобус паехаў, i чыноўнiк выцягнуў мiкрафон, драпнуў па ягонай сетачцы-накрыўцы i яшчэ раз лагодна павiтаў нас. Ён сьцiпла прадставiўся: «Мяне завуць Гарэк», — пасьля паказаў нам гарадзкiя памяткi, распавёў, як называюцца паркi й колькi iх, растлумачыў, як пабудавалася ўзорнае паселiшча на вапняковай гары, сьляпучай у ранiшнiм зьзяньнi.

Па-за сталiцай дарога разыходзiлася на дзьве: мора засталося далёка, мы вырвалiся за горад, мiналi засеяныя каменьням палi, бурыя адхоны; зьехалi ў лагчыну i па ёй — да моста, перакiнутага цераз высахлае рэчышча. На мосьце стаяў малады жаўнер i трымаў зь нейкай лянотнай пяшчотай аўтамат; ён весела памахаў аўтобуса. У высахлым рэчышчы памiж вымытымi да белi галышамi стаялi яшчэ два жаўнеры-юнакi, i Гарэк сказаў, што мы мiнаем месца, дзе надта любяць праводзiць вучэньнi. Па сэрпантыне ўгару, па-над гарачай раўнiнай, i праз адчыненыя шыбы ў аўтобус пранiкаў, пёк вочы тонкi вапняковы пыл; прысмак вапняку закрасiў вусны. Мы пазьнiмалi пiнжакi. Толькi Гарэк застаўся ў пiнжаку, ён усё яшчэ трымаў мiкрафон i лагодным голасам тлумачыў урадавыя пляны ўвядзеньня гэтай мёртвай зямлi ў сельскагаспадарчую вытворчасьць. Я ўбачыў, што мой сусед заплюшчыў вочы, адкiнуў назад голаў; вапна высушыла й пабялiла ягоныя вусны, на руках, што ляжалi на нiкеляванай мэталiчнай парэнчы, блакiтам выбiвалiся праз скуру жылы. Я хацеў штурхануць яго ў бок, бо зь люстэрка задняга вiду на нас час ад часу пазiраў, мэлянхалiчна пазiраў Гарэк, але пакуль я разважаў, Гарэк усхапiўся, з усьмешкаю прайшоў у зад аўтобуса i раздаў саломiнкi й ледзяныя напоi ў кубках з васкаванага кардону.

Апалуднi мы праяжджалi празь вёску; вокны былi пазабiваныя дошкамi ад скрыняў, убогiя платы з сухога гальля стаялi дзiравыя, расхiстаныя раўнiнным ветрам. На пляскатых дахах не сушылася бялiзна. Студня стаяла закрытая; не гнаўся за намi сабачы брэх, i нiдзе не паказаўся нiчый твар. Аўтобус, не збаўляючы хуткасьцi, мiнуў вёску, цягнучы за сабой шэры сьцяг вапняковага пылу, шэры, як сьцяг роспачы.

Гарэк зноўку завiхаўся ў вузкiм праходзе, раздаў сэндвiчы, ветлiва падбадзёрыў нас i паабяцаў, што да мэты засталося зусiм мала. Пачалiся iржава-чырвоныя ўзгоркi; глебу засьцiлалi вялiкiя камянi, памiж якiх расьлi малыя бясколерныя кусты. Дарога зьнiжалася, мы ехалi тунэлепадобнай выгбай. Жорсткая сьпёка пякла аўтобуснае нутро. Пасьля дарога зноў вывела на прастору, i мы ўбачылi перарэзаную ракой далiну i вёску каля ракi.

Гарэк падаў нам знак, паведамленьне й запрашэньне, мы накiнулi пiнжакi, а аўтобус запаволiўся i спынiўся на закарэлай глiнiстай пляцоўцы перад чыста пабеленай хаткай. Вапна сьляпiла так, што нам аж балелi вочы. Мы сталi ў халадку, пстрычкамi павыкiдвалi недакуркi, з-пад прымружаных павекаў паглядалi на хатку i чакалi Гарэка, якi зьнiк у ёй.

Мiнула некалькi хвiлiнаў, пакуль ён вярнуўся i прывёў з сабой мужчыну, якога нiхто з нас раней ня бачыў.

«Гэта Бэла Бонца, — сказаў Гарэк, паказваючы на мужчыну. — Спадар Бонца займаўся якраз хатнiмi справамi, але ён гатовы адказаць вам на ўсе пытаньнi».

Мы паглядзелi на Бонца, якi вытрываў нашыя пагляды, зьлёгку апусьцiўшы твар. У яго было старое, пыльна-шэрае аблiчча, рэзкiя чарнаватыя зморшчыны беглi па карку; верхняя губа была апухлая. Бонца, якога нечакана засьпелi за нейкай хатняй працай, быў гладка прычасаны, а запёклая кроў на старой, худой шыi сьведчыла пра ўпартае, стараннае галеньне. На iм была сьвежая баваўняная кашуля, баваўняныя нагавiцы, закароткiя, што ледзь даставалi яму да лытак; на нагах у яго былi новыя боты з жаўтаватай нявычыненай скуры, такiя, якiя носяць навабранцы ў вучэбках.

Мы павiталi Бэлу Бонца, кожны з нас пацiснуў яму руку, тады ён кiўнуў i правёў нас да хаты. Ён прапусьцiў нас паперадзе, мы ўвайшлi ў прахалодныя сенцы. Там нас чакала старая жанчына; ейнага твару было не пазнаць, толькi хустка на галаве зьзяла ў змрочным сьвятле. Старая пачаставала нас незнаёмай, з кулак, садавiнай; сакавiтая мякаць зiхацела чырванаватым бляскам так, што мне спачатку здалося, быццам я ўгрызаюся ў сьвежую рану.

Мы зноўку выйшлi на глiнiстую пляцоўку. Побач з аўтобусам цяпер стаялi босыя дзецi; яны невыносна пiльна ўзiралiся ў Бонца i пры гэтым не варушылiся, не размаўлялi адно з адным. Нi разу яны не зiрнулi нi на каго з нас. Бонца загадкава-здаволена ўсьмiхнуўся.

«У вас няма дзяцей?» — спытаўся Потгiсэр.

Гэта было першае пытаньне, i Бонца, ухмыляючыся, адказаў: «Не, не, у мяне быў сын. Мы якраз спрабуем забыцца на яго. Ён паўстаў супраць ураду. Гультай быў, няздара, не, каб стацца хоць кiмсь, то падаўся да гэтых сабатажнiкаў, якiя ўсюды народ бунтуюць. Змагаюцца процi ўраду, бо думаюць, што могуць нешта палепшыць». Бонца прамовiў гэта рашуча, зь цiхай настойлiвасьцю; калi ён гаварыў, я заўважыў, што ў яго роце бракавала разцоў.

«Можа, яны б i палепшылi нешта», — сказаў Потгiсэр. Гарэк задаволена ўсьмiхнуўся, калi пачуў гэтае пытаньне, а Бонца сказаў: «Усе ўрады аднолькавыя, усiх iх трэба цярпець, якiясь лягчэй, iншыя цяжэй. Гэты ўрад мы ведаем, а тыя другiя толькi абяцаюць».

Дзецi абмянялiся доўгiм паглядам.

«Але ж найвялiкшы iхны абяцанак — незалежнасьць», — сказаў Бляйгут.

«Незалежнасьцю сыты ня будзеш, — сказаў Бонца, ухмыляючыся. — Што нам з тае незалежнасьцi, калi краiна галее. А гэты ўрад прадае нашы тавары за мяжу. Ён паклапацiўся аб пракладцы дарог, пабудове шпiталяў i школаў. Ён акультурваў глебы i акультурыць яшчэ больш. Ён яшчэ й выбарчае права нам даў».

Дзецi скаланулiся, схапiлi адно аднаго за рукi й мiжволi зрабiлi крок наперад. Бонца апусьцiў твар, ухмыльнуўся ўсё з тым жа загадкавым задавальненьнем, а калi зноўку ўзьняў твар, пашукаў вачыма Гарэка, якi сьцiпла стаяў за намi.

«Зрэшты, — сказаў Бонца, хоць у яго й не пыталiся, — для незалежнасьцi патрэбная й пэўная сьпеласьць. Мусiць, мы ня ведалi б, што рабiць зь незалежнасьцяй. Для народаў таксама ёсьць такi ўзрост, калi яны стаюцца паўналетнiмi. Мы яшчэ не дасягнулi гэтага ўзросту. I я прыхiльнiк гэтага ўраду, бо ён не пакiдае нас, непаўналетнiх, на волю лёсу. Я ўдзячны яму за гэта, знаеце».

Гарэк пайшоў да аўтобуса, Бонца ўважлiва сачыў за iм, пачакаў, пакуль цяжкiя дзьверы аўтобуса зачынiлiся, i мы
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Майя И. Богданова - Я — копирайтер. Как зарабатывать с помощью текстов - читать в ЛитвекБестселлер - Дэн Ариели - Позитивная иррациональность. Как извлекать выгоду из своих нелогичных поступков - читать в ЛитвекБестселлер - Питер Линч - Метод Питера Линча. Стратегия и тактика индивидуального инвестора - читать в ЛитвекБестселлер - Кира Оллис - Закон подлости - читать в ЛитвекБестселлер - Джим Холт - Идеи с границы познания. Эйнштейн, Гёдель и философия науки - читать в ЛитвекБестселлер - Ханс Русенфельдт - Темные тайны - читать в ЛитвекБестселлер - Ханья Янагихара - До самого рая - читать в ЛитвекБестселлер - Татьяна Юрьевна Степанова - Мойры сплели свои нити - читать в Литвек