Литвек - электронная библиотека >> Мікалай Улашчык >> Документальная литература >> Лісты >> страница 2
издание 30-х го­дов, много говорил о рукописях, имеющихся в Вильнюсе. Мне кажется, что это Вам готовый работник, тем более что он без всякого разбега может начать работу по описанию или хотя бы учету рукописей.

Первое, что я увидел, войдя в читальный зал рукописного отдела Библиотеки Академии наук в Вильнюсе, была рукопис­ная книга, писанная полууставом на белорусском языке. Из заголовка, приписанного позднее, видно, что это описание или дневник одного из деятелей Великого княжества Литовского, ездившего в Россию. К сожалению, ни заглавия, ни шифра я не записал. А вообще, Вильнюс и, видимо, Библиотека им. Щед­рина являются основными хранилищами белорус­ских рукописей.

Вышел т. VII "Проблем источниковедения", в котором на­ходится моя статья о "Минских ведомостях". На днях сдаю туда же статью об отчетах губернаторов как источнике. На очереди работа о инвентарях и некоторые другие. В сентябре буду разго­варивать с руководством относительно новой поездки в Минск — Вильнюс для работы над инвентарями. Эти работы могут соста­вить в будущем разделы монографического исследования по ис­точниковедению Белоруссии XIX ст. Однако, находясь на поло­жении чернорабочего, я не могу делать эти работы быстро.

Юлия Осиповна выглядит хорошо, молодцом. Се­стра моя приедет в Минск искать работы в начале августа.


ІОСІФУ СІМАНОЎСКАМУ

Паважаны Іосіф Бенцыянавіч!

З даваеннай перыёдыкі ў мяне ёсць за некалькі гадоў "Полымя" і "Советское строительство". "Полымя" трошкі пакалечанае — Аляксандра Пятроўна вырвала з яго ўсе артыкулы Уладзіміра Іванавіча. У цяперашні час працы Уладзіміра Іванавіча перавыдаюцца (першы том выйдзе ў лютым), і таму праз нейкі час, напэўна, і гэтыя артыкулы таксама можна будзе атрымаць.

Умовы мае такія: паколькі я атрымаў гэтыя часопісы ад Аляксандры Пятроўны бясплатна, то я на тых самых умовах аддам іх Вам, за выключэннем таго, што ў Вас ёсць, бо для мяне гэта ўвогуле вялікая каштоўнасць. Апроч таго, у мяне ёсць гадавыя камплекты часопісаў "Минувшие годы" і "Голос минувшего" — гэта з бібліятэкі нябожчыка Беражкова. Гэта я таксама магу аддаць Вам, але па сабекошце. У Беражкова, спецыяліста па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, было вельмі шмат каштоўных кніг не толькі па Літве і Беларусі, але і розных зусім унікальных выданняў 1917 г. Цяпер там засталося няшмат, але калі будзеце Вы ці Ваш прадстаўнік, то можна паглядзець.

Я размаўляў з Уладзімірам Юр’евічам Гацье адносна бібліятэкі яго бацькі. Ён кажа, што кніг няшмат, але ў прынцыпе ён згодны на перадачу іх Вам. Яго адрас: Новапясчаная, д. 21, кв. 39. Карацей, гэта мой сусед.

Разам з тым, я звяртаюся да Вас з просьбай. Тут нельга дастаць беларускай літаратуры, і нават аб выданні яе даведваешся выпадкова. Мне трэба купіць два экзэмпляры "Истории Минска", два экзэмпляры кнігі Абэцэдарскага "Белорусы в Москве", экзэмпляр кнігі Ліўшыца (дакладнай назвы не памятаю, — пра Іудзею), акрамя таго, я не магу выпісаць "Літаратуру і мастацтва", бо падпіскі на яе тут няма. Магчыма, што акрамя гэтых кніг выйшла яшчэ што-небудзь, але я больш ня ведаю. Калі Вы можаце даручыць каму-небудзь зрабіць гэта, то я адразу вышлю грошы.


ІОСІФУ СІМАНОЎСКАМУ

Іосіф Бенцыянавіч,

Я спрабаваў выканаць Вашыя даручэнні, г.зн. знайсці дзеячоў, што працавалі б на ніве беларускай культуры. Размаўляў, хоць і побегам, з усімі тымі асобамі, пра якіх згадваў у размове з Вамі. Адказ у прынцыпе ўсюды аднолькавы: на варагаў спадзявацца нельга. Падрыхтаваць людзей тут мог адзін У.І.Пічэта, як падрыхтаваў супрацоўнікаў Інстытута славяназнаўства. Астатнія, што маюць якія-небудзь адносіны, глядзяць на гэта з меркантыльнага пункту гледжання, а акрамя таго, працы на гэтыя тэмы няма з кім абмяркоўваць, яны не выклікаюць масавай цікавасці, і г.д. Увогуле, надзея атрымаць што-небудзь адсюль вельмі кволая.

Я думаю, што Вам трэба ўзяцца за гэтую справу з іншага канца. У рукапісным аддзеле універсітэцкай бібліятэкі ў Вільні працуе А.К.Антановіч. Чалавек гэты выяўляе вялікую цікавасць да Вашых пытанняў і, апрача таго, ён ведае і кнігі, і рукапісы, якія ёсць у віленскіх сховішчах. Пры мне ён паказваў выданні Дуніна-Марцінкевіча, якія падабраў недзе на падлозе бібліятэкі без адной часткі пераплёту, але зусім добрыя, потым адно парыжскае выданне 30-х гадоў, шмат казаў пра рукапісы, якія ёсць у Вільні. Мне здаецца, што гэта Вам гатовы супрацоўнік, тым больш, што ён без усялякага разбегу можа пачаць працу па апісанні ці хаця б уліку рукапісаў.

Першае, што я ўбачыў, калі ўвайшоў у чытальную залу рукапіснага аддзелу бібліятэкі Акадэміі навук у Вільні, была рукапісная кніга, пісаная паўуставам на беларускай мове. З загалоўка, прыпісанага пазней, бачна, што гэта апісанне ці дзённік аднаго з дзеячоў Вялікага Княства Літоўскага, які ездзіў у Расію. На жаль, ні загалоўка, ні шыфра я не запісаў. А ўвогуле, Вільня і, напэўна, бібліятэка імя Шчадрына з’яўляюцца асноўнымі сховішчамі беларускіх рукапісаў.


ЯЗЭПУ ДЫЛЕ

[не раней красавіка 1960 г.]

Шаноўны Язэп Лявонавіч!

Мінулы месяц я быў у Ленінградзе, куды мне, хоць і са спазненнем, пераслалі Ваш ліст. Я працую над справамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Заходняй Беларусі і Літвы да 1861 г., і таму матэрыял 1863 г. ведаю слаба. Відаць, аднак, што асноўныя матэрыялы пра Каліноўскага, уключна з яго ўласнаручнымі паказаннямі, знаходзяцца ў Вільні. Былі яго матэрыялы і ў Маскве, ды загінулі ў час вайны, але тут, відаць, былі толькі копіі. Зразумела, гэта не азначае, што трэба занядбаць тыя дакументы, пра якія пішаце Вы. Я пытаўся ў супрацоўнікаў архіву пра іх, і яны мне сказалі, што такія ў іх ёсць, але гэта было сказана ў самай агульнай форме, а шукаць у мяне не было часу. Усё прыходзіцца адкладваць надалей, калі можа скончу сваю манаграфію пра ўмовы ў Заходняй Беларусі і Літве напярэдадні 1861 г.

Сярод іншых праблем, над якімі мне прыходзіцца працаваць у сувязі з гэтаю тэмаю, знаходзіцца і праблема абавязковых інвентароў. Уступную частку гэтага раздзелу я надрукаваў у мінулым годзе ў зборніку (Ежегодник по аграрной истории стран Востчной Европы, Таллин, 1959), рэшта чакае канца ўсяе працы. У свой час Пічэта казаў мне, што калісьці ў Інбелкульце знаходзіўся рукапіс, здаецца, Жуковіча пра тыя самыя інвентары, але яны неяк раптоўна зніклі. Ці не памятаеце Вы што-небудзь пра гэтую працу?

Праз месяц у Мінску склікаецца нарада гісторыкаў, музейных працаўнікоў і настаўнікаў школ па праблемах вывучэння гісторыі Беларусі. Дакладна яшчэ