Литвек - электронная библиотека >> Радыё Свабода >> Старинная литература >> Галасы Беларусі — 2020


галасы Беларусі — 2020






галасы Беларусі —

2020





„Нас усіх заб’юць!“ —

„Мы пераможам!“

Галасы Беларусі — 2020. Иллюстрация № 1









Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

Галасы Беларусі — 2020. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стаго­­дзь­­дзе.)  — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2021. 000 с.: іл.


Бібліятэкар Свабоды

Аляксандар Лукашук


У фармаце шматгалосься кніга распавядае пра беспрэцэдэнтны ў гісторыі Беларусі 2020 год. Сотні сьведкаў адкрыта загаварылі пра свае клопаты, жаданьні, радасьці і пакуты ў часе, дзе сышліся пандэмія, прэзыдэнцкія выбары і масавыя рэпрэсіі. Вялікія гісторыі суседзяць з кароткімі эпізодамі і рэфлексіямі „адным сказам“.

У кнізе выкарыстаныя матэрыялы Радыё Свабода, а таксама іншых СМІ, сацыяльных сетак, якія публікаваліся на плятформах РС.

Ананімнасьць у некаторых выпадках захоўваецца дзеля бясьпекі сьведкаў, журналістаў і крыніцаў. Рэдакцыя мае намер апублікаваць поўны варыянт кнігі, калі гэта стане магчымым.


© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2021

FOL

ISBN 978-0-929849-89-8

ЗЬМЕСТ

Галасы пад сярпом Тваім. А. Лукашук

Беларуская звышлітаратура

Рэвалюцыя вуліц

„Усім запраўляюць людзі ў цывільным“ 

Рэвалюцыя наадварот

„Патрабавалі здаць панчохі“

„Шмат людзей сядзіць цяпер «за палітыку»“

„Я была 13-й арыштаванай“

Рэвалюцыя вуліц

„Так затрымліваюць тэрарыстаў“

„Мяне таемна вынесьлі зь лякарні“

„Чую, як за вокнамі крычыць мая мама“

„Я памятаю твары ўсіх катаў на Акрэсьціна“

Пры затрыманьні

„Ішоў у аўтазак заняць чыёсьці месца“

„Усе ўцякаюць, а ў мяне нейкі ступар у галаве“

„Выклікі «хуткай» у тым раёне

перахоплівала міліцыя“

„Проста ў грудзі прыляцела граната“

„Я стопрацэнтна сьцьвярджаю, што ўся гэтая жорсткасьць плянавалася“

„Дабіваць параненага — апошняя стадыя нізасьці“

„Проста спатыкнуўся і ўпаў“

„Валаклі з такой сілай,

што ў сабакі сарвалі шворку“

„Ты разумееш, што там ня ты?“

У аўтазаку

„Ну, я ж сам вас ня біў“

„Мама, мне сорамна прызнацца, але я плакаў“

„А потым мяне падстрэлілі“

„Сартавалі паводле прынцыпу

мэдыцыны катастроф“

„Мяне проста прыпячатала да аўтобуса“

„Зараз мы табе зробім паўторнае абразаньне“

„У мяне, як у сусьліка, пачалі страляць

проста так“

„З чыстым сумленьнем пайшоў з жыцьця“

„Listening to wind of change“

„Я бачыла, што ён страляе праз прыцэл“

„Стралялі ня ў тых, хто нападаў,

а ў тых, хто спрабаваў уцячы“

„Адзін супрацоўнік пазнаў мяне зь фільму“

У пастарунку

„Я бачыў усякае. Але такое...“

„Менш бітых мы мусілі пакідаць на дабіваньне“

„Мама, я больш ніколі не пайду ў прыбіральню“

„Мы дагэтуль ня можам пахаваць майго брата“

„Казалі, што я лялькавод зь Літвы“

Рэвалюцыя вуліц

„Не чапайце дзяцей“

„Ня веру, што ён мог скончыць

жыцьцё самагубствам“

У турме

„У вачах людзей у чорным чытаўся страх“

„Пакажам мазырскую гасьціннасьць“

„Калі няма ў сьпісах, хутчэй за ўсё,

яго забілі да сьмерці“

Рэвалюцыя наадварот

Рэвалюцыя вуліц

„Я пражыла ўсе гэтыя 13 дзён з усьмешкай“

„Усім раю Гюго «Адрынутыя»“

„Лекараў нават на вайне не чапаюць“

„Крэдыт плоціцца, машына коціцца“

„Паглядзела яго картку і ўбачыла

месца працы — амон“

„Сорамна, што я нашу форму, а брат пацярпеў

ад людзей у форме“

„У мяне была бутэлька з колай,

і я абліла амонаўца“

„Сябры пасьля турмы сказалі,

што добра выглядаю“

„Мікітаў чаравік бачыла каля піцэрыі“

„Мяне паклалі ў маю ж лужыну крыві“

„Ноч прасядзела на плястыкавай

бутэльцы з вадой“

„У камэры я зразумела, як людзі

замярзаюць у сьнезе“

Пасьля турмы

„Міліцыя цісьне праз органы апекі“

„Як правільны акорд у канцы музычнай фразы“

„Трымаючыся за рукі, мы зайшлі

ў будынак турмы“

„Ці сувымернае пакараньне з тым,

што мы зрабілі?“

„«Перагарнуць старонку» не атрымаецца,

псыхіка так не працуе“

„У яго былі белыя вырачаныя вочы“

„Уключыў рэжым Ніны Багінскай“

„Міцкевіч, я цябе кахаю!“

„Усё значна горш, чым ты мог сабе ўявіць“

„Сьцяг нам ножкі сагрэў“

„Я выходжу“

„Вырашыў больш не ўцякаць“

„Сядзім ціха, не вызіраем, бо ў вокны

сьвецяць ліхтарамі“

„Забярыце мяне замест яго!“

„Ну як гэта так: за мяне гінуць людзі,

а я ўдома сяджу“

„Мама, там нехта ў дзьверы моцна грукае“

„З сурвэтак мы зрабілі навагоднюю ялінку“

Анонс замест пасьляслоўя

Summary

Галасы


пад сярпом


Тваім*

Паглядзі,

хто паўстаў,

куды ідзе,

што нясе,

чаго хоча,

у што верыць,

чым ахвяруе,

што даруе,

што не даруе,

узрадуйся

і жахніся,

Нялітасьцівы.

Аляксандар Лукашук,

Бібліятэкар Свабоды



*„Бедныя, бедныя людзі! Як каласы, як травы пад сярпом тваім, нялітасьцівы Божа!“

Уладзімер Караткевіч, дацэнзурная рэдакцыя раману „Каласы пад сярпом тваім“.

Беларуская звышлітаратура

Ад укладальніка

Ад чытаньня гэтых сьведчаньняў валасы на скронях ператвараюцца ў жорсткі дрот. Эмоцыі — або толькі адмоўныя або толькі станоўчыя, без паўтонаў. Як і увесь гэты год 2020 — у рэжыме „беларускай сынусоіды“, уверх-уніз: нас расстраляюць — мы пераможам — нас усіх пасадзяць — мы пераможам… Як і раніца кожнага дня, яшчэ ад