Литвек - электронная библиотека >> Алесь Марціновіч >> Биографии и Мемуары >> "Той лейтэнант маладзенькі..."



Алесь МАРЦІНОВІЧ


"ТОЙ ЛЕЙТЭНАНТ МАЛАДЗЕНЬКІ..."


Нямала ў нашага цудоўнейшага паэта Аляксея Пысіна вершаў, але ў памяці маёй часта ўсплывае гэты:


Сцяжынкі лясныя стаптаны да дзір,

Сышлі ўжо грузды і апенькі.

Сустрэча з дубамі:

— Вунь дзед-брыгадзір.

А той —

               лейтэнант маладзенькі.

Яшчэ ты кагосьці ўявіў і спазнаў

У дрэве з густымі брывамі.

Дняпроўская пушча з траншэй і канаў

Паўстала

               братамі,

                             сябрамі.

Ўзнялася з трывожных узвеяных сноў,

Пад небам калыша балады.

Праходзіш нябачна світаннямі зноў

Праз маршы,

                  атакі,

                             блакады...

Зазімкам сняжыначка ўпала на след,

Цікуе вавёрачка з елкі...

Атлантамі ў неба —

                              задумлівы дзед,

І ты, —

               лейтэнант маладзенькі.


Прыгадваю яго тады, калі ўспамінаю Аляксандра Капусціна. Гэта яму, свайму сябру, калі адзначалася яго 60-годдзе, Аляксей Васільевіч прысвяціў гэты верш, што быў змешчаны ў жлобінскай раённай газеце. Месца менавіта такой першай публікацыі было ўзята невыпадкова: А. Капусцін нарадзіўся 12 лютага 1924 года ў вёсцы Старая Рудня Жлобінскага раёна. Землякі вельмі шанавалі А. Капусціна, а ў 1983 годзе прысвоілі яму званне ганаровага грамадзяніна горада Жлобіна.

Аляксандр Пятровіч на ўвагу адказваў увагай. З задавальненнем пісаў пра сваіх знакамітых землякоў, у тым ліку і пра тых, хто быў не толькі нашым сучаснікам, а і жыў раней. З гэткім жа задавальненнем і наведваўся да іх. Нярэдка не толькі сам прыязджаў, а і запрашаў з сабой і сяброў-пісьменнікаў. Асабліва тады, калі адзначаў які-небудзь свой чарговы юбілей. У адной з такіх паездак пашчасціла ўдзельнічаць і мне. Тады адзначалася, здаецца, ягонае 70-годдзе. Выглядаў А. Капусцін не па гадах маладым, жыццярадасным. Калі б не ведаў пра яго ўзрост, то цяжка было б паверыць, што Аляксандр Пятровіч на той час ужо дасягнуў такога, больш чым сталага ўзросту. Дый нямала перажыў. Выступаў хораша, а гэта рабіць ён таксама ўмеў. Гаварыў шчыра — што ж, адкрытасць, даверлівасць яшчэ адна рыса ягонага характару. Але нямала сведчыць тое, што напісана ім. Гэта і не дзіўна.


Памяць не маўчала

У кожнага пісьменніка ёсць творы, якія шмат гавораць і пра яго самога, дый пра людзей, з якімі ён сустракаўся, і пра тое, як адбывалася фарміраванне ягонага характару, як праходзіў ён сваімі дарогамі — падчас няпростымі, складанымі, а можа, у чымсьці і супярэчлівымі. Нямала такіх твораў і ў А. Капусціна. Найперш тых, што ўзнаўляюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны — дзейнасць падпольшчыкаў, народных мсціўцаў, франтавыя будні ўчарашніх бязвусых юнакоў, якія адразу пасля вызвалення родных мясцін ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў уліліся (многія добраахвотна, не чакаючы прызыву) у рады дзеючай арміі. Канечне, у гэтых творах нямала народжанага аўтарскай фантазіяй, тыпізаванага, але на першы план усё ж выходзіць уласна перажытае, выпакутаванае.

Як, напрыклад, у апавяданні «Дождж». На карысць падобнага меркавання сведчыць ужо нават тое, што галоўнага героя завуць Алесь. Алесь і яго сяброўка Тоня паказаны ў час чарговай баявой аперацыі. Хоць, магчыма, «баявая аперацыя» сказана і загучна, але ж гаворка ідзе праз сямнаццаці-васямнаццацігадовых падлеткаў, якія ўжо неаднойчы «салілі» фашыстам. Гэтым жаданнем яны прасякнуты і цяпер: «У той раз яны паехалі пад Хальч — невялікую лясную станцыю на перагоне Жлобін — Гомель. Зноў «сваволіць» непадалёку ад ад сваёй вёскі нельга было. Гэта навяло б немцаў на думку, што дыверсантаў трэба шукаць тут, у Старой Рудні. А так — можа, у Хальчы яны жывуць, можа, далей, у Калыбаўцы ці Антонаўцы... Шукай у полі ветру».

Пісьменнік праўдзіва раскрывае ўнутраны свет маладых людзей, якія з рызыкай для свайго жыцця змагаюцца з ворагам, дакладна схоплівае і перадае іх душэўныя перажыванні. Не абыходзіць увагай ён і некаторыя сумненні юных герояў. Усё ж не на прагулку накіраваліся яны, а дзеля таго, каб помсціць ворагам. У такіх жа абставінах вайны кожны неасцярожны крок можа каштаваць жыцця. Таму такі абачлівы Алесь. Нямала пра яго гаворыць і тое, што якраз цяпер, у такі адказны момант ён па-сапраўднаму ўсведамляе сябе мужчынам, які задумваецца ўжо не толькі над уласнымі ўчынкамі і дзеяннямі, а і клапоціцца пра лёс іншага чалавека — хоць і смелай, але, па сутнасці, такой безабароннай (і перад самімі абставінамі, і перад лютасцю і недарэчнасцю вайны) дзяўчыны. Да таго ж у адносінах да Тоні ў Алеся яшчэ ў школьныя гады з’явілася першае, такое нясмелае, можа нават кволае каханне і разам з тым — яно шчырае, непасрэднае.

Наступае момант, калі здаецца, што небяспека, прынамсі, на гэты час, мінулася: «Немцы кіраваліся да Хальча. Агледзелі ўчастак і вярталіся на пост. Калі яны адышлі, Алесь кінуўся да падводы. Пад нагамі трэснуў сук, але гэта для яго ўжо не мела ніякага значэння — далёка, не пачуюць. Бег ён лёгка, быццам не дакранаўся зямлі, а ляцеў у паветры. Здаля махнуў Тоні рукой: «Хутчэй!» Цяпер неабходна як мага хутчэй зрабіць самае галоўнае, дзеля чаго, уласна кажучы, і ехалі за колькі вёрст, каб далей ад роднай вёскі паваліць як мага болей тэлеграфных слупоў: «Пілавалі яны хутка. Тонка звінела сталь, іржавае пілавінне пругка пырскала пад ногі. Пабычыўшы, што слуп ужо ледзь ліпіць, выхапілі пілу, перабеглі да другога. Потым да трэцяга, да чацвёртага, да пятага. Спыніцца б, перадыхнуць... Не, трэба хутчэй, хутчэй...»

Увачавідкі ўспрымаеш гэтае імгненне рызыкі, адвагі і адказнасці. Такое не прыдумаеш. Падобнае неабходна самому перажыць, адчуць душой, сэрцам. Да трапяткога болю ў ім, да парывістага дыхання, калі і радасць (удалося тое, што задумалася), і трывога (вось-вось гатовы з’явіцца немцы) зліваюцца разам. Спрацоўвае ўжо не толькі талент пісьменніка, а і сваю работу «выконвае» памяць. Яна ўзнаўляе колішняе, адбіраючы найбольш важнае, істотнае, асобныя эпізоды з дзясяткаў, дачыненне да якіх меў сам аўтар апавядання ў час барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.


Сябар сябру давярае

Пачалася ж гэтая барацьба для А. Капусціна ў чэрвені 1942 года, калі ён арганізаваў у сваёй роднай вёсцы камсамольска-маладзёжную падпольную групу. Аднадумцаў знайшоў сярод

ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Татьяна Серганова - Бывшие, или У любви другие планы (СИ) - читать в ЛитвекБестселлер - Люсинда Райли - Сестра ветра - читать в ЛитвекБестселлер - Марина Суржевская - Академия - читать в ЛитвекБестселлер - Юлия Ефимова - Пока медведица на небе - читать в ЛитвекБестселлер - Валери Перрен - Поменяй воду цветам - читать в ЛитвекБестселлер - Джон Маррс - The One. Единственный - читать в ЛитвекБестселлер - Юлия Ефимова - Ложь без срока годности - читать в ЛитвекБестселлер - Анджей Сапковский - Ведьмак - читать в Литвек