Литвек - электронная библиотека >> Міхась Стральцоў >> Классическая проза >> Волька >> страница 6
лініі паравоз. Цагляныя трубы, застылыя ў шурпатай нейкай велічы, узносіліся то тут, то там. Нібы піка, кінутая невядомым волатам, імкнуў у неба рэактыўны самалёт — падбівала на гэткае ўражанне наструненая белая палоска, што цягнулася следам за ім.

Вялікі горад ляжаў перад Волькаю, але быццам незнаёмы нейкі, быццам новы. Яна дык заўсёды думала і яшчэ ў вёсцы марыла пра іншы горад — быў ён з вітрынамі магазінаў, з вясёлай мітуснёй тралейбусаў і машын, з натоўпамі людзей на вуліцах. А гэты, убачаны ёю, узнімаўся ўгору стрэламі кранаў, зычна пераклікаўся паравознымі гудкамі на нябачных пераездах і станцыях…

I, каб убачыць яго, трэ было глядзець непрытоена і шырока.


7

У тую далёкую пару я мог бы, сустрэўшы дзе на вуліцы, можа, нават і пазнаць цябе. Цяпер, бадай, не пазнаю: так даўно было гэта, і так іначымся мы з часам,— але ці настолькі, каб не ўслухоўвацца ў маладое наша рэха, якое вяртаецца да нас здаля?


1961, 1985